Гутаркі ўдзельніка:Lš-k.: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 177: Радок 177:
== [[Эўрамайдан]] ==
== [[Эўрамайдан]] ==
Вітаю, прапанаваў бы табе, як асноўнаму аўтару і зачынацелю, праглядзець артыкул на прадмет выдаленьня інфармацыйнага шалупіньня (драбязы, якая зараз ужо ня бачыцца такой ужо вартай згадкі) і зрабіўўшы зручную структуру пакуль збольшага пакінуць за дужкамі прамыя і ўскосныя наступствы а таксама расследваньне адкрытых/закрытых/яшчэ пакуль не адкрытых крымінальных спраў падзеі. Пасьля гэтага артыкул будзе варты статусу добрага, што безумоўна карысна як для разьдзелу, так і для адукацыйных мэтаў неабыякавага дылетанта, бо зараз жах якія небыліцы і прыдумкі можна пачуць ад паспалітага абывацеля (ад людажэраў-правасекаў з бандэрарэспубліканцамі і бедны беркут з расейскамоўнымі ахвярамі сьвятой інквізыцыі). Добры артыкул вінен пакідаць больш-менш цэльнае ўяўленьне ў чытача.--<span>[[Удзельнік:Mr. Sрock|<font face="Segoe Script" color="black" style="text-shadow:grey 0.2em 0.2em 0.2em;">Mr. Spock</font>]]&nbsp;<sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|<span style="font-family:Segoe Script;color:black">абм</span>]]</sup></span> 17:23, 17 лютага 2015 (MSK)
Вітаю, прапанаваў бы табе, як асноўнаму аўтару і зачынацелю, праглядзець артыкул на прадмет выдаленьня інфармацыйнага шалупіньня (драбязы, якая зараз ужо ня бачыцца такой ужо вартай згадкі) і зрабіўўшы зручную структуру пакуль збольшага пакінуць за дужкамі прамыя і ўскосныя наступствы а таксама расследваньне адкрытых/закрытых/яшчэ пакуль не адкрытых крымінальных спраў падзеі. Пасьля гэтага артыкул будзе варты статусу добрага, што безумоўна карысна як для разьдзелу, так і для адукацыйных мэтаў неабыякавага дылетанта, бо зараз жах якія небыліцы і прыдумкі можна пачуць ад паспалітага абывацеля (ад людажэраў-правасекаў з бандэрарэспубліканцамі і бедны беркут з расейскамоўнымі ахвярамі сьвятой інквізыцыі). Добры артыкул вінен пакідаць больш-менш цэльнае ўяўленьне ў чытача.--<span>[[Удзельнік:Mr. Sрock|<font face="Segoe Script" color="black" style="text-shadow:grey 0.2em 0.2em 0.2em;">Mr. Spock</font>]]&nbsp;<sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|<span style="font-family:Segoe Script;color:black">абм</span>]]</sup></span> 17:23, 17 лютага 2015 (MSK)
:У плянах іншыя артыкулы. Калі хто дапаможа — можа быць і падпрацаваў бы гэты, але адзін брацца дакладна ня буду.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 18:40, 17 лютага 2015 (MSK)

Вэрсія ад 18:40, 17 лютага 2015

Архівы

Адміністратар

Згодна з рашэньнем супольнасьці вам нададзены статус адміністратара. Плённай працы! --Red_Winged_Duck 19:13, 4 студзеня 2014 (FET)

Да працы патрэбныя прылады. Прашу, трошку ужываная, але лічу яшчэ будзе прыдатнай. Bocianski (гутаркі) 22:21, 6 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй, буду карыстацца.--Liashko (гутаркі) 22:26, 6 студзеня 2014 (FET)

Інтэрвікі

Вітаю, Максім! Думаю, як адміністратар, Вы можыце зьмяніць інтэрвікі галоўнай старонкі і закрыем тады гэта абмеркаваньне Вікіпэдыя:Форум#Інтэрвікі галоўнай старонкі, якое не выклікала вялікай цікавасьці. Шкада, што не абмеркавалі як належыць колькасьць інтэрвік. Узважыўшы, прапаную, пакуль спыніцца на лічбе 10-Топ разьдзелаў (сталая лічба) + геаграфічныя суседзі + афіцыйны правапіс, здаецца ніхто ня будзе супраць.--Mr. Spock абм 12:06, 12 студзеня 2014 (FET)

Зрабіў. Але ня ведаю, як зрабіць спасылку на поўны сьпіс. Трэба ў кагосьці больш дасьведчанага ў гэтай справе запытаць.--Liashko (гутаркі) 16:51, 12 студзеня 2014 (FET)
Такая спасылка робіцца шляхам дынамічнага дадаваньня праз javascript пасьля загрузкі старонкі. А ўвогуле, хіба ў нас ёсьць поўны сьпіс, каб дадаць такую спасылку? —zedlik 17:33, 12 студзеня 2014 (FET)
Поўны сьпіс проста вінен быць перасылкай на гэты рэйтынг. --Mr. Spock абм 19:41, 12 студзеня 2014 (FET)
Так, але ж ён не па-беларуску. Іншых праблемаў, здаецца, няма. —zedlik 20:19, 12 студзеня 2014 (FET)
Дык і ня трэба, там даволі просты сьпіс, зразумела нават тым, хто ніколі англійскі прафэсійна не вывучаў (як я).--Mr. Spock абм 20:49, 12 студзеня 2014 (FET)
Добра, я нічога кепскага ў гэтым таксама ня бачу, але напісаў пакуль пра гэта на форум — калі ня будзе пярэчаньняў, то дадам праз пару дзён. —zedlik 21:17, 12 студзеня 2014 (FET)

37.17.14.147

Вітаю! Я паглядзеў унёсак удзельніка Спэцыяльныя:Унёсак/37.17.14.147 і на маю думку ў яго дзеяньнях няма вандалізму. Гэта выглядае як нехта неабазнаны знайшоў, што артыкул пра акторку існуе, але ўсе спасылкі на яе вядуць не туды, ды і добрасумленна ўсё выправіў як умеў. —zedlik 23:06, 27 студзеня 2014 (FET)

Магчыма, нешта не падумаў. Адкаціў бан.--Liashko (гутаркі) 23:11, 27 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй! —zedlik 23:12, 27 студзеня 2014 (FET)

Месячнік беларускага спорту

Запрашэньне да ўдзелу ў месячніку беларускага спорту
Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў месячніку беларускага спорту
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Dymitr 19:06, 29 красавіка 2014 (FET)

Vydaleńnie źmiestu

Spadar Liashko, kali łaska rastłumačcie pryčyny vydaleńnia źmiestu z krynicami ŭ artykułach Śviatłana Aleksijevič i Alaksandar Milinkievič. Vialiki dziakuj. Tomasz Bladyniec (hutarki) 17:57, 17 lipienia 2014 (FET)

1. Інфармацыя напісаная не беларускай мовай. 2. У інфармацыі адсутнічае значнасьць, Алексіевіч не зьяўляецца палітолягам каб даваць грунтоўную ацэнку палітыкам. 3. Інфармацыя носіць польскі шавіністычны характар. 4. Вікіпэдыя — не цытатнік.
1. Tady źviartajusia z prośbaj vypravić moŭnyja pamyłki. 2. Aleksijevič źjaŭlajecca aŭtarytetnaj asobaj, jakoj mierkavańnie maje značeńnie kali nie jak spiecyjalista, tady jak pradstaŭnika biełaruskaj elity. 3. Tady tym bolš cikava i varta napisać, što ŭ spadaryni Aleksijevič jość polskija šavinistyčnyja pohlady. 4. Nie było tam anijakich cytat. Tomasz Bladyniec (hutarki) 00:42, 18 lipienia 2014 (FET)
Апісаньне спадарыняй Алексіевіч асобных малазначных палітыкаў у артыкуле пра яе не зьяўляецца значнай інфармацыяй. З такім жа посьпехам можна зьмясьціць у Вікіпэдыі ўсе ейныя выказваньні калі-небудзь сказаныя ў інтэрвію, чаго вы не зрабілі, праз што погляд апынуўся не нэўтральным, чаго патрабуе Вікіпэдыя.--Liashko (гутаркі) 02:32, 18 ліпеня 2014 (FET)
Калі кіравацца вашай лёгікай, то трэба выдаляць такія меркаваньні ў кожным артыкуле, у якім не стае поўнага ахопу ацэнак. Можна проста праставіць шаблён Неаб’ектыўна. --217.21.43.22 11:14, 18 ліпеня 2014 (FET)
Для аб’ектыўнасьці можна проста прыбраць неаб’ектыўную інфармацыю. Шаблён прастаўляецца, калі цэлы разьдзел ці артыкул зьяўляюцца неаб’ектынымі. Тут жа быў толькі адзін сказ, які я й прыбраў.--Liashko (гутаркі) 00:36, 19 ліпеня 2014 (FET)
Шчэ і артыкул пра Міхала Жызьнеўскага выдаліў? Вельмі плённая "праца". Вашую "дзейнасць" ужо заўважылі, там якраз каменты вашай кучкі. https://pieramoha.org/artykuly/bajacca-bielaruskaha-hieroja— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Partyzan (гутаркі · унёсак23:19, 4 лістапада 2014 (MSK).[адказаць]
Рэкляма ад шызафрэнічных рэсурсаў — усё адно рэкляма, мо гэтыя кукарэкальшчыкі пачнуць нашую Вікі чытаць, і тое добра.--Liashko (гутаркі) 23:19, 4 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Спадар Partyzan, вы б разабраліся ў пытаньні, перш чым кідаць нейкія дзіўныя абвінавачваньні азнаёміліся б лепш адкуль звон Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Міхаіл Жызьнеўскі. Вікіпэдыя на мэмарыял, гэта ня ў ФСБ прыдумалі, нават ня ў КДБ, чаму трэба вылучаць асобнага чалавека зь вялікага сьпісу толькі на той падставе, што ён беларус? Зьмест артыкула пра Жызьнеўскага быў перанесены ў артыкул Сьпіс загінулых удзельнікаў Эўрамайдану, на рэдактуру якога спадар Ляшко разам з сотнямі іншых артыкулаў, пераважна на беларускую тэматыку, патраціў вельмі шмат свайго труда і часу. Лепш не займацеся дурным паклёпніцтвам, не блытайце энцыкляпэдыю з прапагандысцкімі рэсурсамі (яны самі па сабе, ня тут), а прыядноўвайцеся да супольнасьці:Вікіпэдыя:Пяць слупоў.--Mr. Spock абм 11:13, 5 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Ja dazvoliŭ sabie skapiravać častku hetaj razmovy ŭ artykuły, jakija my abmiarkoŭvali. U vypadku kali b chtości znoŭ chacieŭ dadać hetyja infarmacyi, budzie viedać, što sprava ŭžo abmiarkoŭvałasia. Tomasz Bladyniec (гутаркі) 05:37, 31 сьнежня 2014 (FET)

Vydaleńnie zmiestu - Francišak Bahuševič

Zaprašaju pahladzieć tut. Tomasz Bladyniec (hutarki) 22:57, 25 lipienia 2014 (FET)

Шэраг

Добры вечар. У адкаце правак артыкулаў пра шэрагі вы пазначылі тэрмін "артаграфія". Я ж спаслаўся на афіцыйны падручнік для ВНУ, аспрэчваць словы якога вы ня можаце:

Русак, В.М. Курс вышэйшай матэматыкi. Функцыi некалькiх зменных. Інтэгральнае злiчэнне. Шэрагi / В.М. Русак, Л.І. Шлома, В.К. Ахраменка, А.А. Крачкоўскі — Мн.: Вышэйшая школа, 1997.— 505 c.

На падставе гэтага неабходна вярнуць артыкулам нерасеізаваную назву. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 21:58, 4 верасьня 2014 (FET)

Шэраг — палянізм, які пашырыўся ў часы дэбеларусізацыі. Мы тут пішам клясычным правапісам, вось вам спасылка на слоўнік Байкова—Некрашэвіча. Таксама я пачаў ствараць уласны слоўнік змагарызмаў, раю азнаёміцца.--Liashko (гутаркі) 22:53, 4 верасьня 2014 (FET)
Спадар Ляшко, 1) ваш пастулат пра палянізм ня мае спасылкі. 2) Беларуская матэматычная тэрміналёгія даўно распрацаваная прафэсарам Русаком, што знайшло адлюстраваньне ў падручніках. 3) Вось вам спасылка на ваш слоўнік, дзе прадстаўлены пераклад слова шэраг у рамках матэматычнай тэрміналёгіі:

4) Спасылка на звычайнае значэньне слова шэраг:

--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:03, 4 верасьня 2014 (FET)

Навошта вы мне кідаеце спасылкі на іншыя слоўнікі, калі я вам даў толькі слоўнік Байкова—Некрашэвіча, дзе за матэматычным тэрмінам было замацаванае слова «рад»? Усе астатнія слоўнікі там наркамаўскія.--Liashko (гутаркі) 23:17, 4 верасьня 2014 (FET)
Сп. Ляшко, калі ласка, клікніце на спасылку, якую я прадаставіў, і вы ўбачыце, што гэта — спасылка на слоўнік Байкова—Некрашэвіча. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:26, 4 верасьня 2014 (FET)
Так, але там гэтае слова выкарыстоўваецца толькі ў простым сэнсе, у навуковай тэрміналёгіі там толькі «рад м. — ряд (НТ1)»--Liashko (гутаркі) 12:23, 5 верасьня 2014 (FET)
Максім, зьвярніце ўвагу на наступныя выразы гэтага слоўніка:
  • падвойны шэраг — double series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • ступеневы шэраг — power series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • гарманічны шэраг — harmonic series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Ляйбніца шэраг — Leibnitz series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • раскладанне ў шэраг, шэрагаванне — series expansion // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Лёрана шэраг — Laurent series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Тэйлара шэраг — Taylor series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Фур'е шэраг — Fourier series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Дырыхле шэраг — Dirichlet series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • кратны шэраг — multiple series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • збежны шэраг — convergent series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • біномны шэраг — binomial series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • трыганаметрычны шэраг — trigonometrical series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў
  • Маклёрына шэраг — Maclaurin series // Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў

па спасылцы http://slounik.org/search?dict=&search=%D1%88%D1%8D%D1%80%D0%B0%D0%B3&x=0&y=0 --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 17:24, 6 верасьня 2014 (FET)

Гэта слоўнік наркамаўкай.--Liashko (гутаркі) 21:29, 6 верасьня 2014 (FET)

Вітаю, Маскім! Глянуўшы твой слоўнічак ня магу не заўважыць пэўную спрэчнасьць уключэньня ў яго вельмі распаўсюджаных у сучаснай беларускай мове слоў, якія ты агулам пазначаеш як барбарызмы: так наконт шэрагу табе ўжо тлумачаць вышэй, гэта спэцыяльная тэрміналёгія, якая выкарыстоўваецца ў ВНУ краіны і хто мы такія, каб вешаць цэтлікі барабарызм на словы з грунтоўных выданьняў з рэцэнзентамі? Не выпадае. Таксама з шэрагам/радам іншых слоў: мроя (Прывет Лявону Вольскаму) — украінізм? можа й так, Янка Купала спакойна карыстаўся ўкраінізмамі (а Караткевіч, напрыклад, пагатоў) і што ж ён цяпер змагар-трасяначнік?

« Душу ўзмацніць, як гартам сталь,

Пачуцьцяў вырваць з сэрца квет,

З любові зьдзерці мрояў шаль,

Ляцець у сьвет, у белы сьвет.

Гэй, у сьвет!…1906
»

Ці слова абшар, цалкам нармальнае слова, нават калі і прыйшло ад суседзяў:

« Мой дом — прывольле зьвёзднай далі,

Арламі мераны абшар,

Дзе бітвы точаць ветраў хвалі

З сям'ёй глухіх калматых хмар.

Мой дом. 1910
»

Таксама дзіўна бачыць у слоўнічку словы кшталту выстава, заробак, турбота, некаторыя зь якіх магчыма і зьяўляюцца новатворамі пачатку 90-ых, але ж зараз распаўюджаньне маюць аграмаднае ў беларускамоўным абшары/прасторы і гэта дадзенасьць на сёньня.

Дарэчы, наконт крыніц, уключэньне ўлёбанага Я. Станкевіча ў шэраг/рад АК таксама бачыцца вельмі спрэчным і дзіўным як для гучнай назвы Трасянка-змагарска-беларускі слоўнічак, ня буду расьцякацца думкамі, я не лінгвіст, але вельмі й вельмі вострай крытыкі Станкевіча дастаткова ў прафэсійных лінгвістаў-беларусістаў, можна шукаць, калі цікава. Назва слоўніка абразьлівая (Прывет вядомаму пэрсанажу, змагару са змагарамі з by_mova) як для адміністратара. Асабліва для ўсіх хто наўмысна ці ненаўмысна выкарыстоўвае лексіку, прыведзеную ў слоўнічку. У сеціве быць прынцыповым і рэзкім не складана, складана быць далікатным… Карацей, ідэя са слоўнічкам вартая, патрэбная для азнаямленьня шырокімі коламі, аднак у больш мяккай велівай форме + нават прапанаваў бы ўключыць словы, якія не фіксуюцца ў ніякіх слоўніках у сьпіс аўтазаменаў AWB, але ж выключна і толькі так. Посьпехаў.--Mr. Spock абм 09:40, 5 верасьня 2014 (FET)

Наконт шэрагу з радам, гэта не са Станкевіча, я яшчэ не пасьпеў праставіць крыніцы. Але там, магчыма, яшчэ неяк спрэчна, бо шэраг моцна замацаваўся. Таму прыбяру. Наконт мроі — гэта пачатак творчасьці Купалы, ён шмат чым там карыстаўся. Барбарызм — гэта ня цэтлік, а навуковая тэрміналёгія.--Liashko (гутаркі) 12:21, 5 верасьня 2014 (FET)

Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў

Вітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:19, 10 верасьня 2014 (FET)

Я думаю, што магчыма блытаніна новага і старога стыляў, але кіраваўся вось гэтым [1], [2], магчыма, хай будзе так.--Mr. Spock абм 22:53, 6 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Кіравацца расейскай Вікі пры лепшым артыкуле ў нас — ня надта разумна. Родныя вобразы скапіравалі з расейскай, хутчэй за ўсё. Паводле Беларускай энцыкляпэдыі (Т.9, с.232) нарадзіўся ён 18-га, расейская вікі як заўжды на вышыні.--Liashko (гутаркі) 00:32, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
РУ-Вікі звычайна лепшая ў такіх выпадках. Але з напісаным згодны, буду ўважлівей.--Mr. Spock абм 12:32, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Приветствую! Не могли бы вы перевести статью о бойкоте российских товаров в Украине для Классической беларусской Википедии? Заранее спасибо! --Trydence (гутаркі) 02:03, 1 сьнежня 2014 (MSK)[адказаць]

Тлумачэньняў гэтага адкату ня будзе? --195.50.31.213 01:56, 31 сьнежня 2014 (FET)

Навошта тлумачэньне для праўкі з шаблёнам «сумнеўна» без тлумачэньня? Што можа быць сумнеўнага ў разьвязаньні неадназначнасьці?--Liashko (гутаркі) 02:24, 31 сьнежня 2014 (FET)
У той фармулёўцы, якая існуе на старонцы Літоўцы (неадназначнасьць) зараз, зьвесткі сумнеўныя. Спасылка на назву "літоўцы" зьяўляецца перанакіраваньнем на артыкул "ліцьвіны", што, на мой погляд, іншае. Літоўцы - назва народу сучаснай Летувы, як бы Вам не хацелася адваротнага. А назва "ліцьвіны" сапраўды ўжываецца ў дачыненьні да народу Вялікага Княства. У гэтай сытуацыі трэба стварыць паўнавартасны артыкул пра народ сучаснай Летувы, тады маё пытаньне будзе зьнята. 195.50.31.213 08:21, 31 сьнежня 2014 (FET)
У клясычным правапісе прынятая назва народу летувісы, такі артыкул існуе.--Liashko (гутаркі) 14:40, 31 сьнежня 2014 (FET)
Калі прынятая назва, то фармальна не патрэбная старонка неадназначнасьці. Бо ў асноўным сэнсе слова "літоўцы" ўжываецца толькі для абазначэньня назвы вёскі. Трэба зрабіць зьмест старонкі "літоўцы" звычайным артыкулам, з старонкі "літоўцы (вёска)" зрабіць перанакіраваньне на старонку "літоўцы" або ўвогуле выдаліць старонку "літоўцы (вёска)". Адпаведна на старонку "ліцьвіны" дадаць шаблён "Ня блытаць" і пасьля загалоўку "Ліцьвіны" дадаць у дужках "Літоўцы". --195.50.31.213 16:36, 31 сьнежня 2014 (FET)
Словам «літоўцы» ў сучаснай літаратуры абазначаюць таксама жыхароў ВКЛ, для гэтага і патрэбнае разьвязаньне неадназначнасьці.--Liashko (гутаркі) 16:39, 31 сьнежня 2014 (FET)

Лідзкі раён

А гэтая праўка таксама застанецца без тлумачэньняў? --195.50.31.213 17:04, 31 сьнежня 2014 (FET)

У Вікіпэдыі клясычным правапісам прыняты запіс імёнаў-прозьвішчаў, без імя па-бацьку. Імя па-бацьку запісваецца толькі ў самім артыкуле ў прэамбуле й шаблёне-картцы, а таксама ў выпадку існаваньня поўнага цёзкі.--Liashko (гутаркі) 17:08, 31 сьнежня 2014 (FET)
Пра поўнага цёзку нават ёсьць артыкул. --195.50.31.213 17:14, 31 сьнежня 2014 (FET)
На сёньня пра яго адсутнічае артыкул у нашым разьдзеле, як і пра палітыка. Неадназначнасьць у гэтым выпадку можа быць разьвязаная таксама й допісам у дужках (палітык)/(гісторык).--Liashko (гутаркі) 18:41, 31 сьнежня 2014 (FET)

А што, спадар не бачыць, што файл File:MolotovRibbentropStalin.jpg не мае дачынення да Пакту Молатава-Рыбентропа?--Ejensyd (гутаркі) 23:15, 17 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Патлумачце. Удакладненьні трэба рабіць на мове Вікіпэдыі, а не на ангельскай.--Liashko (гутаркі) 21:01, 18 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Invitation to Medical Translation

Medical Translation Project

Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Аб’яднаньне гісторыяў

Выявілася, што цяпер ужо ёсьць адмысловая старонка, якая спрашчае працэс аб’яднаньня гісторыяў. Інтэрфэйс там просты. --Red_Winged_Duck 17:53, 3 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Старшынём

Яшчэ спасылка на Бушлякова. --Red_Winged_Duck 23:38, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Дык Бушлякоў пісаў свае парады часьцей за ўсё подле працаў Я. Станкевіча, яны не заўсёды абгрунтаваныя. На сёньня няма такога правіла, каб акрамя імёнаў собскіх словы скланяліся, ды й ніколі такога не было ў беларускай мове. Так, цяпер гэта адбываецца часьцей, і ў нашай Вікіпэдыі так часта пішуць, я не выпраўляю. Мне здаецца, у такіх выпадках трэба пакідаць першапачатковыя варыянты, як у выпадку з «рок» і падобным.--Liashko (гутаркі) 23:45, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Так, магчыма, патрэбнае пагадненьне на гэты конт, але гэта больш заўвага наконт таго, што «старшынём» — таксама цалкам магчымы варыянт, ды і Бушлякова ў справе клясычнага правапісу можна лічыць за аўтарытэтную крыніцу, як аднаго з аўтараў БКП-2005. --Red_Winged_Duck 00:06, 13 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Зьміцер Саўка таксама адзін з аўтараў БКП, але тое што ён вараціў на Белсаце — лепш не лічыць крыніцай). Наконт слоўніка НН — ён малааўтарытэтны. Але на сёньня існуе практыка пісаньня «старшынём», «судзьдзём», таму лічу што трэба проста пакідаць першапачатковы варыянт.--Liashko (гутаркі) 00:11, 13 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, прапанаваў бы табе, як асноўнаму аўтару і зачынацелю, праглядзець артыкул на прадмет выдаленьня інфармацыйнага шалупіньня (драбязы, якая зараз ужо ня бачыцца такой ужо вартай згадкі) і зрабіўўшы зручную структуру пакуль збольшага пакінуць за дужкамі прамыя і ўскосныя наступствы а таксама расследваньне адкрытых/закрытых/яшчэ пакуль не адкрытых крымінальных спраў падзеі. Пасьля гэтага артыкул будзе варты статусу добрага, што безумоўна карысна як для разьдзелу, так і для адукацыйных мэтаў неабыякавага дылетанта, бо зараз жах якія небыліцы і прыдумкі можна пачуць ад паспалітага абывацеля (ад людажэраў-правасекаў з бандэрарэспубліканцамі і бедны беркут з расейскамоўнымі ахвярамі сьвятой інквізыцыі). Добры артыкул вінен пакідаць больш-менш цэльнае ўяўленьне ў чытача.--Mr. Spock абм 17:23, 17 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

У плянах іншыя артыкулы. Калі хто дапаможа — можа быць і падпрацаваў бы гэты, але адзін брацца дакладна ня буду.--Liashko (гутаркі) 18:40, 17 лютага 2015 (MSK)[адказаць]