Вадзім Дапкюнас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д Fix URL prefix
Радок 66: Радок 66:
* [http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=ulzhmcwnu&id=409 На «авансцэне» і ў «мізансцэнах»] на сайце [http://www.kimpress.by/ газэты «Культура»]
* [http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=ulzhmcwnu&id=409 На «авансцэне» і ў «мізансцэнах»] на сайце [http://www.kimpress.by/ газэты «Культура»]
* [http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=5450 «Напярэдадні юбілею тэатр імя Купалы ўзгадвае сваю гісторыю» (відэа)] на сайце [http://www.tvr.by Белтэлерадыёкампаніі]
* [http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=5450 «Напярэдадні юбілею тэатр імя Купалы ўзгадвае сваю гісторыю» (відэа)] на сайце [http://www.tvr.by Белтэлерадыёкампаніі]
* [http://www.svaboda.org/search/search2.aspx#all|%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%20%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D1%8E%D0%BD%D0%B0%D1%81%7C0|allzones|min|now|date|banner Вадзім Дапкюнас - сьпіс матэрыялаў] на сайце [http://http://www.svaboda.org/ [[Свабода (радыё)|«Радыё Свабода»]]]
* [http://www.svaboda.org/search/search2.aspx#all|%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%20%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D1%8E%D0%BD%D0%B0%D1%81%7C0|allzones|min|now|date|banner Вадзім Дапкюнас - сьпіс матэрыялаў] на сайце [http://www.svaboda.org/ [[Свабода (радыё)|«Радыё Свабода»]]]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дапкюнас, Вадзім}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дапкюнас, Вадзім}}

Вэрсія ад 02:14, 14 лютага 2015

Вадзім Дапкюнас
Род дзейнасьці беларускі тэатральны дзеяч, актор, рэжысэр
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1940 (83 гады)
Месца нараджэньня Анадыр (Расея)
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны рэжысэр
Месца працы
Жонка Жанна Дапкюнас
Дзеці Андрэй, Ігар

Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (нарадзіўся 20 сьнежня 1940 году ў г. Анадыр на Чукотцы) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнае справы.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і служачых, якая напрыканцы 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваеньне савецкай Поўначы. Пасьля вайны сям’я вярнулася ў Менск.

Скончыў тэхнічную вучэльню ў Менску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасьцях «актор драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысэр драмы» (1967). Пэдагог Менскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысэр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасьці (19671970).

З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэту ЛКСМБ г. Менску.

У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасьць: спачатку ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 году — у Менскім інстытуце культуры.

Пасьля працы дырэктарам Беларускага тэатру юнага гледача (19781981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасьць ў Менскім інстытуце культуры на катэдры рэжысуры.

У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленьні мастацтваў.

На працягу больш чым пяці гадоў (19962001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін з ініцыятараў станаўленьня нацыянальнага тэатральнага фэстывальнага руху Беларусі[1].

З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестру Беларусі.

Працоўную і творчую дзейнасьць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатру (20072009)[2].

Сябра прэзідыюму Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік сэкцыі народных тэатраў СТД.

Творчы і дасьледчыцкі шлях

Ажыцьцявіў першую пастаноўку п’есы вядомага расейскага драматурга А. Вампілава (камэдыя «Разьвітаньне ў чэрвені», Клайпедзкі драматычны тэатар, 1966) [3].

У шматлікіх публікацыях у газэтах «ЛіМ», «Культура», «Зьвязда», «Чырвоная зьмена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяньня і ўзаемасувязі прафэсійнага і самадзейнага тэатра Беларусі.

Удзельнічаў у пастаноўцы шматлікіх спэктакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978), «Дзяржаўная мяжа» (1982), сэрыял «Зьнікаючая натура» (2014) і інш.[4]).

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі