Гістарычны факультэт БДУ: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Гістарычны факультэт БДУ заснаваны ў 1934 годзе<ref>[http://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=40731 Гістарычны факультэт Аб падраздзяленні] — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт</ref>. Фактычна арганізаваў гістарычны факультэт першы рэктар БДУ [[Уладзімер Пічэта]], які сам быў гісторыкам. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця гістарычнага факультэту штат выкладчыкаў БДУ істотна складаўся з гісторыкаў ([[Мікалай Нікольскі]], Дзьмітры Канчалоўскі, [[Усевалад Ігнатоўскі]], [[Васіль Дружчыц]], [[Мітрафан Доўнар-Запольскі]] ды іншыя). Першым дэканам гістарычнага факультэту быў прызначаны акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] [[Васіль Шчарбакоў], |
Гістарычны факультэт БДУ заснаваны ў 1934 годзе<ref>[http://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=40731 Гістарычны факультэт Аб падраздзяленні] — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт</ref>. Фактычна арганізаваў гістарычны факультэт першы рэктар БДУ [[Уладзімер Пічэта]], які сам быў гісторыкам. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця гістарычнага факультэту штат выкладчыкаў БДУ істотна складаўся з гісторыкаў ([[Мікалай Нікольскі]], Дзьмітры Канчалоўскі, [[Усевалад Ігнатоўскі]], [[Васіль Дружчыц]], [[Мітрафан Доўнар-Запольскі]] ды іншыя). Першым дэканам гістарычнага факультэту быў прызначаны акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] [[Васіль Шчарбакоў]], які прабыў дэканам усяго два гады. У 1936 ён быў звольнены, а ў 1938 годзе рэпрэсаваны. Другім дэканам факультэту стаў філёзаф [[Іван Чымбург]], які пазьней стаў рэктарам БДУ. У 1937 годзе адчыненая асьпірантура ды дактарантура па гісторыі. Ад 1937 да 1941 году дэканам быў Аляксей П’янкоў. |
||
Падчас вайны факультэт аднавіў сваю працу ў эвакуацыі на станцыі Сходня (Масква). Часова абавязкі дэкана выконваў У. І. Шаўчэнка. |
Падчас вайны факультэт аднавіў сваю працу ў эвакуацыі на станцыі Сходня (Масква). Часова абавязкі дэкана выконваў У. І. Шаўчэнка. |
Вэрсія ад 00:28, 13 лютага 2015
Гістарычны факультэт БДУ — буйны вучэбна-навуковы цэнтар падрыхтоўкі гісторыкаў, археолягаў, архівазнаўцаў і спэцыялістаў музэйнай справы. Заснаваны ў 1934 годзе. На факультэце ёсьць 9 катэдраў. Сёньняшнім дэканам зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Сяргей Мікалаевіч Ходзін.
Гісторыя
Гістарычны факультэт БДУ заснаваны ў 1934 годзе[1]. Фактычна арганізаваў гістарычны факультэт першы рэктар БДУ Уладзімер Пічэта, які сам быў гісторыкам. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця гістарычнага факультэту штат выкладчыкаў БДУ істотна складаўся з гісторыкаў (Мікалай Нікольскі, Дзьмітры Канчалоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Васіль Дружчыц, Мітрафан Доўнар-Запольскі ды іншыя). Першым дэканам гістарычнага факультэту быў прызначаны акадэмік АН БССР Васіль Шчарбакоў, які прабыў дэканам усяго два гады. У 1936 ён быў звольнены, а ў 1938 годзе рэпрэсаваны. Другім дэканам факультэту стаў філёзаф Іван Чымбург, які пазьней стаў рэктарам БДУ. У 1937 годзе адчыненая асьпірантура ды дактарантура па гісторыі. Ад 1937 да 1941 году дэканам быў Аляксей П’янкоў.
Падчас вайны факультэт аднавіў сваю працу ў эвакуацыі на станцыі Сходня (Масква). Часова абавязкі дэкана выконваў У. І. Шаўчэнка.
Ад 1944 да 1947 г. дэканам быў Лука Шашкоў, ад 1947 да 1953 г. — Фёдар Нячай, ад 1953 да 1955 г. — Аляксей Сідарэнка. На працягу амаль дваццаці гадоў (1955—1973 гг.) дэканам гістарычнага факультэту быў Пётар Савачкін, потым працяглы час Іраіда Царук. Факультэт прапаноўваў навучаньне па трох формах — дзённай, вячэрняй і завочнай. Падчас перабудовы і заняпаду СССР дэканам гістарычнага факультэту быў Э. Загарульскі. У гэты час на факультэце заснаванае аддзяленьне гісторыі КПСС, на якім навучаліся студэнты з розных краінаў СССР.
Ад 1992 году на факультэце пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спэцыяльнасьцях «Гісторыка-архівазнаўства», «Музэязнаўства і ахова помнікаў гісторыі і культуры», «Міжнародныя стасункі»[2]. У 1995 годзе на базе аддзяленьня міжнародных стасункаў быў утвораны факультэт міжнародных стасункаў.
Катэдры
Ад 2001 году на катэдры працуюць 9 катэдраў[3]
- Катэдра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў
- Катэдра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу
- Катэдра гісторыі старажытнага сьвету і сярэдніх вякоў
- Катэдра гісторыі новага і найноўшага часу
- Катэдра гісторыі Расеі
- Катэдра гісторыі паўднёвых і заходніх славян
- Катэдра крыніцазнаўства
- Катэдра археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплінаў
- Катэдра этналёгіі, музэязнаўства і гісторыі мастацтваў
Вучэбныя лябараторыі
- Вучэбная лябараторыя музэйнай справы
- Вучэбная лябараторыя беларускай нацыянальнай культуры
- Вучэбная лябараторыя тэхнічных сродкаў навучаньня
- Вучэбная лябараторыя інфарматыкі
Таксама дзейнічае кабінэт гістарычных навук.
Вядомыя выпускнікі
- Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) — беларускі літаратар
- Павал Лойка (1958—2010) — беларускі гісторык
- Міхась Ткачоў (1942—1992) — беларускі гісторык, археоляг
- Георгі Штыхаў (нар. у 1927 г.) — беларускі гісторык, археоляг
Крыніцы
- ^ Гістарычны факультэт Аб падраздзяленні — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- ^ О факультете — Официальный сайт исторического факультета Белорусского государственного университета (рас.)
- ^ Кафедры — Официальный сайт исторического факультета Белорусского государственного университета (рас.)