Казімер Функ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Commonscat
Радок 5: Радок 5:


Яму першаму атрымалася ізаляваць [[нікатынавая кісьля|нікатынавую кісьлю]] (адзін зь вітамінаў B).
Яму першаму атрымалася ізаляваць [[нікатынавая кісьля|нікатынавую кісьлю]] (адзін зь вітамінаў B).

{{Commonscat|Casimir Funk}}


{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}}
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}}

Вэрсія ад 19:49, 3 лютага 2015

Казімер Функ

Казімер Функ (па-польску: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 студзеня 1967, Олбані (Нью-Ёрк)) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў панятак вітамін.

Ён вучыўся ў Бэрліне і ў Швайцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бэрнскім унівэрсытэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазьней ён працаваў у Бэрліне і Лёндане. Публікуючы працы аб захворваньнях, зьвязаных зь недахопам вітамінаў, у тым ліку аб бэры-бэры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў мэтад яго сынтэзаваньня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворваньня.

Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кісьлю (адзін зь вітамінаў B).

Казімер Функсховішча мультымэдыйных матэрыялаў