Прадпрымальніцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
Радок 3: Радок 3:


== Беларусь ==
== Беларусь ==
У Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) [[Каапэратыў|каапэратывы]] ([[1988]]—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне ([[1992]]—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з [[1996]] г.)<ref name="БЭ"/>. На [[2011]] г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і [[Індывідуальны прадпрымальнік|індывідуальных прадпрымальнікаў]]; звыш 6,3% [[насельніцтва Беларусі]])<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Поўная рэалізацыя Дырэктывы №4 дасьць 5 тысяч эўра зарплаты|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=80935|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=16 чэрвеня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-06-16 111 (26975)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/74631/19lut-12.indd.pdf 12]|issn=1990-763x}}</ref>.
У Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) [[Каапэратыў|каапэратывы]] ([[1988]]—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне ([[1992]]—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з [[1996]] г.)<ref name="БЭ"/>. На [[2011]] г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і [[Індывідуальны прадпрымальнік|індывідуальных прадпрымальнікаў]]; звыш 6,3% [[насельніцтва Беларусі]])<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Поўная рэалізацыя Дырэктывы №4 дасьць 5 тысяч эўра зарплаты|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=80935|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=16 чэрвеня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-06-16 111 (26975)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/80905/16cher-13.indd.pdf 9]|issn=1990-763x}}</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 17:12, 19 студзеня 2015

Андрэй Мельнічэнка, найбагацейшы прадпрымальнік зь Беларусі за мяжой (2012)

Прадпрымальніцтва — гаспадарчая дзейнасьць асобаў і іх аб'яднаньняў ад уласнага імя на ўласную рызыку і за кошт сваёй маёмасьці дзеля ўстойлівага атрыманьня даходу. Паўнавартасна ажыцьцяўляецца пры рынкавым ладзе. Уласьціва ўсім відам уласнасьці, у тым ліку дзяржаўнай. Яго разьвіцьцю спрыяюць заахвочваньне спаборніцтва, прыватызацыя прадпрыемстваў і разьдзяржаўленьне ўласнасьці. Можа ажыцьцяўляцца ў выглядзе пасярэдніцтва, гандлёвага закупу, кансультацыяў і гандлю каштоўнымі паперамі. Дазваляецца пры ўмове дзяржаўнага ўліку прадпрымальніка. Паводле віду бывае прыватным і супольным. Можа суправаджацца выкарыстаньнем наёмнай працы і стварэньнем юрыдычнай асобы. Заканадаўства вызначае правы прадпрымальніка: 1) ствараць прадпрыемствы; 2) набываць маёмасьць і маёмасныя правы прадпрыемстваў і асобаў; 3) наймаць і звальняць работнікаў на ўмовах кантрактаў; 4) устанаўліваць від, парадак і памер аплаты працы нанятых асобаў; 5) складаць распарадак гаспадарчай дзейнасьці; 6) выбіраць пастаўнікоў і спажыўцоў; 7) устанаўліваць цэны і расцэнкі; 8) адчыняць рахункі ў банках ды ажыцьцяўляць разьлікі і пазычаньні; 9) распараджацца прыбыткам пасьля выплаты падаткаў; 10) карыстацца страхаваньнем маёмасьці і работнікаў; 11) браць удзел у зьнешнегаспадарчых зносінах; 12) ажыцьцяўляць валютны абмен[1].

Беларусь

У Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) каапэратывы (1988—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне (1992—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з 1996 г.)[1]. На 2011 г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў; звыш 6,3% насельніцтва Беларусі)[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі