Гасьцініца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'значак|[[Плаза (Гатэль)|Гатэль Плаза, Нью-Ёрк]] '''Гасьці{{па...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:04, 18 студзеня 2015

Гатэль Плаза, Нью-Ёрк

Гасьці́ніца, гатэ́льбудынак са спэцыялізаванымі памяшканьнямі для часовага пражываньня асобаў, якія прыяжджаюць у населены пункт[1].

Гасьцініцы адрозьніваюцца: паводле прызначэньня — агульнага тыпу, ведамасныя, бізнэс-гатэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кэмпінгі, курортныя, спартовыя, для транзытных пасажыраў (пры вакзалах); паводле ўмяшчальнасьці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); у залежнасьці ад узроўню камфорту (паводле колькасьці «зорак») — 1-,2-,3-,4-,5-зоркавыя; паводле рэжыму эксплюатацыі (круглагадовыя, сэзонныя); паводле разьмяшчэньня (горад, пасёлак, курорт і г.д.)[1].

У складзе гасьцініц вылучаюць памяшканьні: жылыя (нумары), прыёму, сэрвісу, грамадзкага харчаваньня (кавярня, рэстаран), адміністрацыйныя, гаспадарчыя. Пры высокакамфартабэльных гасьцініцах ёсьць памяшканьні культурна-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канфэрэнц-залі), спартова-аздараўленчыя (басэйны, саўны)[1].

Гасьцініцы ўзьніклі ў глыбокай старажытнасьці. У Заходняй Эўропе ролю гасьцініц выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Сярэдняга Ўсходу й Цэнтральнай Азіі, Закаўказьзякараван-сараі (IXXIV ст.). На Беларусі паходзяць ад гасьцінага двара[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 С. 86

Вонкавыя спасылкі

Гасьцініцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў