Не купляй расейскае!: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 54: Радок 54:
File:Baner bridge Kyiv.JPG|На гэтай акцыі дэманструюць плякат супраць набыцьця расейскага газу. 29 траўня, 2014
File:Baner bridge Kyiv.JPG|На гэтай акцыі дэманструюць плякат супраць набыцьця расейскага газу. 29 траўня, 2014
File:PTN KhYLO.jpg|«ПТН ХЛО» («[[Пуцін - хуйло!|Пуцін — хуйло!]]»), надпіс зроблены з налепак кампаніі «Не купуй російське». ([[Бравары]]). 22 чэрвеня, 2014
File:PTN KhYLO.jpg|«ПТН ХЛО» («[[Пуцін - хуйло!|Пуцін — хуйло!]]»), надпіс зроблены з налепак кампаніі «Не купуй російське». ([[Бравары]]). 22 чэрвеня, 2014
File:Матрьошка Львів.jpg|thumb|250px|[[Графіці]] з выявай ўброенай зубатай [[Матрошка|матрошкі]] з надпісам «російське вбиває» ў [[Львоў|Львове]]
File:Матрьошка Львів.jpg|[[Графіці]] з выявай ўброенай зубатай [[Матрошка|матрошкі]] з надпісам «російське вбиває» ў [[Львоў|Львове]]
</gallery>
</gallery>
</center>
</center>

Вэрсія ад 02:06, 16 студзеня 2015

«Не купляй расейскае»
«Не купуй російське»
Файл:Boycott rusia logo.jpg
Лідэр партыі Грамадзянскі рух «Відсіч»
Заснавальнік Відсіч
Дата заснаваньня 14 жніўня 2013
Штаб-кватэра
Афіцыйны сайт vidsich.info
Вонкавыя відэафайлы
Агітаційний ролик активістів кампанії

«Не купляй расейскае!» або «Байкатуй расейскія тавары!» (па-ўкраінску: «Не купуй російське!», «Бойкотуй російське!») — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расейскага бізнэсу ва Ўкраіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 году як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі зьяўляецца рух Відсіч[1].

Актывісты кампаніі ў кастрычніку 2013 заяўлялі, што яе мэтай зьяўляецца прыцягненьні ўвагі да «адкрыта недружалюбнай палітыцы Расеі ў дачыненьні да Украіны».

Кампанія разьвівалася дзякуючы масаваму распаўсюджаньню ўлётак, плякатаў, налепак у больш за 45-ці гарадах і мястэчках. Пратэст стаў меней рэгулярным ў лістападзе 2013 году пасьля пачатку Эўрамайдану. Аднак з 2 сакавіка 2014 году пасьля Крымскага крызісу і расейскай вайсковай інтэрвенцыі ва Ўкраіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расеі.

Прычыны байкоту і пачатак кампаніі

Тавары, прамаркаваныя штрыхкодам, які пачынаецца зь лічбаў «46», выраблены ў Расеі

14 жніўня 2013 году спажывецкая служба Расейскай Фэдэрацыі занесла ў сьпіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспартэры. Вынікам стала фактычная блякада ўкраінскіх тавараў на расейскі рынак(uk). Гэта стварыла заторы на граніцы з сотняў фураў і вагонаў з украінскімі таварамі[2]. Рашэньне распачаць кампанію паводле меркаваньня актывістаў было рэакцыяй на сэрыю эканамічных войнаў Расеі супраць Украіны (газавая(uk), мясная, сырная, шакаладная і іншыя войны)[1].

У кастрычніку 2013 году актывісты кампаніі задэкляравалі такую мэту[3]:


« Мэта кампаніі па байкоту расейскіх тавараў - прыцягнуць увагу да адкрыта недружалюбнай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны: ўкраінскія тавары забараняюць, забіваюць ўкраінскіх рыбакоў, ваякі ЧФ РФ з аўтаматамі захопліваюць памяшканьня ў Севастопалі, а расейскія ўлады без упыну палохаюць, што зробяць Украіне яшчэ горш, калі мы не адмовімся ад эўраінтэграцыі. Кампанія падахвочвае ўкраінскія ўлады і прадпрымальнікаў шукаць надзейнейшых за Расею партнэраў і пераарыентаваць украінскі бізнэс на краіны, дзе гандлююць па сумленных правілах — а гэта перш за ўсё Эўразьвяз. »

Крытыка

Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 году байкот тавараў з Расейскай Фэдэрацыі нанёс стратаў расейскай эканоміцы ня больш за некалькі мільёнаў даляраў ЗША. Больш эфэктыўным ударам па эканоміцы Расеі, на яго думку «быў бы удар ў балючае месца — „Газпрам“»[4].

Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы пэўных сетак супэрмаркетаў «Ашан» ды METRO Cash & Carry. Прычынай кампаніі назвалі сваю апалітычнасьць[5].

Андрэй Длігач, генэральны дырэктар групы кампаній Advanter Group, заклікаў не забараняць расейскія, а купляць украінскія тавары[6].

Аднаўленьне байкоту

Пасьля Крымскага крызісу і расейскай вайсковай інтэрвенцыі ва Ўкраіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту, адказваючы на крытыку ў свой адрас заклікалі ўкраінцаў байкатаваць расейския тавары і паслугі рашуча, але па меры ўласных магчымасьцяў[7]:


« Ва Ўкраіне тавары акупанта павінны гніць на паліцах крамаў, расейскія банкі павінны збанкроціцца, расейскі бізнэс вінен стаць. Ці адмаўляцца ад расейскіх мабільных апэратараў, сацсетак, патрэбных лекаў - вырашайце на сваё меркаваньне, памятаючы, што байкот вінен наносіць шкоду захопніку, а не нам самім. Змагаемся - пераадолеем! Нам Бог памагае! #stoprussia »

За вясну 2014 году аб’ём продажу расейскіх тавараў ва Ўкраіне зьменшыўся на 35-50 %[8][9][10]. Вясною ж 2014 году зьявіліся першыя паведамленьні аб тым, што пэўныя расейскія вытворцы, каб мінімізаваць свае страты з-за абмежаваньня экспарту, пачалі мяняць свае штрыхкоды на штрыхкоды іншых краінаў[11].

Пашырэньне байкоту за межамі Ўкраіны

З сакавіка 2014 году актывісты кампаніі паведамлялі аб захадах па байкоту расейскага, якія пачалі адбывацца за межамі Ўкраіны. У прыватнасьці, ужо 4 сакавіка зьявілася інфармацыя аб распаўсюдзе байкоту на Беларусь[12], Латвію, Летуву, Эстонію, Польшчу, Малдову і Грузію. Пра выпадкі агітацыі за байкот расейскіх тавараў, кампаніяў, банкаў і г.д. стала вядома таксама ў Аўстрыі, Ізраілі і Італіі[13].

Байкот на ўзроўні дзяржаўнай ўлады Ўкраіны

Закон Украіны «Аб санкцыях»(uk) прыняты 14 жніўня 2014 году з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў, нацыянальнай бясьпекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, процідзеяньня тэрарыстычнай дзейнасьці[14].

Закон прадугледжвае прымяненьне санкцыяў з боку Ўкраіны ў дачыненьні да замежнай дзяржавы, замежнай юрыдычнай асобы, юрыдычнай асобы, якая знаходзіцца пад кантролем замежнай юрыдычнай асобы або фiзычнай асобы-нерэзыдэнта, замежнікаў, асобаў без грамадзянства, а таксама суб'ектаў, якія ажыцьцяўляюць тэрарыстычную дзейнасьць[14]. Ва ўмовах неаб'яўленай расейска-ўкраінскай вайны Закон накіраваны менавіта супраць Расейскай Фэдэрацыі[14].

У ліпени 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны заклікала ўкраінцаў байкатаваць расейскія сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-рэсурсы. Ведамства аргументавала гэта тым, што з 1 жніўня ў Расеі ўступае ў сілу закон, які дае права на атрыманьне Фэдэральнай службе бясьпекі РФ практычна ўсіх асабістых дадзеных карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, зарэгістраваных у РФ. Такім чынам ФСБ на заканадаўчым узроўні атрымлівае магчмасьць умешвацца ў асабістае жыцьцё ня толькі грамадзян Расеі, але і замежнікаў якія карыстаюцца расейскімі рэсурсамі[15].

З 9 верасьня 2014 Кабінэт Міністраў Украіны абнаўляе пералік тавараў, якія забаронена імпартаваць з Расеі[16].

У кастрычніку 2014 Дзяржкіно Ўкраіны забараняе для паказу ва Ўкраіне шэраг адпаведных расейскіх фільмаў і сэрыялаў(uk), а таксама заклікае да байкоту расейскіх дзяячоў культуры, якія вызначыліся антыўкраінскай дзеяньнямі і выказваньнямі.

Пералік тавараў, якія трапілі пад санкцыі

Агітулётка грамадзянскай кампаніі

Сьпіс распаўсюджаных расейскіх тавараў і паслуг ва Ўкраіне, якія трапілі пад дзяржаўныя санкцыі альбо байкатуюцца прыхільнікамі грамадянскай кампаніі:

  • Расейскія банкі
  • Расейскія страхавыя кампаніі
  • Расейскія сеткі АЗС
  • Расейскія авіялініі
  • Расейскія турапэратары
  • Расейскія рэстарацыі, кавярні, пункты харчаваньня
  • Абутак і адзеньне, вырабленыя ў Расеі
  • Расейскія кнігарні
  • Прадукты харчаваньня
  • Расейская пабытовая тэхніка, электроніка
  • Касмэтыка расейскіх вырабнікоў
  • Тавары расейскага аўтапраму
  • Расейскія тэлекамунікацыі, інтэрнэт, ЗМІ

Расейскія тавары і паслугі, зьмешчаныя ў сьпіс, так ці інакш, па дадзеных украінскіх дасьледнікаў, у розных ступенях зьнізілі свае паказчыкі на адпаведных ўкраінскіх сэгментах рынку.

Байкот беларускіх тавараў

Пад час флэшмобаў 4 красавіка 2014 году ў Кіеве актывісты заявілі, што з гэтага часу байкот будзе распаўсюджвацца і на тавары краінаў, якія падтрымалі дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, у прыватнасьці галасаваньнем на пасяджэньні ААН. Сярод 10-ці такіх краінаў апынулася і Беларусь[17].

У пачатку красавіка 2014 актывісты ў Кіеве правялі размалёўваньне балонамі з заклікамі не купляць беларускія тавары. Размалёўваньні адбыліся пераважна ў кіёскаў і крамах зь беларускімі таварамі.

13 красавіка 2014 году стала вядома пра заяву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён выказаў нэгатыўнае стаўленьне да ідэі ператварэньня Ўкраіны з унітарнай ў федэратыўную дзяржаву[18]. Пасьля гэтага паведамленьняў аб правядзеньні байкоту беларускіх тавараў з боку актывістаў ня было.

Міжнародныя санкцыі ў дачыненьні Расеі

Асноўны артыкул: Міжнародныя санкцыі ў дачыненьні Расейскай Фэдэрацыі
Эканамічны патэнцыял бакоў

Міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі — паэтапныя палітычныя і эканамічныя меры, скіраваныя на спыненьне агрэсіі Расеі супраць Украіны. Акрамя ЗША і ЕЗ санкцыі ўвялі Канада, Японія, Нарвэгія, Аўстралія, Швайцарыя і інш., агулам - больш за 40 краінаў сьвету[19]. Мэтай санкцыяў зьяўляецца спыненьне фінансаваньня, ўзбраеньня і забесьпячэньня Расеяй тэрарыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Паводле дадзеных Сусьветнага Банку ў 2013 годзе сумарны ВУП складаў:

  • ВУП ЗША $ 16800000 млн.
  • ВУП краін ЕЗ $ 17335420 млн.
  • ВУП Расеі: $ 2096777 млн.

Паводле папярэдніх разьлікаў, з-за ўвядзеньня эўрапейскіх санкцыяў і падзеньняў цаны на энэрганосьбіты ў доўгачасовай пэрспэктыве эканоміка РФ будзе несьці вялікія страты, так прыблізная сума стратаў € 23 млрд (1,5% ВУП) у 2014 годзе і амаль € 75 млрд (4,8% ВУП) у 2015 годзе. Пры гэтым, як мяркуецца, страты саміх краінаў ЕЗ будуць істотна ніжэй - ня больш за 0,4% свайго ВУП. Страты ЗША з-за ўвядзеньня санкцыяў апынуцца істотна меншымі — з-за слабой залежнасьці эканомікі ЗША ад Расеі[20].

Крыніцы

  1. ^ а б У сацыяльных сетках заклікаюць байкатаваць расейскія тавары  (укр.) Український тиждень. 15.08.2013
  2. ^ Росія оголосила Україні торговельну війну  (укр.). Гром TV. 15.08.2013
  3. ^ Обережно: матрьошка показує зуби. Сковорідка. Випуск № 5, стор. 7. (укр.) Жовтень 2013
  4. ^ Бойкот російських товарів не є ефективною мірою, удар треба наносити по «Газпрому» — експерт(укр.) 112 Україна. 28.03.2014
  5. ^ «Ашан» та «Метро» не підтримали бойкот російських товарів (укр.). Захід.нет. 24.04.2014
  6. ^ Бойкот російських товарів: за і проти(укр.) Forbes. 01.04.2014
  7. ^ Бойкотуємо товари і бізнес окупантів! Не купуємо нічого російського! (укр.). Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 02.03.2014
  8. ^ Російські виробники маскують штрих-коди на своїх товарах, щоб надурити українців  (укр.). ТСН. 1+1. 26.03.2014
  9. ^ У середньому, продаж товарів з РФ впав на 35-50 %  (укр.). Україна Online. 18.05.2014
  10. ^ Бойкот российских товаров дал результат: поставки РФ упали на треть  (рас.). facenews. 14.05.2014
  11. ^ Російська окупація українських товарів: як кокошник відрізнити від дівочого вінка (відео)  (укр.). Факти. ICTV. 09.04.2014
  12. ^ Оппозиция в Беларуси призывает бойкотировать российские товары (рас.). naviny.by. 03.03.2014
  13. ^ Відсіч (укр.). 27.08.2014
  14. ^ а б в Турчинов підписав закон про санкції проти Росії (укр.). Корреспондент.net, 27 серпня 2014, 09:50
  15. ^ СБУ призвала украинцев убираться из российских соцсетей (рас.). Обозреватель. 26.07.2014
  16. ^ Україна готується заборонити імпорт продуктів із Росії (укр.). 5 канал. 09.09.2014
  17. ^ Бойкот товарів поширюється на вірменські та білоруські продукти (відео) (укр.). ТСН. 1+1. 04.04.2014
  18. ^ Лукашенко не хоче федералізації України і визнає Турчинова легітимним (укр.). Українська правда. 13.04.2014
  19. ^ Санкционная удавка для Кремля (рас.).Зеркало недели. Украина» №47, 12.12.2014
  20. ^ У Империи истерика(рас.)

Глядзіце таксама

Вонкавыя пасылкі

Не купляй расейскае!сховішча мультымэдыйных матэрыялаў