Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2045132 (translate me)
слушная вонкавая спасылка
Радок 1: Радок 1:
«'''Чырво́ная кні́га Рэспу́блікі Белару́сь'''» — анатаваны ды ілюстраваны пералік рэдкіх [[від (біялёгія)|відаў]] ды відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня на тэрыторыі [[Рэспубліка Беларусь|Беларусі]], і падлягаюць абароне.
«'''Чырво́ная кні́га Рэспу́блікі Белару́сь'''» — анатаваны ды ілюстраваны пералік рэдкіх [[від (біялёгія)|відаў]] ды відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], і падлягаюць абароне.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 7: Радок 7:


== Сучасныя выданьні ==
== Сучасныя выданьні ==
У [[2000]] годзе пачаліся працы па складаньні трэцяга выданьня Чырвонай кнігі, якія заканадаўча рэгуляваліся Законам [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] «Аб ахове ды выкарыстаньні жывёльнага сьвету» ад [[1996]] году (Чырвонай кнізе прысьвечаны артыкул 24) ды Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад [[26 лістапада]] [[1992]] року <ref>[http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=v19201982 ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 ноября 1992 г. № 1982-XІІ Об охране окружающей среды] {{ref-ru}}</ref>. [[9 чэрвеня]] [[2004]] году пастановай №14 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы сьпіс дзікі жывёл, дзікарослых расьлін ды грыбоў, якія павінныя быць уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У [[2000]] годзе пачаліся працы па складаньні трэцяга выданьня Чырвонай кнігі, якія заканадаўча рэгуляваліся Законам [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] «Аб ахове ды выкарыстаньні жывёльнага сьвету» ад [[1996]] году (Чырвонай кнізе прысьвечаны артыкул 24) ды Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад [[26 лістапада]] [[1992]] року <ref>[http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=v19201982 ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 ноября 1992 г. № 1982-XІІ Об охране окружающей среды]{{ref-ru}}</ref>. [[9 чэрвеня]] [[2004]] году пастановай №14 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы сьпіс дзікі жывёл, дзікарослых расьлін ды грыбоў, якія павінныя быць уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.


Трэцяе выданьне Чырвонае кнігі выпушчанае ў [[2006]] годзе ў выдавецтве «[[Беларуская энцыкляпэдыя]]» на [[расейская мова|расейскай мове]], і складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» ды «Расьліны». Параўноўваючы зь іншымі выданьнямі, у гэтае былі ўключаныя новыя віды, а таксама некаторыя віды выключаныя (віды, што аднавілі сваю колькасьць — [[лебедзь-шыпун]], [[гогаль звычайны|гогаль]]; віды, якія хоць і ёсьць рэдкімі, але на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца дужа рэдка, прыблізна раз на дзесяцігодзьдзе — [[чырвонавола казарка]], [[стэпавы лунь]]).
Трэцяе выданьне Чырвонае кнігі выпушчанае ў [[2006]] годзе ў выдавецтве «[[Беларуская энцыкляпэдыя]]» на [[расейская мова|расейскай мове]], і складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» ды «Расьліны». Параўноўваючы зь іншымі выданьнямі, у гэтае былі ўключаныя новыя віды, а таксама некаторыя віды выключаныя (віды, што аднавілі сваю колькасьць — [[лебедзь-шыпун]], [[гогаль звычайны|гогаль]]; віды, якія хоць і ёсьць рэдкімі, але на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца дужа рэдка, прыблізна раз на дзесяцігодзьдзе — [[чырвонавола казарка]], [[стэпавы лунь]]).


Агулам, у трэцім выданьні Чырвонай кнігі налічваецца 17 відаў [[Сысуны|сысуноў]], 72 віды [[Птушкі|птахаў]], па два віды [[Паўзуны|паўзуноў]] і [[Амфібіі|амбіфіяў]], 10 відаў [[Рыбы|рыб]], і ўпершыню адзін від [[кругларотыя|кругларотых]] ([[рачная мінога]]); зь [[Бесхрыбетныя|бесхрыбетных]] — 70 відаў [[Вусякі|вусякоў]], 10 відаў [[Ракападобныя|ракападобных]], 2 віды [[Малюскі|малюскаў]], а таксама па адным відзе з клясаў [[Павукападобныя]], [[Шматножкі]] ды [[П’яўкі]] ([[мэдыцынская п’яўка]]). Усяго ў том «Жывёлы» Чырвонай кнігі выданьня 2006 году ўключана 189 відаў, пры гэтым, параўноўваючы з выданьнем 1993 году, дададзеныя 63 віды ды выключана 57.
Агулам, у трэцім выданьні Чырвонай кнігі налічваецца 17 відаў [[Сысуны|сысуноў]], 72 віды [[Птушкі|птахаў]], па два віды [[Паўзуны|паўзуноў]] і [[Амфібіі|амбіфіяў]], 10 відаў [[Рыбы|рыб]], і ўпершыню адзін від [[кругларотыя|кругларотых]] ([[рачная мінога]]); зь [[Бесхрыбетныя|бесхрыбетных]] — 70 відаў [[Вусякі|вусякоў]], 10 відаў [[Ракападобныя|ракападобных]], 2 віды [[Малюскі|малюскаў]], а таксама па адным відзе з клясаў [[павукападобныя]], [[шматножкі]] ды [[п’яўкі]] ([[мэдыцынская п’яўка]]). Усяго ў том «Жывёлы» Чырвонай кнігі выданьня 2006 году ўключана 189 відаў, пры гэтым, параўноўваючы з выданьнем 1993 году, дададзеныя 63 віды ды выключана 57.


У том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўвайшлі 173 віды судзінных расьлінаў, 27 відаў мохападобных, 24 віды лішайнікаў, 21 від водарасьцяў, 29 відаў грыбоў. Усяго ў том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі Беларусі ўключана 274 віды, пры гэтым, параўноўваючы з другім выданьнем, дададзены 91 від і выключаны 31.
У том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўвайшлі 173 віды судзінных расьлінаў, 27 відаў мохападобных, 24 віды лішайнікаў, 21 від водарасьцяў, 29 відаў грыбоў. Усяго ў том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі Беларусі ўключана 274 віды, пры гэтым, параўноўваючы з другім выданьнем, дададзены 91 від і выключаны 31.
Радок 18: Радок 18:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://redbook.minpriroda.by/ Афіцыйны сайт]{{ref-ru}}
* [http://redbook.minpriroda.gov.by/ Афіцыйны сайт]{{ref-ru}}


[[Катэгорыя:Чырвоная кніга Беларусі| ]]
[[Катэгорыя:Чырвоная кніга Беларусі| ]]

Вэрсія ад 22:54, 1 студзеня 2015

«Чырво́ная кні́га Рэспу́блікі Белару́сь» — анатаваны ды ілюстраваны пералік рэдкіх відаў ды відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня на тэрыторыі Беларусі, і падлягаюць абароне.

Гісторыя

На аснове матэрыялаў дасьледваньняў беларускіх навукоўцаў, з мэтай абароны ды прымнажэньня рэдкіх відаў, ды відаў, што знаходзяцца пад пагрозай, у 1979 годзе спэцыяльнай пастановай Савету Міністраў БССР была ўсталяваная Чырвоная кніга Беларускай ССР. Першае выданьне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе на беларускай мове, было аднатомным, і налічвала 80 відаў жывёлаў ды 85 відаў расьлінаў.

Другое выданьне Чырвонай кнігі было выпушчанае ў 1993 годзе, і таксама складалася з аднаго тома. У ім у разьдзел «Жывёлы» было ўключана 14 відаў сысуноў, 75 відаў птахаў, 2 віды паўзуноў, 1 від амфібіяў, 5 відаў рыб, 79 відаў вусякаў, 10 відаў ракападобных, 1 від малюскаў; у падзел «Расьліны» было ўключана 156 відаў судзінкавых расьлінаў, 15 відаў мохападобных, 9 відаў водарасьцяў, 17 відаў лішайнікаў, 17 відаў грыбоў.

Сучасныя выданьні

У 2000 годзе пачаліся працы па складаньні трэцяга выданьня Чырвонай кнігі, якія заканадаўча рэгуляваліся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове ды выкарыстаньні жывёльнага сьвету» ад 1996 году (Чырвонай кнізе прысьвечаны артыкул 24) ды Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад 26 лістапада 1992 року [1]. 9 чэрвеня 2004 году пастановай №14 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы сьпіс дзікі жывёл, дзікарослых расьлін ды грыбоў, якія павінныя быць уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Трэцяе выданьне Чырвонае кнігі выпушчанае ў 2006 годзе ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя» на расейскай мове, і складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» ды «Расьліны». Параўноўваючы зь іншымі выданьнямі, у гэтае былі ўключаныя новыя віды, а таксама некаторыя віды выключаныя (віды, што аднавілі сваю колькасьць — лебедзь-шыпун, гогаль; віды, якія хоць і ёсьць рэдкімі, але на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца дужа рэдка, прыблізна раз на дзесяцігодзьдзе — чырвонавола казарка, стэпавы лунь).

Агулам, у трэцім выданьні Чырвонай кнігі налічваецца 17 відаў сысуноў, 72 віды птахаў, па два віды паўзуноў і амбіфіяў, 10 відаў рыб, і ўпершыню адзін від кругларотых (рачная мінога); зь бесхрыбетных — 70 відаў вусякоў, 10 відаў ракападобных, 2 віды малюскаў, а таксама па адным відзе з клясаў павукападобныя, шматножкі ды п’яўкі (мэдыцынская п’яўка). Усяго ў том «Жывёлы» Чырвонай кнігі выданьня 2006 году ўключана 189 відаў, пры гэтым, параўноўваючы з выданьнем 1993 году, дададзеныя 63 віды ды выключана 57.

У том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўвайшлі 173 віды судзінных расьлінаў, 27 відаў мохападобных, 24 віды лішайнікаў, 21 від водарасьцяў, 29 відаў грыбоў. Усяго ў том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі Беларусі ўключана 274 віды, пры гэтым, параўноўваючы з другім выданьнем, дададзены 91 від і выключаны 31.

У якасьці дадатка да трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўкладзены сьпіс з прыблізна 100 відаў, якія патрабуюць спэцыяльнай увагі з пункту гледжаньня больш дэтальнага вывучэньня ды прафіляктычнай аховы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі