Ісфаган (горад): розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт |Назва = Ісфаган |Статус = гора...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 13:00, 1 студзеня 2015
Ісфаган | |
пэрс. اصفهان | |
Краіна: | Іран |
Астан: | Ісфаган |
Мэр: | Morteza Saqaeian Nejad |
Плошча: | 280 км² |
Вышыня: | 1590 м н. у. м. |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 1 908 968 чал. |
шчыльнасьць: | 6817,74 чал./км² |
Тэлефонны код: | 031, 0913 |
Паштовы індэкс: | 811 |
Геаграфічныя каардынаты: | 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д.Каардынаты: 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д. |
Ісфаган | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://isfahan.ir/ |
Ісфаган (па-пэрсыдзку: Esfāhān) — горад у Іране, цэнтар астану Ісфаган. Разьмешчаны ў 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1908609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшхэту). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3793101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва мэнтрапалітэнскі раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшхэту). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Zarrin Shahr, Fuladshahr ды Najafabad, Khomeyni Shahr, Shahin Shahr, Mobarakeh, Falavarjan і Charmahin. Ісфаган разьмешчаны на перакрыжаваньні галоўных магістраляў, якія перакрыжоўвалі Іран з поўначы на поўдзень ды з ўсходу на захад, некалі быў адным з найвялікшых гарадоў у сьвеце. Ён квітнеў ад 1050 да 1722 году, асабліва ў 16 стагодзьдзі падчас кіраваньня дынастыі Сафавідаў, калі ён стаў сталіцай Пэрсыі ў другі раз у гісторыі. Нават сёньня горад захаваў большасьць сваёй былой славы. Ён вядомы сваёй ісламскай архітэктурай, з мноствам прыгожых бульвараў, крытых мастоў, палацаў, мячэтаў ды мінаржтаў. З гэтай нагоды зьявілася пэрсыдзкай прымаўка "Esfahān nesf-e jahān ast" (Палова сьвету - гэта Ісфаган).