Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: перафармулёўка
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
нэўтральнасьць
Радок 22: Радок 22:
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве.
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве.


У [[1970-я]] гады Кулік меў сьмеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным [[Менск]]у. Ён ня быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/>
Ня быў сябрам камсамолу й камуністычнай партыі, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/>


Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два мэтры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...<ref name="har"/>
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. З гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў.<ref name="har"/>


Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у [[Менск]]у. У лістападзе [[2005]] году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.<ref>Альгерд Невяроўскі, [http://www.svaboda.org/content/article/802207.html На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку] // [[Радыё Свабода]], 6 лістапада 2005 г.</ref>
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у [[Менск]]у. У лістападзе [[2005]] году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.<ref>Альгерд Невяроўскі, [http://www.svaboda.org/content/article/802207.html На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку] // [[Радыё Свабода]], 6 лістапада 2005 г.</ref>

Вэрсія ад 22:38, 27 лістапада 2014

Яўген Кулік
Аўтапартрэт
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1937
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 12 студзеня 2002
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963)
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Плынь этнаграфізм
(«На Паддашку»)
Працы «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983)

Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (нар. 31 кастрычніка 1937, Менск — 12 студзеня 2002, Менск) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня».[1] Аўтар эталёна гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 19911995гг.[2]

Жыцьцяпіс

Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.

Ня быў сябрам камсамолу й камуністычнай партыі, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]

Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. З гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў.[3]

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]

Эталён «Пагоні» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка

Творчасьць

Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 197080-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.

Разам са сваім аднадумцам Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[3]

У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў эталёну гербу «Пагоня», які выкарыстоўваўся як дзяржаўны герб Беларусі да 1995 году.

Асоба

« Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. »

Уладзімер Басалыга[5]

« Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. »

—Эдвард Людовіч[5]

« Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. »

Сяргей Харэўскі[3]

Крыніцы

  1. ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
  3. ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
  5. ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.

Літаратура

  • Харэўскі С. Мастацтва таталітарызму. // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Рэд. А. І. Анціпенка. — Мн: Беларускі Калегіюм, 2007.

Вонкавыя спасылкі