Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|месца нараджэньня = в. Арляняты, [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] |
|месца нараджэньня = в. Арляняты, [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] |
||
|дата сьмерці = {{Памёр|16|8|1976}} |
|дата сьмерці = {{Памёр|16|8|1976}} |
||
|месца сьмерці = [[ |
|месца сьмерці = [[Гаўтор|Гаўторн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]] |
||
}} |
}} |
||
'''Ян (Я́нка) Станке́віч''', псэўданімы ''Брачыслаў Скарынін'', ''Ян Янушонак'' ([[26 лістапада]] [[1891]], в. [[Арляняты]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] — [[16 жніўня]] [[1976]], [[ЗША]]) — [[беларусы|беларускі]] мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]. Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі ([[1926]]). |
'''Ян (Я́нка) Станке́віч''', псэўданімы ''Брачыслаў Скарынін'', ''Ян Янушонак'' ([[26 лістапада]] [[1891]], в. [[Арляняты]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] — [[16 жніўня]] [[1976]], [[Гаўторн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]]) — [[беларусы|беларускі]] мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]. Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі ([[1926]]). |
||
== Біяграфічны нарыс == |
== Біяграфічны нарыс == |
Вэрсія ад 23:59, 26 лістапада 2014
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч | |
Файл:Jan Stankievič.jpg | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Гаўторн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Дзеці | Вячка Станкевіч |
Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўторн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926).
Біяграфічны нарыс
У Першую сусьветную вайну ў дзеючай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскай губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскай Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускай цэнтральнай школьнай рады.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (1928—1932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях.
Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзелу Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Навуковая дзейнасьць
Я. Станкевіч аўтар працаў па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
Бібліяграфія
- Друкары Йван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью Ёрк, 1969;
- 3 украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы-Беларусі. Нью Ерк, 1970;
- Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3-е выд. Мн., 1991);
- Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Мн., 1991);
- Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Мн., 1992);
- Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. 1998. № 2.
Творы
- Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расейскі (Вялікалітоўска‑расейскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 старонак.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Беларускія палітыкі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Скаўцкі рух на Беларусі
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Памерлі ў Пэнсыльваніі
- Дактары філялягічных навук
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову