Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: be:Крэпасць |
Катэгорыя:Фартэцыя |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Фартэцыя]] |
||
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элемэнты]] |
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элемэнты]] |
||
Вэрсія ад 02:59, 8 лютага 2008
Фартэцыя – гэта комплекс узаемазьвязаных і узаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ужываньня вагняпальнай зброі.
Найлепшымі прыкладамі фартэцый на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясвіжа, Слуцка, Быхава ці Менска, увогуле ж у XVII-XVIII стст. шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцый можна лічыць бастыённыя замкі і форты.
Гісторыя
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі павялічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сістэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны (курцін, бастэй, бастыёнаў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы , як умацаваць абарону на асобных найбольш небяспечных участак, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элементаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыі ў Эўропе, асабліва ў Францыі, што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзвядзеньня умацаванняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты феномен найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці Мікалая Крыштафа Радзівіла і Багуслава Радзівіла і ўзвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаванняў у Нясвіжы і Слуцку.
Азначэньні ў замежных мовах
Слова фартэцыя паходзіць з італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць Fortezza, у нямецкай – Festung , у польскай – twierdza ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў “крепость”, што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе т.зв. Смаленская крэпасьць збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў Маскоўскай дзяржаве,фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадска-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцце “крэпасьць” прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узвядзеньнем т.зв. крэпасьцяў у Брэсце, Бабруйску, Коўне і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых "крэпасьцяў" трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцый ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.