Імпэрыя Гупта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д шаблён-картка, спасылкі
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Імперія_Гуптів?oldid=14781995
Радок 14: Радок 14:
'''Імпэрыя Гупта''' ({{мова-sa|गुप्त}}, gupta, {{мова-hi|गुप्त राजवंश}}) — дзяржава ў [[Індыя|Індыі]] пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з [[320]] па [[550]] гады.
'''Імпэрыя Гупта''' ({{мова-sa|गुप्त}}, gupta, {{мова-hi|गुप्त राजवंश}}) — дзяржава ў [[Індыя|Індыі]] пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з [[320]] па [[550]] гады.


Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў [[Чандрагупта]]. Пачатак дынастыі паклаў у [[319]] годзе [[Гупта]] ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з [[Дынастыя Сасанідаў|Сасанідамі]], было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і [[брагаманізм]]у, хоць і да [[будызм]]у яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца [[Самудрагупта]], ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, [[Скандагупта]] (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў [[Гуджарат]] з прымежным мацярыком.
Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў [[Чандрагупта]]. Пачатак дынастыі паклаў у [[319]] годзе [[Гупта]] ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з [[Дынастыя Сасанідаў|Сасанідамі]], было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і [[брагаманізм]]у, хоць і да [[будызм]]у яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца [[Самудрагупта]], ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, [[Скандагупта]] (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў [[Гуджарат]] з прымежным мацерыком.


У канцы [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/4944/%D0%93%D0%A3%D0%9F%D0%A2%D0%9E%D0%92 Советская историческая энциклопедия]. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982</ref>.
У канцы [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/4944/%D0%93%D0%A3%D0%9F%D0%A2%D0%9E%D0%92 Советская историческая энциклопедия]. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982</ref>.

== Гісторыя ==
[[Файл:Queen Kumaradevi and King Chandragupta I on a coin of their son Samudragupta 350 380 CE.jpg|міні|200пкс|зьлева|Выявы Кумарадэві і Чандрагупты I на старажытнай манэце]]
Пра заснавальніка дынастыі Гупта, Шры-Гупты, практычна нічога не вядома. Таму гэтае пытаньне выклікае спрэчкі. Верагодна, Шры-Гупта ня мог пахваліцца шляхетным паходжаньнем, бо пра ягоных продкаў не паведамляецца анічога. Няма зьвестак пра статус Гупты і памеры ягоных уладаньняў. Першым магараджам згэтага роду лічыцца сын Гупты [[Ггатоткача]]. Аднак і ягонае панаваньне анічым асаблівым не адзначылася.

Сапраўдным заснавальнікам дзяржавы стаў сын Ггатоткача [[Чандрагупта I]], каранацыя якога ў [[319]] годзе стала датай заснаваньня эры Гуптаў. Галоўнай жонкай Чандрагупты была прадстаўніца старадаўняга роду лічгавы — Кумарадэві, што надавала шлюбу важнасьці і давала магчымасьць Гупце гуляць пэўную ролю ў Індыі ў цэлым. Пазьней гэта знайшло адлюстраваньне ў тым, што іхны сын [[Самудрагупта]] ганарыўся радаводам па матчынай лініі і паказваў гэта ў царскіх надпісах.

Самудрагупта яшчэ больш ўмацаваў уладу дынастыі і пашырыў тэрыторыю дзяржавы, пра што распавядае знакаміты панегірык, высечаны на [[Алабагадзкая калёна|Алабагадзкай калёне]]. Ягоныя войскі пасьпяхова прасунуліся да дзяржавы Ката, у вобласьці сучаснага [[Дэлі]]. Ваяўнічыя кляны Малаві і арджунаянаў, Мадрэ і абхіраў, а таксама кляны на тэрыторыі сучаснага [[Нэпал]]у гуптаўскі кіраўнік называў гэтых правадыроў сваімі слугамі, якія абавязваліся выконваць ягоную волю, прыносіць яму ўсялякую даніну.

Да [[380]] году за часам свайго панаваньня ён уключыў у склад свайго каралеўства больш за дваццаці каралеўстваў. Гісторык Артур Вінсэнт Сьміт называў Самудрагупту «індыйскім Напалеонам»<ref>[http://timesofindia.indiatimes.com/home/stoi/Who-is-known-as-the-Napoleon-of-India/articleshow/756074.cms Who is known as the Napoleon of India?]. The Times of India</ref><ref>K. K. Bhardwaj .[http://books.google.by/books?id=Emm0nTvllKoC&pg=PA25&lpg=PA25&dq=indian+napoleon&source=bl&ots=IgXm3Pl2gO&sig=gCNpr3EzTEL6dXHD7aboUspER5U&hl=be&sa=X&ei=jnFmVLWePOS0ygPdrIGgBQ&ved=0CGMQ6AEwCQ#v=onepage&q&f=false Hemu-Napoleon of Medieval India]. Mittal Publications, 2000</ref>. Падчас панаваньня Самудрагупты афіцыйнай рэлігіяй у ягонай дзяржаве заставаўся [[будызм]].

== Эканоміка ==
[[Файл:QtubIronPillar.JPG|міні|220пкс|Жалезная калёна ў Дэлі]]
=== Сельская гаспадарка ===
У вільготных дастаткова багатых на ападкі раёнах галоўнай [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай]] культурай быў [[рыс]]. У большасьці выпадкаў для вырошчваньня рысу ўмовы забясьпечваліся праз рэгуляваньне сьцёку вады з палёў падчас сэзону дажджоў, але ў некаторых месцах узводзілі ірыгацыйныя збудаваньні. У гэты час арашальныя сыстэмы былі пабудаваныя ў прыбярэжным вучастку ад вусьця [[Гадавары]] і [[Крышна (рака)|Крышны]] да дэльты ракі [[Кавэры]]. У раёнах зь сярэдняй вільготнанасьцю асноўнай культурай была [[пшаніца]], а таксама [[ячмень]], [[проса]] і [[бабовыя]].

=== Рамяство ===
Мескае рамяство ў гэты час дасягнула высокага ўзроўню, пра што сьведчыла велізарная бронзавая статуя [[Гаўтама Буда|Буды]] з Султанганджу, а таксама знакамітая жалезная калёна Чандрагупты II у [[Дэлі]] ды іншыя археалягічныя знаходкі.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 00:21, 15 лістапада 2014

Імпэрыя Гупта
गुप्त साम्राज्य
320550
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Гупта

Імпэрыя Гупта ў канцы V стагодзьдзя

Афіцыйная мова санскрыт
Сталіца Паталіпутра
Форма кіраваньня манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Індыя, Пакістан, Банглядэш, Нэпал

Імпэрыя Гупта (санскрыт: गुप्त, gupta, гіндзі: गुप्त राजवंश) — дзяржава ў Індыі пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з 320 па 550 гады.

Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў Чандрагупта. Пачатак дынастыі паклаў у 319 годзе Гупта ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з Сасанідамі, было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і брагаманізму, хоць і да будызму яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца Самудрагупта, ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, Скандагупта (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў Гуджарат з прымежным мацерыком.

У канцы VI стагодзьдзя дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне[1].

Гісторыя

Выявы Кумарадэві і Чандрагупты I на старажытнай манэце

Пра заснавальніка дынастыі Гупта, Шры-Гупты, практычна нічога не вядома. Таму гэтае пытаньне выклікае спрэчкі. Верагодна, Шры-Гупта ня мог пахваліцца шляхетным паходжаньнем, бо пра ягоных продкаў не паведамляецца анічога. Няма зьвестак пра статус Гупты і памеры ягоных уладаньняў. Першым магараджам згэтага роду лічыцца сын Гупты Ггатоткача. Аднак і ягонае панаваньне анічым асаблівым не адзначылася.

Сапраўдным заснавальнікам дзяржавы стаў сын Ггатоткача Чандрагупта I, каранацыя якога ў 319 годзе стала датай заснаваньня эры Гуптаў. Галоўнай жонкай Чандрагупты была прадстаўніца старадаўняга роду лічгавы — Кумарадэві, што надавала шлюбу важнасьці і давала магчымасьць Гупце гуляць пэўную ролю ў Індыі ў цэлым. Пазьней гэта знайшло адлюстраваньне ў тым, што іхны сын Самудрагупта ганарыўся радаводам па матчынай лініі і паказваў гэта ў царскіх надпісах.

Самудрагупта яшчэ больш ўмацаваў уладу дынастыі і пашырыў тэрыторыю дзяржавы, пра што распавядае знакаміты панегірык, высечаны на Алабагадзкай калёне. Ягоныя войскі пасьпяхова прасунуліся да дзяржавы Ката, у вобласьці сучаснага Дэлі. Ваяўнічыя кляны Малаві і арджунаянаў, Мадрэ і абхіраў, а таксама кляны на тэрыторыі сучаснага Нэпалу гуптаўскі кіраўнік называў гэтых правадыроў сваімі слугамі, якія абавязваліся выконваць ягоную волю, прыносіць яму ўсялякую даніну.

Да 380 году за часам свайго панаваньня ён уключыў у склад свайго каралеўства больш за дваццаці каралеўстваў. Гісторык Артур Вінсэнт Сьміт называў Самудрагупту «індыйскім Напалеонам»[2][3]. Падчас панаваньня Самудрагупты афіцыйнай рэлігіяй у ягонай дзяржаве заставаўся будызм.

Эканоміка

Жалезная калёна ў Дэлі

Сельская гаспадарка

У вільготных дастаткова багатых на ападкі раёнах галоўнай сельскагаспадарчай культурай быў рыс. У большасьці выпадкаў для вырошчваньня рысу ўмовы забясьпечваліся праз рэгуляваньне сьцёку вады з палёў падчас сэзону дажджоў, але ў некаторых месцах узводзілі ірыгацыйныя збудаваньні. У гэты час арашальныя сыстэмы былі пабудаваныя ў прыбярэжным вучастку ад вусьця Гадавары і Крышны да дэльты ракі Кавэры. У раёнах зь сярэдняй вільготнанасьцю асноўнай культурай была пшаніца, а таксама ячмень, проса і бабовыя.

Рамяство

Мескае рамяство ў гэты час дасягнула высокага ўзроўню, пра што сьведчыла велізарная бронзавая статуя Буды з Султанганджу, а таксама знакамітая жалезная калёна Чандрагупты II у Дэлі ды іншыя археалягічныя знаходкі.

Крыніцы

  1. ^ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982
  2. ^ Who is known as the Napoleon of India?. The Times of India
  3. ^ K. K. Bhardwaj .Hemu-Napoleon of Medieval India. Mittal Publications, 2000

Вонкавыя спасылкі

Імпэрыя Гуптасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA