Фрысьлянд (Нідэрлянды): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
png > svg (GlobalReplace v0.3)
Радок 4: Радок 4:
|Назва ў родным склоне = Фрысьлянду
|Назва ў родным склоне = Фрысьлянду
|Арыгінальная назва = Provinsje Fryslân/Provincie Friesland
|Арыгінальная назва = Provinsje Fryslân/Provincie Friesland
|Герб = WapenFriesland.gif
|Герб = Friesland wapen.svg
|Сьцяг = Frisian flag.svg
|Сьцяг = Frisian flag.svg
|Статус = [[Правінцыі Нідэрляндаў|Правінцыя]]
|Статус = [[Правінцыі Нідэрляндаў|Правінцыя]]

Вэрсія ад 02:13, 6 лістапада 2014

Фрысьлянд
Provinsje Fryslân/Provincie Friesland

Сьцяг
Гімн De âlde Friezen
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Леўвардэн
Дата ўтварэньня 1814
Каралеўскі камісар Arno Brok[d]
Афіцыйныя мовы нідэрляндзкая і заходнефрыская мова
Насельніцтва (2010)
646,3 тыс. (8-е месца)
Шчыльнасьць 193 чал./км² (11-е месца)
Канфэсійны склад Пратэстанты (30 %)
 каталікі (6 %)
 мусульмане (2%)
Плошча Суша 3349; вада 2392 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Фрысьлянду
Фрысьлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-FY
Код аўтам. нумароў B
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Фры́сьлянд (па-нідэрляндзку: Provincie Friesland; (па-фрыску - Provinsje Fryslân)) — правінцыя на поўначы Нідэрляндаў.Насельніцтва складае 646 тыс. чалавек (8-е месца сярод нідэрляндзкіх правінцыяў на 2010 год). Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым местам зьяўляецца Леўвардэн (варыянт напісаньня - Левардэн), (па-фрыску — Льёўт (Ljouwert)), дзе пражывае каля 91 тыс. чалавек.

Да канца 1996 году правінцыя насіла ў якасьці афіцыйнае назвы нідэрляндзкую форму - Friesland, аднак з наступнага году афіцыйны статус набыло фрыскае імя Fryslân. Відавочна, што ў астатніх правінцыях Нідэрляндаў аддаюць перавагу старому, нідэрляндзкамоўнаму варыянту - Friesland, таксама як такая форма найбольш распаўсюджаная ў англамоўным сьвеце.

Геаграфія

На ўсходзе правінцыя мяжуе з Гронінгенам і Дрэнтэ, на поўдні - з правінцыямі Аверэйсэл і Флевалянд, на поўднёвым захадзе праходзіць водная мяжа па Эйсэлмер, на захадзе і поўначы - па Вадэнскім і Паўночным марам. З Паўночнае Галяндыяй правінцыю зьвязвае Афслёйтдэйк. Да правінцыі адміністрацыйна адносяцца выспы ў Вадэнскім моры; найбуйнейшыя зь іх - Фліланд, Тэрсхелінг, Амэланд ды Схірмоніког.

Па агульнай плошчы (суша + вада) правінцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Нідэрляндах. Па плошчы сушы займае трэцяе месца.

Культура

Фрысьлянд адрозьніваецца ад астатніх правінцыяў Нідэрляндаў наяўнасьцю ўласнай мовы з афіцыйным статусам - фрыская мова, на дыялектах якой размаўляюць жыхары самой правінцыі, у памежных раёнах Гронінгену, а таксама некаторае насельніцтва Паўночнае Нямеччыны і Даніі.

Спасылкі

* Фрысьлянд (Нідэрлянды)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў