Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 15: Радок 15:
==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=vdm Арыгінальны артыкул]
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=vdm Арыгінальны артыкул]
* [http://realaudio.rferl.org/BR/2008/02/05/20080205-183300-BR-clip.mp3 Падарожжа Радыё Свабода ў Люцінку]

[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнт]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнт]]



Вэрсія ад 20:31, 6 лютага 2008

Ду́нін-Марцінке́віч, Вінцэ́нт-Яку́б (псэўданім Наву́м Прыгаво́рка) (4 лютага 180829 сьнежня 1884) — беларускі драматург, паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям'і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 году служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцінка каля горада Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстаньня 1863–64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўрада» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны ў Люцінцы, цяпер Валожынскі раён.

Творчасьць

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара.

Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.

Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасьцямі, што і ўсе літаратары гэтага пэрыяду — адсутнасьцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта ён здолеў выйсьці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

Вонкавыя спасылкі