Тахір Батаеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Тахір Хажаевіч Батаеў''', амір Тахір (прозьвішча: «Кумык», «Тыгр», «23») 30 т...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:01, 11 кастрычніка 2014

Тахір Хажаевіч Батаеў, амір Тахір (прозьвішча: «Кумык», «Тыгр», «23») 30 траўня 1973 года, вёска. Сары-Су21 сакавіка 2007 года, Гудэрмэс) – вайсковы дзяяч і ваявода Чачэнскай Рэспублікі Йчкерыя, брыгадны гэнэрал. Яры прыхільнік незалежнасьці Йчкерыі.

Паходжаньне

Тахір Батаеў нарадзіўся 30 траўня 1973 года ў вёсцы Сары-Су. Паводле паходжаньня кумык. Закончыў вучобу ў сярэдняй школе вёскі Шалкаўская. Затым паступіў на юрыдычны факультэт Дзяржаўнага ўнівэрсітэта ЧІАССР. Пасьля заканчэньня вучобы ў ім меў дыплём правазнаўцы.

Вайсковая дзейнасьць

Т. Бабаеў удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах. Яму прыпісваюць: у лістападзе 1998 года прымаў удзел у забойстве пяцёх амапаўцаў з Мурманска ў вёсцы Сьцяпная (Дагестан, Кізьлярскі раён). Пад час Другой расейска-чачэнскай вайны быў начальнікам нагайскага аддзелу (нагайскі батальён, або па іншаму нагайскі джамат), затым стаў амірам Сары-Су», потым - аміром Шалкаўскога раёна У другой палове 2006 года Доку Ўмараў назначыў Т. Батаева быганым гэнэралам і начальнікам Паўночна-ўсходняга фронту.

Сьмерць

21 сакавіка 2007 года Т. Батаеў быў забіты ў месьце Гудэрмэс.