Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
Antemister (гутаркі | унёсак) svg (GlobalReplace v0.3) |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Назва ў родным склоне = Берасьцейскай вобласьці |
|Назва ў родным склоне = Берасьцейскай вобласьці |
||
|Афіцыйная назва (на наркамаўцы) = Брэсцкая вобласць |
|Афіцыйная назва (на наркамаўцы) = Брэсцкая вобласць |
||
|Сьцяг = Brest Voblast |
|Сьцяг = Flag of Brest Voblast, Belarus.svg |
||
|Герб = Escut Oblast Brest.png |
|Герб = Escut Oblast Brest.png |
||
|Гімн = |
|Гімн = |
Вэрсія ад 20:06, 7 кастрычніка 2014
Берасьцейская вобласьць | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Улучае | 16 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Баранавічы Пінск |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Старшыня аблвыканкаму | Канстантын Сумар |
Насельніцтва (2014) | 1 388 600[1] (15%, 3-е месца) |
Шчыльнасьць | 44 чал./км² (1—2-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы — 88% расейцы — 6,4% украінцы — 2,9% палякі — 1,3%[2] |
Плошча | 32,8 тыс[3] км² (15,7%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 267 м 136 м[4] 121 м |
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код ISO 3166-2 | BY-BR |
Тэлефонны код | +375-16 |
Паштовыя індэксы | 224 xxx, 225 xxx |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Берасьце́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва — 1 388 600[1] чалавек (1 студзеня 2014). Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.
Гісторыя
- ХII ст.: са складу Тураўскага вылучылася Берасьцейскае ўдзельнае княства.
- 1513: утварыўся Берасьцейскі павет у складзе Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[5]
- 1566: Берасьцейскае ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 1795: Берасьцейскі павет Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1 студзеня 1919: Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну Беларускай ССР.[6]
- 1921: Палескае ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі са сталіцай у Берасьці.
- 4 сьнежня 1939: Берасьцейская вобласьць у складзе БССР.
- 8 студзеня 1954: у склад вобласьці перададзеная ўся тэрыторыя скасаванай Пінскай вобласьці
- 27 ліпеня 1990: Берасьцейская вобласьць у складзе незалежнай Беларусі.
Геаграфічнае становішча
Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7 % тэрыторыі Беларусі).
На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.
Насельніцтва
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.
Агулам, чалавек |
У тым ліку | Мескае насельніцтва |
Вясковае насельніцтва |
У адсотках | ||
---|---|---|---|---|---|---|
мужчыны | жанчыны | |||||
Усё насельніцтва | 1 401 177 | 656 173 | 745 004 | 918 561 | 482 616 | 100 |
беларусы | 1 233 377 | 580 970 | 652 407 | 791 698 | 441 679 | 88,02 |
расейцы | 89 685 | 39 537 | 50 148 | 73 332 | 16 353 | 6,4 |
украінцы | 40 046 | 17 830 | 22 216 | 24 835 | 15 211 | 2,86 |
палякі | 17 539 | 7265 | 10 274 | 11 301 | 6238 | 1,25 |
армяне | 946 | 562 | 384 | 605 | 341 | 0,07 |
татары | 725 | 339 | 386 | 558 | 167 | 0,05 |
цыганы | 715 | 344 | 371 | 385 | 330 | 0,05 |
жыды | 570 | 298 | 272 | 552 | 18 | 0,04 |
азэрбайджанцы | 529 | 372 | 157 | 381 | 148 | 0,04 |
малдаване | 495 | 275 | 220 | 265 | 230 | 0,04 |
немцы | 468 | 370 | 98 | 245 | 223 | 0,03 |
летувісы | 355 | 205 | 150 | 278 | 77 | 0,03 |
узбэкі | 206 | 129 | 77 | 164 | 42 | 0,01 |
грузіны | 186 | 141 | 45 | 160 | 26 | 0,01 |
туркмэны | 184 | 132 | 52 | 178 | 6 | 0,01 |
чувашы | 179 | 79 | 100 | 126 | 53 | 0,01 |
латышы | 150 | 75 | 75 | 101 | 49 | 0,01 |
грэкі | 133 | 65 | 68 | 77 | 56 | < 0,01 |
мардва | 128 | 59 | 69 | 89 | 39 | < 0,01 |
казахі | 118 | 79 | 39 | 88 | 30 | < 0,01 |
баўгары | 93 | 51 | 42 | 72 | 21 | < 0,01 |
таджыкі | 75 | 51 | 24 | 51 | 24 | < 0,01 |
башкіры | 68 | 34 | 34 | 52 | 16 | < 0,01 |
удмурты | 65 | 17 | 48 | 39 | 26 | < 0,01 |
марыйцы | 64 | 24 | 40 | 41 | 23 | < 0,01 |
кітайцы | 59 | 43 | 16 | 55 | 4 | < 0,01 |
карэйцы | 51 | 28 | 23 | 38 | 13 | < 0,01 |
асэтыны | 44 | 24 | 20 | 37 | 7 | < 0,01 |
туркі (асманы) | 43 | 42 | 1 | 40 | 3 | < 0,01 |
арабы | 27 | 25 | 2 | 25 | 2 | < 0,01 |
віетнамцы | 16 | 13 | 3 | 15 | 1 | < 0,01 |
Национальный состав населения Брестской области (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009. |
Рэльеф
Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбускай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградзкага ўзвышша.
Вышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.
Карысныя выкапні
Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вугалю.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -4,4°С у Берасьці да -6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258 — 260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240 — 245 дзён на паўночным усходзе. Ападкаў выпадае 550 — 645 мм у год.
Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі.
У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Гідраграфія
Рэкі належаць да басэйнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Піна), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.
Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.
Транспарт
Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор Бэрлін — Варшава — Берасьце — Менск — Масква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: Берасьце — Менск, Берасьце — Гомель.
Акрамя гэтага, у вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-ай катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Днепра-Бускаму каналу зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды Таржок — Менск — Івацэвічы і Кобрынь — Берасьце — Варшава.
Прамысловасьць і сельская гаспадарка
Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ а б Demographic situation in January 2014 (анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 9 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2014 г.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура
- Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Вонкавыя спасылкі
Берасьцейская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў