Флярэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 51: Радок 51:
| Колер = {{Колер|Італія}}
| Колер = {{Колер|Італія}}
}}
}}
'''Флярэ́нцыя''' ({{мова-it|Firenze ''або'' Fiorenza}}) — горад у італьянскім рэгіёне [[Таскана]], на рацэ [[Арно (рака)|Арно]]. Насельніцтва 366 000 чалавек. Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага [[Рэнэсанс]]у або «Атэнамі Італіі».
'''Флярэ́нцыя''' ({{мова-it|Firenze ''або'' Fiorenza}}) — горад у італьянскім рэгіёне [[Таскана]], на рацэ [[Арно (рака)|Арно]]. Насельніцтва 366 000 чалавек. Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага [[Рэнэсанс]]у або «Атэнамі Італіі». ўласнік Джэйсан Вонг.


== Геаграфія ==
== Геаграфія ==

Вэрсія ад 16:47, 27 верасьня 2014

Флярэнцыя
Флярэнцыя
Герб Флярэнцыі
Плошча: 102.41 км²
Насельніцтва (2009)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

368,362
3,596.9
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 055
Паштовы індэкс: 50121-50145
Геаграфічныя каардынаты: 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д. / 43.783; 11.25Каардынаты: 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д. / 43.783; 11.25
Флярэнцыя на мапе Італіі
Флярэнцыя
Флярэнцыя
Флярэнцыя
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Флярэ́нцыя (па-італьянску: Firenze або Fiorenza) — горад у італьянскім рэгіёне Таскана, на рацэ Арно. Насельніцтва 366 000 чалавек. Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага Рэнэсансу або «Атэнамі Італіі». ўласнік Джэйсан Вонг.

Геаграфія

Гісторыя

Званіца сабору Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ

Флярэнцыю заснаваў у 59 да н. э. Юліюс Цэзар на месцы старажытнага этрускага паселішча. У 774 горад увайшоў у Тасканскае княства, сталіцай якога тады была Люка. Каля 1000 году сталіцай дзяржавы сталася ўжо Флярэнцыя. Залаты век флярэнтыйскага мастацтва пачаўся менавіта ў гэты час. У 1013 годзе было распачата будаўніцтва базылікі Сан-Маніята. Зьнешні выгляд баптыстэрыя быў перапрацаваны ў раманскім стылі паміж 1059 і 1128 гадамі. У гэты пэрыяд у заняпадзе знаходзіўся асноўны канкурэнт Флярэнцыі горад Піза, які ў 1284 годзе трываў паразу ад Генуі, а ў 1406 годзе быў далучаны да складу Флярэнтыйскай дзяржавы.

З XI стагодзьдзя было значным гандлёвым і эканамічным цэнтрам, галоўным чынам дзякуючы сукнаробстве, з 1115 году горад ёсьць незалежнай камунай. Ад 1252 году Флярэнцыя біла залаты флярын, які стаў агульнаэўрапейскай валютай. З XIV стагодзьдзя тут узьніклі мануфактуры. У XIV—XVI стагодзьдзях Флярэнцыя была адным з цэнтраў італьянскага Адраджэньня, больш за ўсё вядомай Флярэнтыйскай школай жывапісу.

У XV стагодзьдзі Флярэнцыя была адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы, маючы значныя эканамічныя посьпехі. Аднак жыцьцё ня было ідылічным для ўсіх жыхароў, сярод мяшчанаў меліся значныя адрозьненьні ў ступені багацьця[1]. У гэты час Козыма Мэдычы, пачынальнік знакамітага роду, паступова стаў самым магутным і заможным чалавекам у горадзе. Хоць горад афіцыйна базаваўся на дэмакратычным духу, Козыма паступова атрымаў кантроль над горадам, маючы сур’ёзны банкаўскі бізнэс. Козыма успадкаваў ягоны сын П’ера, якога потым зьмяніў унук Козыма, Лярэнца ў 1469 годзе. Лярэнца шчодра ставіўся да дзеячаў мастацтва, менавіта ягоная апека дазволіла раскрыцца Мікелянджэлё, Леанарда да Вінчы й Сандра Батычэльлі.

У 1532 годзе Флярэнтыйская дзяржава займала значныя тэрыторыі з гарадамі Піза, Ліворна і іншымі, стаўшы герцагствам, а з 1569 году — Вялікім герцагствам Тасканскім. У 18011807 гадох Флярэнцыя была сталіцай каралеўства Этрурыя, залежнага ад напалеонаўскай Францыі. З 1860 году знаходзілася ў складзе Сардынскага каралеўства, якое з 1861 году стала Італьянскім каралеўствам, у 18651871 гадох горад нават быў сталіцай аб’яднанага Італьянскага каралеўства. У 1871 годзе сталіца была перанесена ў Рым. У 1943 годзе места было акупавана нямецкімі войскамі, але ўсё роўна яно стала адным з цэнтраў руху Супраціву. У жніўні 1944 году была вызвалена партызанамі й ангельска-амэрыканскімі войскамі.

Дэмаграфія

Па стане на 2009 год 87,46% насельніцтва гораду складалі італьянцы. Паводле ацэнак у месце пражываюць каля 6 тысячаў кітайцаў[2]. Найбуйнейшая група імігрантаў зьяўляюцца эўрапейцамі, сярод якіх вылучаюцца румыны і альбанцы, і складаюць 3,52% насельніцтва. Імігранты з Усходняй Азіі (у асноўным кітайцы і філіпінцы) складаюць: 2.17%, з Амэрыкі (у асноўным пэруанцы) — 1.41%, з Паўночнай Афрыкі (у асноўным мараканцы) — 0,9%[3].

Культура

Крыніцы

  1. ^ Pallanti, Giuseppe (2006). Mona Lisa Revealed: The True Identity of Leonardo's Model. Florence, Italy: Skira. pp. 17, 23, 24. ISBN 88-7624-659-2.
  2. ^ Chinese immigrants to Italy build no ordinary Chinatown. Chicago Tribune
  3. ^ Statistiche demografiche ISTAT. Demo.istat.it.

Вонкавыя спасылкі

Флярэнцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA