Нэаклясыцызм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
'''Нэаклясыцы́зм''' ({{мова-gr|νέος nèos}} і {{мова-gr|κλασσικός}} — ''новы клясыцызм'') — тэрмін, які ў шырокім сэнсе абазначае працяг эстэтычных прынцыпаў клясыцызму ў новых умовах разьвіцьця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстаньні ў [[літаратура|літаратуры]], [[музыка|музыцы]], [[архітэктура|архітэктуры]], [[тэатар|тэатры]] й [[выяўленчае мастацтва|выяўленчым мастацтве]] [[міталёгія|міталягічных]] вобразаў і матываў, [[Антычнасьць|антычнай]] тэматыкі й сюжэтаў. Росквіт нэаклясычнага рух супаў з [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] эпохі [[Асьветніцтва]], і працягваўся да пачатку [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]], падчас якога канкураваў з [[рамантызм]]ам. У архітэктуры стыль выкарыстоўваецца на працягу XIX і [[20 стагодзьдзе|XX]] стст., актуальны й у [[21 стагодзьдзе|XXI]]-м<ref>{{Літаратура/БелЭн|11}} С. 254.</ref>.
'''Нэаклясыцызм''' — тэрмін, які ўжываецца ў расейскім мастацтвазнаўстве для абазначэньня мастацкіх зьяваў апошняй трэці 19 і першай чвэрці 20 стагодзьдзяў, якім уласьцівы зварот да традыцыяў мастацтва [[Антычнасьць|антычнасьці]], [[Эпоха Адраджэньня|эпохі Адраджэньня]] ды [[Клясыцызм|клясыцызму]] (у музыцы — таксама і эпохі [[барока]]). У замежным мастацтвазнаўстве неаклясыцызмам называюць клясыцызм у архітэктуры ды выяўленчым мастацтве другой паловы 18 — першай трэці 19 стагодзьдзяў, у адрозьненьне ад клясыцызму больш раньняга пэрыяду<ref>[http://bse.sci-lib.com/article081125.html Неоклассицизм] — Большая Советская Энциклопедия</ref>.


== Нэаклясыцызм у архітэктуры ==
== Нэаклясыцызм у архітэктуры ==
У Францыі клясыцызмам называюць стыль 17 стагодзьдзя, стыль Людовіка XIV. Пад неаклясыцызмам жа разумеюць стыль другой паловы 18 стагодзьдзя, стыль Людовіка XVI — тое, што ў Расеі (як і ў Нямеччыне) традыцыйна называюць ''[[клясыцызм]]ам'', пэрыяд (1762—1840). ''Нэаклясыцызмам'' жа ў Расеі ды Нямеччыне называюць рэтраспэктыўны стыль пачатку 20 стагодзьдзя, якія «адрозьніваюцца ад „старога добрага“ расейскага клясыцызму ды матэрыяламі (ня белыя адштукатураныя калёны, а натуральны камень), і падкрэсьлена адрознай прамалёўкай клясычных формаў ды дэталяў, а часам скарачэньнем дэталяў ды зьмяшэньнем клясычных ды рэнесансных матываў».<ref>{{Кніга|аўтар =Костылев Р.П., Пересторонина Г.Ф. |частка =Модернизированные ретростили |загаловак =Петербургские архитектурные стили. (XVIII — начало XX века) |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне =Доп. тираж |месца =СПб. |выдавецтва =Паритет |год =2007 |том = |старонкі =210—219 |старонак = |сэрыя = |isbn =978-5-93437-127-3 |наклад =4000 }}</ref>
У Францыі клясыцызмам называюць стыль 17 стагодзьдзя, стыль [[Людовік XIV|Людовіка XIV]]. Пад нэаклясыцызмам жа разумеюць стыль другой паловы 18 стагодзьдзя, стыль Людовіка XVI — тое, што ў Расеі (як і ў Нямеччыне) традыцыйна называюць ''[[клясыцызм]]ам'', пэрыяд (1762—1840). ''Нэаклясыцызмам'' жа ў Расеі ды Нямеччыне называюць рэтраспэктыўны стыль пачатку 20 стагодзьдзя, якія «адрозьніваюцца ад „старога добрага“ расейскага клясыцызму ды матэрыяламі (ня белыя адштукатураныя калёны, а натуральны камень), і падкрэсьлена адрознай прамалёўкай клясычных формаў ды дэталяў, а часам скарачэньнем дэталяў ды зьмяшэньнем клясычных ды рэнесансных матываў».<ref>{{Кніга|аўтар =Костылев Р.П., Пересторонина Г.Ф. |частка =Модернизированные ретростили |загаловак =Петербургские архитектурные стили. (XVIII — начало XX века) |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне =Доп. тираж |месца =СПб. |выдавецтва =Паритет |год =2007 |том = |старонкі =210—219 |старонак = |сэрыя = |isbn =978-5-93437-127-3 |наклад =4000 }}</ref>


Аналягі нэаклясыцызму ў замежнай практыцы — амэрыканскі рэнэсанс ды каляніяльнае адраджэньне ў ЗША (1876—1914).
Аналягі нэаклясыцызму ў замежнай практыцы — амэрыканскі рэнэсанс ды каляніяльнае адраджэньне ў ЗША (1876—1914).


=== Крызіс стылю мадэрн ===
=== Крызыс стылю мадэрн ===
Пры канцы 19 стагодзьдзя сфармаваўся новы архітэктурны стыль, які ў Расеі завецца «мадэрн». Але ён ня змог спаталіць патрэбу ў вялікім манумэнтальным стылі, якая назрэла. Нэаклясыцызм зьявіўся ў пачатку стагодзьдзя як антытэза залішняй дэкаратыўнасьці модэрну. Апора на клясыку, ордэрную сыстему, якая адпавядае клясычным прапорцыям. Імкненьне да ўтульнасьці й гармоніі. Характэрныя аздабленьні: лісьце, ракавіны, архітэктурныя франтоны, антычныя фігуры. Мэбля лёгкая, вытанчаная, прамыя лініі.
Пры канцы 19 стагодзьдзя сфармаваўся новы архітэктурны стыль, які ў Расеі завецца «мадэрн». Але ён ня змог спаталіць патрэбу ў вялікім манумэнтальным стылі, якая назрэла. Нэаклясыцызм зьявіўся ў пачатку стагодзьдзя як антытэза залішняй дэкаратыўнасьці модэрну. Апора на клясыку, ордэрную сыстему, якая адпавядае клясычным прапорцыям. Імкненьне да ўтульнасьці й гармоніі. Характэрныя аздабленьні: лісьце, ракавіны, архітэктурныя франтоны, антычныя фігуры. Мэбля лёгкая, вытанчаная, прамыя лініі.



Вэрсія ад 13:32, 23 верасьня 2014

Нэаклясыцы́зм (па-грэцку: νέος nèos і па-грэцку: κλασσικόςновы клясыцызм) — тэрмін, які ў шырокім сэнсе абазначае працяг эстэтычных прынцыпаў клясыцызму ў новых умовах разьвіцьця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстаньні ў літаратуры, музыцы, архітэктуры, тэатры й выяўленчым мастацтве міталягічных вобразаў і матываў, антычнай тэматыкі й сюжэтаў. Росквіт нэаклясычнага рух супаў з XVIII ст. эпохі Асьветніцтва, і працягваўся да пачатку XIX ст., падчас якога канкураваў з рамантызмам. У архітэктуры стыль выкарыстоўваецца на працягу XIX і XX стст., актуальны й у XXI[1].

Нэаклясыцызм у архітэктуры

У Францыі клясыцызмам называюць стыль 17 стагодзьдзя, стыль Людовіка XIV. Пад нэаклясыцызмам жа разумеюць стыль другой паловы 18 стагодзьдзя, стыль Людовіка XVI — тое, што ў Расеі (як і ў Нямеччыне) традыцыйна называюць клясыцызмам, пэрыяд (1762—1840). Нэаклясыцызмам жа ў Расеі ды Нямеччыне называюць рэтраспэктыўны стыль пачатку 20 стагодзьдзя, якія «адрозьніваюцца ад „старога добрага“ расейскага клясыцызму ды матэрыяламі (ня белыя адштукатураныя калёны, а натуральны камень), і падкрэсьлена адрознай прамалёўкай клясычных формаў ды дэталяў, а часам скарачэньнем дэталяў ды зьмяшэньнем клясычных ды рэнесансных матываў».[2]

Аналягі нэаклясыцызму ў замежнай практыцы — амэрыканскі рэнэсанс ды каляніяльнае адраджэньне ў ЗША (1876—1914).

Крызыс стылю мадэрн

Пры канцы 19 стагодзьдзя сфармаваўся новы архітэктурны стыль, які ў Расеі завецца «мадэрн». Але ён ня змог спаталіць патрэбу ў вялікім манумэнтальным стылі, якая назрэла. Нэаклясыцызм зьявіўся ў пачатку стагодзьдзя як антытэза залішняй дэкаратыўнасьці модэрну. Апора на клясыку, ордэрную сыстему, якая адпавядае клясычным прапорцыям. Імкненьне да ўтульнасьці й гармоніі. Характэрныя аздабленьні: лісьце, ракавіны, архітэктурныя франтоны, антычныя фігуры. Мэбля лёгкая, вытанчаная, прамыя лініі.

Паралельна з наватарскімі тэндэнцыямі ў архітэктуры пачатку 20 ст. набіралі сілу рэтраспэктыўныя цячэньні. Імкненьне да навізны хутка зьмянілася марамі пра мінуўшчыну. «Адкрыцьцё» зноўку каштоўнасьцяў клясыцыстычнага стылю паскорыла расчараваньне ў архітэктурных навацыях ды заняпад «мімалётнага» стылю. Нэаклясыцызм і «нэарасейскі стыль» спачатку паўплывалі на лексыкон мадэрну, а пасьля 1910 г. адцясьнілі яго на далейшы плян.

Новы погляд на архітэктуру старога Санкт-Пецярбургу

«Дом Антонавай» Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 74. 1912—1913, нэаклясыцызм, арх. В. В. Шауб.

Яшчэ напачатку 1900-х гг. мастак ды крытык Аляксандар Бэнуа адным зь першых загаварыў пра непаўторную прыгажосьць старога Санкт-Пецярбургу. Яго артыкулы быццам адкрыллі вочы сучасьнікам, якія змаглі годна ацаніць клясычную спадчыну, якая зьведала забыцьцë. Ад гэтага моманту і пачаў свой росквіт нэаклясыцызм.

Гэты рух ахопліваў абедзьве расейскія сталіцы, а потым і правінцыю. Натуральна, нэаклясыцызм меў блізкія паралелі ў эўрапейскай архітэктуры таго часу. І ўсё ж гэтая зьява была спэцыфічна ўласьцівай Санкт-Пецярбургу. Прыхільнікі яго прытрымліваліся уласных традыцыяў, зьвяртаючыся да «залатога веку» архітэктуры неўскай сталіцы. У адрозьненьне ад мадэрну ды большасьці нэастыляў 19 ст., гэта было вяртаньне да сваіх каранёў. Таму нэаклясыцызм можна назваць пецярбурскім адраджэньнем, якое ўвасабляе гістарычную прыналежнасьць гораду да агульнаэўрапейскай клясычнай культуры.

Рэтраспэктывісты

«Дом зь вежамі» на плошчы Льва Талстога ў Санкт-Пецярбургу (Каменнаастроўскі праспэкт, 35 / Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 75): 1913—1915, рэтраспэктывізм, арх. К. І. Разэнштэйн ды А. Я. Белагруд.

Рэтраспэктыўны напрамак абапіраўся перш за ўсё на расейскі клясыцызм ды ампір, часткова — барока. Спачатку ëн арыентаваўся на канкрэтны кантэкст клясыцыстычных ансамбляў (будынкі В. Ф. Свіньніна ды Е. С. Варацілава). Юбілейныя ўрачыстасьці да 200-годзьдзя Пецярбургу абудзілі інтарэс да яго раньняй гісторыі ды садзейнічалі зьяўленьню незвычайнага цячэньня (А. І. Дзьмітрыеў, Л. А. Ільлін, М. Я. Лансэрэ). Лідэрам нэаклясыцызму стаў І. А. Фамін — адданы прыхільнік расейскай архітэктуры канца 18 — пачатку 19 стст. Потым прыхільнікі традыцыйнага шляху сталі ўсё больш зьвяртацца да першакрыніц расейскага клясыцызму — італьянскаага рэнэсансу і ў асаблівасьці — палядыянства. Вядучымі прадстаўнікамі неабмежаванага напрамку выступалі У. А. Шчуко, А. Я. Белагруд, М. М. Перацятковіч, М. С. Лялевіч.

У ідэале рэтраспэктывісты імкнуліся да поўнай рэканструкцыі гістарычнага стылю, нават да ілюзіяў старыны. На практыцы матывы рэтрастыляў, як правіла, спалучаліся з сучаснымі функцыянальна-пляніровачнымі структурамі, і набылі яўнае адценьне мадэрнізацыі. Аднымі зь першых на шлях мадэрнізаванай нэаклясыкі ўступілі Ф. І. Лідваль ды Р. Ф. Мэльцэр. Наватарскім прыкладам трансфармацыі і спрашчэньня клясыцыстычных форм стала Нямецкая амбасада нямецкага архітэктара Пэтэра Бэрэнса.

Крыніцы

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 254.
  2. ^ Костылев Р.П., Пересторонина Г.Ф. Модернизированные ретростили // Петербургские архитектурные стили. (XVIII — начало XX века). — Доп. тираж. — СПб.: Паритет, 2007. — С. 210—219. — 4000 ас. — ISBN 978-5-93437-127-3