Барусія Дортмунд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 76: Радок 76:
{{Гулец|28|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Матыяс Гінтэр]]||1994}}
{{Гулец|28|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Матыяс Гінтэр]]||1994}}
{{Гулец|29|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Марсэль Шмэльцэр]]||1988}}
{{Гулец|29|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Марсэль Шмэльцэр]]||1988}}
{{Гулец|30|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Халед Нэры]]||1994}}
{{Гулец|35|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Янік Бандоўскі]]||1994}}
{{Гулец|37|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Эрык Дурм]]||1992}}
{{Гулец|37|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Эрык Дурм]]||1992}}
|-bgcolor="#FFFF99"
|-bgcolor="#FFFF99"
Радок 96: Радок 98:
{{Гулец|21|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Олівэр Кірх]]||1982}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Олівэр Кірх]]||1982}}
{{Гулец|31|{{Сьцяг Японіі}}|ПА|[[Міцуру Маруока]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Сэрэса Осака|Сэрэса]]|1996}}
{{Гулец|31|{{Сьцяг Японіі}}|ПА|[[Міцуру Маруока]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Сэрэса Осака|Сэрэса]]|1996}}
{{Гулец|38|{{Сьцяг ЗША}}|ПА|[[Джозэф-Клёд Гуя]]||1992}}
{{Гулец|42|{{Сьцяг Аўстраліі}}|ПА|[[Мустафа Аміні]]||1993}}
{{Гулец|42|{{Сьцяг Аўстраліі}}|ПА|[[Мустафа Аміні]]||1993}}
|-bgcolor="#FFFF99"
|-bgcolor="#FFFF99"

Вэрсія ад 22:49, 21 верасьня 2014

Барусія Дортмунд
Поўная назва Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны 19 сьнежня 1909
Горад Дортмунд, Нямеччына
Стадыён Сыгнал Ідуна Парк
Умяшчальнасьць: 80 720
Прэзыдэнт Райнгард Раўбаль
Кіраўнік Райнгард Раўбаль[d]
Галоўны трэнэр Юрген Клёп
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2013—2014 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Барусія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дортмунд. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццацьцю футбалістамі з Дортмунду. 8-разовы чэмпіён Нямеччыны (у т. л. у сэзонах 2010–2011 і 2011–2012 гадоў) і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі нямецкага футболу[1][2].

З 1974 году, Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вэстфаленштадыёне». Стадыён зьяўляецца самым вялікім стадыёнам ў Нямеччыне. Чорны й жоўты зьяляюцца традыцыйнымі колерамі клюбу. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клюбам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі двума клюбамі маюць назоў рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Клясыка» (ням. Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжаньня фінансавых прыбыткаў, клюб з Дортмунду зьяўляецца другім па велічыні спартовым клюбам у Нямеччыне й адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клюбам у сьвеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн эўра. Дэвізам клюбу ёсьць «Сапраўднае каханьне» (ням. Echte Liebe).

Гісторыя

Раньнія гады

Клюб быў заснаваны 19 сьнежня 1909 году групай незадаволеных сэмінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням. «У стралка дзічыны»)[5]. Прычынай іхняй незадаволенасьці было тое, што іхны настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартовага гуртка. Па іншай вэрсіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню й нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што ягоныя падшэфныя пасьля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлоньне Касьцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі й суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры зьявіліся ў годзе 1913 годзе. Першыя гады існаваньня каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусьветнай вайны большасьць гульцоў «Барусіі» забралі ў жаўнеры. Вярнуліся не шматлікія й у 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вэстфаліі «Барусія» гуляла зь пераменным посьпехам, вось толькі з «Шальке-04» адносіны не складаліся. Клюб з Гэльзэнкірхэну стала абыгрываў дортмундцаў. Тым ня менш ўздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вэстфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых гульцоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнэрскую дзейнасьць у варожым лягеры.

Пасьля вайны

Пасьля вайны клюб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, зьвязаныя з Трэцім Райхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клюб з двума іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны посьпех прыйшоў да клюбу ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вэстфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке-04». Адбылося гэтая падзея 18 траўня 1947 году. Матч скончыўся зь лікам 3:2. Тры галявыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідэр «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» зь лікам 0:1. А ў сэзоне 1947—1948 гадоў Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Обэрлігі[6].

Упершыню чэмпіёнам дортмундзкі клюб мог стаць ў 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паразу ў дадатковы час футбольнаму клюбу «Мангайм» зь лікам 3:2. У 1956 і 1957 гадох дортмундзкі клюб упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1956 годзе ў фінале зь лікам 4:2 быў перайграны «Карльсруэ», а ў 1957 годзе — «Гамбург» зь лікам 4:1. Характэрна, што абедзьве гэтыя гульні сталіся пераможныіт адным і тым жа складам. Пасьля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клюб быў названы лепшым клюбам году. У апошнім чэмпіянаце Нямеччыны, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клюб з Дортмунду. На эўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх посьпехаў ня здолела, то бок спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілян», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

Стадыён

Сыгнал Ідуна Парк (Вэстфаленштадыён). Хатняя арэна «Барусіі»
Асноўны артыкул: Вэстфаленштадыён

Стадыён «Барусіі», Вэстфаленштадыён, у цяперашні час мае назоў Сыгнал Ідуна Парк. Стадыён зьяўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Нямеччыне й шостым паводле велічыні ў Эўропе. Вэстфаленштадыён замяніў стадыён Ротэ Эрдэ, які знаходзіцца па суседзтве[7], што было зьвязана з ростам папулярнасьці клюбу. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клюбу з боку адміністрацыі гораду Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 году.

Вэстфаленштадыён зьведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёна, у тым ліку пашырэньне стадыёна да чэмпіянату сьвету 2006 году. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзьверы клюбны музэй. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаваньні для атрыманьня сонечнай энэргіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[8].

Склад

Па стане на 18 жніўня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Брамнікі
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Роман Вайдэнфэлер Шаблён:Віцэ-капітан 1980
22 Сьцяг Аўстраліі Бр Мітчэл Лангерак 1988
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Златан Алямэравіч 1991
39 Сьцяг Нямеччыны Бр Гэндрык Бонман 1994
Абаронцы
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Невен Субоціч 1988
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Матс Гумэльс Капітан каманды 1988
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Марыян Сар 1995
25 Сьцяг Грэцыі Аб Сакратыс Папастатопуляс 1988
26 Сьцяг Польшчы Аб Лукаш Пішчэк 1985
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Матыяс Гінтэр 1994
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Марсэль Шмэльцэр 1988
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Халед Нэры 1994
35 Сьцяг Нямеччыны Аб Янік Бандоўскі 1994
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Эрык Дурм 1992
Паўабаронцы
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Кель 1980
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Свэн Бэндэр 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Паўабаронцы
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Сындзі Кагава 1989
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Ількай Гюндаган 1990
10 Сьцяг Армэніі ПА Генрых Мхітаран 1989
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Марка Ройс Шаблён:Віцэ-капітан 1989
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілаш Ёіч 1992
16 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Блашчыкоўскі 1985
18 Сьцяг Турэччыны ПА Нуры Шахін 1988
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Кевін Гроскройц 1988
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Олівэр Кірх 1982
31 Сьцяг Японіі ПА Міцуру Маруока (ар. Сэрэса) 1996
38 Сьцяг ЗША ПА Джозэф-Клёд Гуя 1992
42 Сьцяг Аўстраліі ПА Мустафа Аміні 1993
Нападнікі
9 Сьцяг Італіі Нап Чыра Імобіле 1990
17 Сьцяг Габону Нап П’ер-Эмэрык Абамэянг 1989
20 Сьцяг Калюмбіі Нап Адрыян Рамас 1986
23 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Чы Дон-Вон 1991

Рэзэрвовая каманда

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Шаблён:Link GA