Лебедзева: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Выява Image:Lebiedzieva._Лебедзева_(XX,_I).jpg замененая на Image:Lebiedzieva,_Rynak._Лебедзева,_Рынак_(1910).jpg карыстальнікам Ymblanter. Прычына: [[common...
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 60: Радок 60:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лебедзева}}
[[Файл:Lebiedzieva. Лебедзева 0332.JPG|значак|зьлева|Царква Сьвятой Тройцы]]
[[Файл:Lebiedzieva. Лебедзева 0332.JPG|значак|зьлева|Царква Сьвятой Тройцы]]
Першы пісьмовы ўспамін пра Лебедзева зьмяшчаецца ў даравальнай грамаце [[Ягайла|Ягайлы]], якую ён падпісаў на Троцкае, Мінскае і Полацкае княжаньні брату князю [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]] «''пад нашею печатью завесистою''», і датуецца [[25 красавіка]] [[1387]]. Пры гэтым прысутнічалі «чесные люди» пан Храшчэнька Зяглоўскі і доктар Сьвятаслаў. Сярод розных пералічаных месцаў названа «''так жь село Лебедево, што и к Лебедеву тягло и тягнет, и то Лебедевская волостка, люди все и села, тая околица''»<ref>Грамата вялікага князя Ягайлы ад 28 красавіка 1387 году яго брату Скіргайлу; надрукаваная: Jakubowski J. Opis Księstwa Trockiego z 1387 r. // Przegląd Historyczny. 1907. T.V. Z.1. S. 44—46.</ref>. Гэта адзначае, што Лебедзева у [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзі]] было [[воласьць|валасным]] цэнтрам, і знаходзілася ў валоданьні адной асобы. Хутчэй за ўсё яно ў той час цягнулася да княскага цэнтру — [[Крэва]].
Першы пісьмовы ўспамін пра Лебедзева зьмяшчаецца ў даравальнай грамаце [[Ягайла|Ягайлы]], якую ён падпісаў на Троцкае, Мінскае і Полацкае княжаньні брату князю [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]] «''пад нашею печатью завесистою''», і датуецца [[25 красавіка]] [[1387]]. Пры гэтым прысутнічалі «чесные люди» пан Храшчэнька Зяглоўскі і доктар Сьвятаслаў. Сярод розных пералічаных месцаў названа «''так жь село Лебедево, што и к Лебедеву тягло и тягнет, и то Лебедевская волостка, люди все и села, тая околица''»<ref>Грамата вялікага князя Ягайлы ад 28 красавіка 1387 году яго брату Скіргайлу; надрукаваная: Jakubowski J. Opis Księstwa Trockiego z 1387 r. // Przegląd Historyczny. 1907. T.V. Z.1. S. 44—46.</ref>. Гэта адзначае, што Лебедзева у [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзі]] было [[воласьць|валасным]] цэнтрам, і знаходзілася ў валоданьні адной асобы. Хутчэй за ўсё яно ў той час цягнулася да княскага цэнтру — [[Крэва]].

Вэрсія ад 19:09, 19 верасьня 2014

Лебедзева
трансьліт. Liebiedzieva
Каталіцкая капліца-пахавальня
Каталіцкая капліца-пахавальня
Першыя згадкі: 25 красавіка 1387
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская вобласьць
Раён: Маладэчанскі раён
Сельсавет: Лебедзеўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1767
Паштовы індэкс: 222315
СААТА: 6238820056
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′41.5″ пн. ш. 26°42′28.6″ у. д. / 54.311528° пн. ш. 26.707944° у. д. / 54.311528; 26.707944Каардынаты: 54°18′41.5″ пн. ш. 26°42′28.6″ у. д. / 54.311528° пн. ш. 26.707944° у. д. / 54.311528; 26.707944
Лебедзева на мапе Беларусі
Лебедзева
Лебедзева
Лебедзева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ле́бедзева — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 1172 чал. (1997). Знаходзіцца за 12 км на захад ад Маладэчна, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Пруды; на шашы Менск — Вільня і на аўтамабільнай дарозе, якая злучае вёску з Крэвам.

Лебедзева — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лебедзева
Царква Сьвятой Тройцы

Першы пісьмовы ўспамін пра Лебедзева зьмяшчаецца ў даравальнай грамаце Ягайлы, якую ён падпісаў на Троцкае, Мінскае і Полацкае княжаньні брату князю Скіргайлу «пад нашею печатью завесистою», і датуецца 25 красавіка 1387. Пры гэтым прысутнічалі «чесные люди» пан Храшчэнька Зяглоўскі і доктар Сьвятаслаў. Сярод розных пералічаных месцаў названа «так жь село Лебедево, што и к Лебедеву тягло и тягнет, и то Лебедевская волостка, люди все и села, тая околица»[1]. Гэта адзначае, што Лебедзева у 14 стагодзьдзі было валасным цэнтрам, і знаходзілася ў валоданьні адной асобы. Хутчэй за ўсё яно ў той час цягнулася да княскага цэнтру — Крэва.

Згодна з археалягічнымі дасьледаваньнямі ў Лебедзеве існавала гарадзішча, што адносіцца да 1 тыс. да н. э. Мясцовая назва — Царковішча. Знаходзілася за 1,5 км на захад ад вёскі, за 0,5 км зьлева ад дарогі ў вёску Маркава. Разбуранае ў часе будовы дарогі. Дасьледнікі канца XIX стагодзьдзя ў сваіх працах, што цяпер захоўваюцца ў Вільні, зазначалі:

« М. Лебедзева, Лебедзеўскай вол., Вялейскага пав. За 1,5 вярсты на захад ад мястэчка знаходзіцца сярод поля ўзвышэньне ў форме капнападобнай горкі, няшмат большай за 20 саж. у акружыне, паверхня плоская. Перавозячы адтуль каменьне для будовы царквы ў 1866 г., сяляне знайшлі камень з выдаўбленым углыбленьнем усярэдзіне. Такія камяні звычайна ставілі на ўваходзе ў касьцёл для вады. Месца гэта завуць Царковішча, ці старое месца. Паводле легендаў, тут была царква, што зьнікла пад зямлю». »

У XV ст. Лебедзева знаходзілася ў валоданьні князёў Гальшанскіх. У 1476 годзе яны збудавалі тут касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы. У 15191557 гадох паселішча — уладаньне вялікіх князёў, шляхецкае мястэчка. Паводле інвэнтару ад 7 чэрвеня 1535 году ў Лебедзеве былі млын, возера, дзе гадавалі рыбу. Возера было аб’ектам судовых спрэчак. Адзначаецца, што паселішча мела «Ловы зьвярыныя, пташныя і рыбныя, гоны бабровыя і ўсякімі грунтамі зямельнымі, на якіх жыла шляхта з людзьмі путнымі, валаснымі з парабкамі, з чэлядзьдзю нявольнай…»

У 1567 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст з мэтаю падрыхтоўкі да падпісаньня уніі склікаў ў Лебедзеве 30 тысячаў літоўскай шляхты. Магнаты Вялікага Княства Літоўскага прапаноўвалі гэтак званы «мяккі» варыянт Рэчы Паспалітай, які адкідаў далучэньне да Каралеўства Польскага і прадугледжваў захаваньне асобнага Сойму. На вусным шляхецкім рэфэрэндуме тут далі згоду на скліканьне агульнага з палякамі Сойму, дзе мусіла вырашыцца пытаньне уніі.

Касьцёл, фота пачатку XX ст.

Лебедзева — колішняе ўладаньне князёў Радзівілаў. Яны збудавалі тут мураваны кальвінскі збор, апякункай якога была П. К. Радзівіл, маркграфіня брандэнбурская. З 1704 году збор ня меў свайго настаяцеля, таму сюды прыяжджаў пастар з Жупранаў для адпраўленьня службы. У 1754 годзе тутэйшы збор быў прыпісаны да жупранскага. Падтрыманы матэрыяльна Радзівіламі, ён праіснаваў да канца XVIII ст., адзін з нямногіх у ВКЛ перажыў контррэфармацыю. Нават калі не было пастара, мясцовая супольнасьць сама сабою працягвала дзейнічаць.

Паводле інвэнтару 1579 году, у Лебедзеве існавалі вуліцы Вялікая, Віленская, Хажоўская, Вялікасадзкая. У канцы Віленскай да паселішча далучаліся Старое сяло (з чатырма шнурамі), і Асанаўшчына. Пры рэчцы Нявежа быў вялікі «двор» з 14 гаспадарчымі пабудовамі (піваварня з 14 бочкамі, саладоўня, стадола, аборы, гумно, хлявы і інш.). У маёнтку налічвалася 29 «дымоў», а ў мястэчку 134 дымоў. Для параўнаньня ў суседняй вёсцы Мароські тады было 52 «дымы». Сярод залежных ад Лебедзеўскага двара адзначаюцца фальваркі і засьценкі — Маліноўшчына, Тарашкова, Хвашчоўка, Кухмістрава, Іваноўшчына, Паташня, Уша, Слабодка, Даманава, Татаршчына, Зубкова, Азярышча, Лабачоўка, Высокаўшчына, Ярашова, Рудоўка, Марозкі (Мароські), Старая і Новая Боркаўшчына.

У 1588 годзе Альбрэхт Радзівіл прадаў Лебедзева Юзэфу Галаўне. У пачатку XVII ст. тут павялічыўся гандаль. Ухіл рабіўся на продаж алькагольных напояў. У мястэчку тым часам на 149 дамоў прыходзілася 48 корчмаў і заезных двароў. Дакумэнты захавалі імёны і прозьвішчы тагачасных жыхароў Лебедзева: Антон Мацулевіч, Сымон Глод, Рыгор Блін, Сымон Корсак, Лявон Харлап, Казімер Шчасны, Мацей Габрыновіч, Язэп Тамашэвіч, Лявон Жыр, Юрка Сулела. У XVI ст. на палях маёнтку вырошчвалі: ячмень, авёс, грэчку, жыта, каноплі, лён, боб і інш. Апроч розных палявых работ (паншчыны), лебедзеўцы выходзілі на «гвалты»: будавалі масты, пракладалі грэблі і інш. Згодна з археалягічнымі раскопкамі у цэнтры мястэчка была пракладзена каналізацыя.

З пачаткам Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1655 годзе Лебедзева зьнішчылі маскоўскія захопнікі. 8 траўня 1667 году ў мястэчку адбыўся сялянскі бунт.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у 1708 годзе празь Лебедзева праходзілі швэдзкія войскі. У 1751 інвэнтары зафіксавалі тут 125 сядзібаў, прытым 60 іх уладальнікаў мелі па паўвалокі (валока — 21,3 га) і трохі больш зямлі, астатнія — значна меней. Паводле інвэнтару 1762 году Лебедзева належала кашталяну Тадэвушу Агінскаму. У мястэчку тады было 29 дымоў і 233 чалавекі. Бровар і саладоўня давалі гадавы прыбытак у 600 злотых. Існавала кузьня з майстрамі-кавалямі. Побач — пушча, багатая зьверам і інш. жыўнасьцю. Так было да канца XVIII ст., калі ўладальнік пушчы Якуб Саковіч не прадаў яе генэралу Паўлу Равінскаму, які пачаў прамысловую высечку, што ў выніку прычынілася да зьнікненьня лесу.

Царква, фота пачатку XX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лебедзева апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. У Вайну 1812 году 4 сьнежня празь мястэчка праяжджаў Напалеон на сустрэчу са сваім генэралам Гогендорпам у Беніцу. У 18301831 і 18631864 гадох тут фармаваліся аддзелы паўстанцаў. У 1831 годзе мястэчка вызваліў атрад Міхала Ходзька, пры гэтым жыхары мястэчка сабраліся на галоўнай плошчы і абвясьцілі пра стварэньне паўстанцкага атрада, які будзе вясьці барацьбу за вольнасьць роднай зямлі. Лебедзеўскі паўстанцкі атрад пратрымаўся дастаткова доўга, не абмяжоўваў сваёй дзейнасьцю толькі Лебедзева, але даходзіў і да Маладэчна, і да Беніцы.

У першай палове XIX ст. у Лебедзеве існаваў шпіталь пры касьцёле. У мястэчку працавалі вольнапрактыкуючыя лекары: Рамуальд Шмідт, Бэнціян Задзінскі, Лейба Блумбэрг, Дзьмітры Саковіч (у маёнтку Агароднікі), зубны лекар — Ісак Цукерман. Існавала аптэка Іцкі Цукермана.

З 1860 году ў Лебедзеве працавала народная пачатковая вучэльня. Апроч таго, дзейнічаў тэатар. У сярэдзіне XIX ст. у мястэчку было каля 1100 жыхароў. Узгорыстая мясцовасьць не дазвалялі мець доўгіх вуліцаў, апроч Віленскай. У 1861 у Лебедзеве было 182 хаты. 3 29 чэрвеня да 9 ліпеня штогод зьбіраўся кірмаш. Наяжджала да 2 тыс. купцоў зь Вільні, Смаргоні, Крэва, Менску, Маладэчна, Гарадку. Прадавалі сукно, керамічныя вырабы, кажухі, дзіцячыя цацкі, ласункі. Тут складаліся гандлёвыя дамовы. Акрамя кірмашоў, кожны панядзелак у мястэчку праводзіліся так званыя «таргі».

З Лебедзевам зьвязаны стары шляхецкі род Цівінскіх. Іван Цівінскі арганізаваў таварыства філянтропіі. Зянон Цівінскі ў XIX ст. быў вядомым акулістам. У розныя часы мясьцінай валодалі Гарбоўскія, Давідовічы, Капытоўскія, Міцкевічы, Радзішэўскія. У канцы XIX ст. у Лебедзева было каля 1290 жыхароў, 160 дамоў, 2 царквы, школа, бровар, 2 заезныя дамы, 7 кірмашоў штогод. У гэты час мястэчкам валодалі Сьвентажэцкія.

У Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 году Лебедзева занялі кайзэраўскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Маладэчанскім павеце Віленскага ваяводзтва. За польскім часам у 1937 годзе ўтварылася Лебедзеўская харавая капэла.

У 1939 годзе Лебедзева ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 17 верасьня 1941 да 5 ліпеня 1944 Лебедзева знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у вёсцы існавала гета, дзе нацысты зьнішчылі больш за 600 габрэяў. 24 чэрвеня 1942 апошніх сагналі пад відам вываду на працу у хлеў, які знаходзіўся за 1 км ад Лебедзева ў бок вёскі Маркава і належаў А. Субачу. Тамака іх расстралялі і спалелі разам з хлявом. На месцы трагедыі паставілі памятны знак — помнік з савецкай сымболікай. Станам на 1997 у вёсцы было 472 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Лебедзева працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Пілён брамы і капліца-пахавальня
  • Капліца-пахавальня (1910-я)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1869)
  • Могілкі: габрэйскія; старыя каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1840-я)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Грамата вялікага князя Ягайлы ад 28 красавіка 1387 году яго брату Скіргайлу; надрукаваная: Jakubowski J. Opis Księstwa Trockiego z 1387 r. // Przegląd Historyczny. 1907. T.V. Z.1. S. 44—46.
  2. ^ Lebiedziów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 111.
  3. ^ Лебедзева // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 343.
  4. ^ Карціны студэнта з Лебедзева трапілі ў Траццякоўку // — «Рэгіянальная газета»
  5. ^ Іосіф Сушко — заслужаны артыст з Маладзечна, які прайшоў праз ГУЛАГ // «Рэгіянальная газета»

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лебедзевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў