Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне крыніца — be:Дом урада, Мінск |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
|Commons = House of Government (Minsk) |
|Commons = House of Government (Minsk) |
||
}} |
}} |
||
'''До́м ура́ду''' ў [[Менск]]у — будынак [[Урад|ураду]] [[Беларусь|Беларусі]] ў [[Менск]]у. Узьведзены ў [[1930]]—[[1934]] паводле праекту [[Ёсіф Лянгбард|Ёсіфа Лангбарда]]. Месьціцца [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|пляцу Незалежнасьці]]. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб'ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Парлямэнт]], які складаецца з дзьвюх палатаў — [[Палата прадстаўнікоў (Беларусь)|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі (Беларусь)|Савета Рэспублікі]]; [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савет Міністраў]] — цэнтральны орган выканаўчай улады, [[Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь]], іншыя дзяржаўныя ўстановы. |
'''До́м ура́ду''' ў [[Менск]]у — будынак [[Урад|ураду]] [[Беларусь|Беларусі]] ў [[Менск]]у. Узьведзены ў [[1930]]—[[1934]] паводле праекту [[Ёсіф Лянгбард|Ёсіфа Лангбарда]]. Месьціцца на [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|пляцу Незалежнасьці]]. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб'ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Парлямэнт]], які складаецца з дзьвюх палатаў — [[Палата прадстаўнікоў (Беларусь)|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі (Беларусь)|Савета Рэспублікі]]; [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савет Міністраў]] — цэнтральны орган выканаўчай улады, [[Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь]], іншыя дзяржаўныя ўстановы. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Вэрсія ад 16:49, 14 верасьня 2014
Славутасьць | |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д.Каардынаты: 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д. |
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Аўтар праекту | Ёсіф Лянгбард |
Дата заснаваньня | 1934 |
Будаваньне | 1930—1934 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь | |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь на Вікісховішчы |
До́м ура́ду ў Менску — будынак ураду Беларусі ў Менску. Узьведзены ў 1930—1934 паводле праекту Ёсіфа Лангбарда. Месьціцца на пляцу Незалежнасьці. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб'ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Парлямэнт, які складаецца з дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі; Савет Міністраў — цэнтральны орган выканаўчай улады, Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.
Гісторыя
Месцам для будаўніцтва Дому ўраду ў канцы 1920-х спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
Кампаноўка Дому ўраду засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышыняў ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Ёсіфам Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.
За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўраду месьціўся штаб СС, гестапа, люфтвафэ й харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.
Архітэктурнае рашэньне
Дом Ураду — самае буйное збудаваньне ў беларускай архітэктуры. Аб’ём роўны 240 тыс. кубамэтраў. Нягледзячы на яго вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі й некаторае драбленьне аб’ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.
Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік зьяўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазыцыі гэтага манумэнтальнага будынка й прылеглай да яго плошчы. Уладзімер Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўваходзяць на Заходні фронт. На пастамэнце помніка з паліраванага лябрадарыту гарэльефы з бронзы, эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».
Глядзіце таксама
Літаратура
- С. Ф. Самбук. А. А. Воинов. Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.
Вонкавыя спасылкі
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000147 |
Дом ураду (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў