Айгарс Калвітыс: розьніца паміж вэрсіямі
д Kalvitis2.jpg |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява: |
[[Выява:Kalvitis2.jpg|міні|Айґарс Калвітыс]] |
||
'''Айґарс Калвітыс''' ( |
'''Айґарс Калвітыс''' ({{мова-lv|Aigars Kalvītis}}) (нарадзіўся [[27 чэрвеня]] [[1966]]) — латвійскі палітык, прэм'ер-міністар [[Латвія|Латвіі]] ў [[2004]]-[[2007]] гг. |
||
Скончыў [[Латвійскі Сельскагаспадарчы Ўнівэрсытэт]] у [[1992]] па спэцыяльнасьці "эканоміка". З [[1992]] па [[1998]] гг. Калвітыс рабіў мэнэджэрам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай. |
Скончыў [[Латвійскі Сельскагаспадарчы Ўнівэрсытэт]] у [[1992]] па спэцыяльнасьці "эканоміка". З [[1992]] па [[1998]] гг. Калвітыс рабіў мэнэджэрам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай. |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
==Вонкавыя спасылкі== |
==Вонкавыя спасылкі== |
||
[http://www.tautaspartija.lv Народная Партыя Латвіі] |
* [http://www.tautaspartija.lv Народная Партыя Латвіі] |
||
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі|Калвітыс, Айґарс]] |
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі|Калвітыс, Айґарс]] |
Вэрсія ад 18:28, 4 лютага 2008
Айґарс Калвітыс (па-латыску: Aigars Kalvītis) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1966) — латвійскі палітык, прэм'ер-міністар Латвіі ў 2004-2007 гг.
Скончыў Латвійскі Сельскагаспадарчы Ўнівэрсытэт у 1992 па спэцыяльнасьці "эканоміка". З 1992 па 1998 гг. Калвітыс рабіў мэнэджэрам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай.
У 1997 г. стаўся адным з заснавальнікаў Народнае Партыі Латвіі (Tautas Partija).
У 1998 г. упершыню абраны ў парлямэнт Латвіі.
У 1999 — 2000 гг. — міністар сельскае гаспадаркі.
У 2000 — 2002 гг. — міністар эканомікі.
У 2002 г. Калвітыс зноў абраны дэпутатам парлямэнту і ўзначаліў фракцыю Народнае Партыі.
28 кастрычніка 2004 г. латвійскі парлямэнт адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся зь сябраў "Хаўрусу Зялёных і Сялянаў", Народнае Партыі і Латвійскае Першае Партыі) ўрад на чале з Індулісам Эмсысам.
24 лістапада 2004 г. прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрґа даручыла Айґарсу Калвітысу стварэньне новага ґабінэту міністраў.
2 сьнежня 2004 г. парлямэнт зацьвердзіў урад Айґарса Калвітыса - адзінаццаты з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі ў 1991 г. Кааліцыйны ўрад сфармавалі чатыры правыя сілы - Народная партыя, «Новы час», Першая Партыя і Хаўрус Зялёных і Сялянаў. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сэйме.
У апазыцыі засталіся праварадыкалы з аб'яднаньня «Айчына і Свабода - Рух за Нацыянальную Незалежнасьць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы расейскамоўнага насельніцтва.
У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм'ер-міністра 5 сьнежня 2007 г., канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Ґодманісу 20 сьнежня.