Акадэмія МУС Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
Радок 73: Радок 73:
{{Накід:ВНУ}}
{{Накід:ВНУ}}


[[Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Менску]]
[[Катэгорыя:Акадэміі Менску]]
[[Катэгорыя:Акадэміі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1976 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1976 годзе]]

Вэрсія ад 23:29, 6 верасьня 2014

Акадэмія МУС РБ
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Уваход
Уваход
Лягатып
Лягатып
Дэвіз па-беларуску Грамадзянін. Прафэсіянал. Абаронца
Заснаваны 1 студзеня 1976 (48 гадоў таму)
Тып Урадавая
Начальнік Уладзімер Бачыла
Факультэтаў 7
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Менская вышэйшая школа міліцыі (да 1 красавіка 1992 г.), Акадэмія міліцыі (да 1 верасьня 1995 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт academy.mia.by

Акадэмія МУС Беларусі — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў 1976 годзе. Рыхтуе прававедаў (крыміналістаў, сьледчых і судовых мэдыкаў), апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з арганізаванай і гаспадарчай злачыннасьцю, турэмнікаў, падаткавікоў і ўчастковых інспэктараў міліцыі. Навучаньне дзённае і завочнае. З 1993 г. ад'юнктура, у тым ліку інстытут суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысэртацыі[1]. Мае 18 катэдраў.

Факультэты

  • Крымінальна-выканаўчы (да лютага 2000 г.: па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных установаў і спэцкамэндатураў). Заснаваны 14 красавіка 1993 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19. Мае катэдру крымінальна-выканаўчага права.
  • Міліцыі. Утварыўся ў лютым 2000 году ў выніку зьліцьця 2 факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6. Мае 3 катэдры: 1) адміністратыўнага права і кіраваньня органамі УС, 2) апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, 3) тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі.
  • Сьледча-экспэртны. Заснаваны 1 ліпеня 1994 году. Месьціцца на вул. Багратыёна, д. 85. Мае 2 катэдры: 1) крыміналістычных экспэртызаў, 2) расьсьледаваньня злачынстваў.
  • Завочнага навучаньня. Утварыўся ў 1979 годзе.
  • Павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Заснаваны 20 лютага 1986 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19.
  • Навукова-пэдагагічны. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6.
  • Права. Заснаваны 1 верасьня 2001 году. Месьціцца на пр. Машэрава, д. 6.

Крыніцы

  1. ^ Акадэмія міліцыі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 1. — С. 180. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6

Вонкавыя спасылкі