Сьцяпан Шутаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
|імя = Сьцяпан Шутаў
|імя = Сьцяпан Шутаў
|арыгінал імя =
|арыгінал імя =
|партрэт =
|партрэт = Stepan Shutov.gif
|апісаньне =
|апісаньне =
|род дзейнасьці = вайсковы дзеяч, палкоўнік
|род дзейнасьці = вайсковы дзеяч, палкоўнік

Вэрсія ад 23:09, 4 верасьня 2014

Сьцяпан Шутаў
Файл:Stepan Shutov.gif
Род дзейнасьці вайсковы дзеяч, палкоўнік
Дата нараджэньня 30 студзеня 1902
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Глуша, Бабруйскі павет
Дата сьмерці 17 красавіка 1963
Месца сьмерці Сьцяг Украінскай ССР Кіеў, УССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак афіцэр
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За абарону Сталінграду» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сьцяпан Фёдаравіч Шутаў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, Глуша, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу 1944.

Біяграфія

Зь беларускае сялянскае батрацкае сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баех супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 сябар ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.

У 1927 скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградзкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.

Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць 10 студзеня 1944 ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем ордэна Леніна і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас Яска-Кішынёўскай апэрацыі 13 верасьня 1944. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшлчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.

Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасьля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.

Памяць

Бронзавы бюст двойчы Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну, ягоным імем названая вуліца Вуліца Сьцяпана Шутава ў Маскве й Кіеве.

Літаратура