Шкодран Мустафі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 1: Радок 1:
{{Футбаліст
{{Футбаліст
| Імя = Шкодран Мустафі
| Імя = Шкодран Мустафі
| выява = Shkodran Mustafi.jpg
| выява = Shkodran Mustafi20140714 0012 (cropped).jpg
| імя(арыгінал) =
| імя(арыгінал) =
| мянушка =
| мянушка =

Вэрсія ад 19:37, 3 верасьня 2014

Шкодран Мустафі
Шкодран Мустафі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1992 (31 год)
Бад-Гэрсфэльд, Нямеччына
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Валенсія
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012
2012—2014
2014—
Эвэртан
Сампдорыя
Валенсія
0 (0)
49 (1)
0 (0)
Зборныя
2007
2007—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2013
2013—
2014—
Нямеччына (да 16)
Нямеччына (да 17)
Нямеччына (да 18)
Нямеччына (да 19)
Нямеччына (да 20)
Нямеччына (да 21)
Нямеччына
5 (0)
24 (5)
6 (1)
9 (2)
10 (3)
7 (0)
4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 чэрвеня 2014.

Шко́дран Муста́фі (па-нямецку: Shkodran Mustafi; 17 красавіка 1992, Бад-Гэрсфэльд, Нямеччына) — нямецкі футбаліст альбанскага паходжаньня, абаронца гішпанскага клюбу «Валенсія». Чэмпіён сьвету 2014 году.

Кар’ера

Клюбная

Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сыстэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клюбах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клюбу «Гамбург» пакуль у 2009 годзе не зьехаў у Ангельшчыну ў клюб «Эвэртан».

За ангельскі клюб гулец дэбютаваў у матчы Лігі Эўропы супраць беларускага БАТЭ 16 сьнежня 2009 году, выйшаўшы на замену замест Тоні Гібэрта[1]. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клюб у Прэм’ер-Лізе і ў студзені 2012 году пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах вольнага агента[2]. На той момант генуэзаўскі клюб выступаў у Сэрыі Б.

26 траўня 2012 году нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клюб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клюб з Генуі саступіў зь лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 году Мустафі забіў свой першы гол за клюб у матчы Сэрыі А супраць «Аталянты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.

7 жніўня 2014 году Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Ля Лігі «Валенсіяй», павдле чутак трансфэр гульца каштаваў гішпанцам 8 млн эўра[3].

Міжнародная

28 лютага 2014 году Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Нямеччыны на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[4]. Аднак дэбютаваў гулец толькі 13 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.

Шкодран быў ўключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек да чэмпіянату сьвету 2014 году, аднак у канчатковую заўяву не трапіў. Не зважаючы на гэта, пасьля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасьці замены Ройса[5]. Шкодран зьяўляўлся на пляцоўцы ў двух першым матчах, ввыходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазьней быў заменены з-за траўмы.

Дасягненьні

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шкодран Мустафісховішча мультымэдыйных матэрыялаў