Нарачанскае выступленьне рыбакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 2: Радок 2:

== Прычыны выступленьняў ==
== Прычыны выступленьняў ==

У [[1932]] годзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскі ўрад]] прыняў закон, паводле якога нацыяналізаваліся рэкі і азёры. У прыватнасьці, возера [[Нарач]] перайшло да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. Жыхарам прылеглых да возера вёсак было аб’яўлена, што Нарач здаецца ў арэнду памешчыку Яблонскаму, а таму свабодная лоўля рыбы на возеры забаранялася. Рыбакам было прапанавана ісьці наймацца працаваць да арандатара возера, які, у сваю чаргу, будзе плаціць ім за работу. Такая прапанова мясцовых жыхароў не задавальняла.

== Выступленьні ==
== Выступленьні ==

У чэрвені [[1935]] году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць за рыбакамі.

Радок 13: Радок 11:
Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць [[штрэйкбрэхер]]аў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у [[страйк]]у.

Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі [[Мікольцы]] і [[Пасынкі]]. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў [[Вільня|Вільні]] на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.
Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі [[Мікольцы (вёска)|Мікольцы]] і [[Пасынкі (Менская вобласьць)|Пасынкі]]. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў [[Вільня|Вільні]] на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.

У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.
У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.
Радок 22: Радок 20:

== У культуры ==
== У культуры ==
У 1937 годзе [[Максім Танк]] пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»<ref>[http://belsoch.org/?pg=biograph&bio=36&pstr=3 Максім Танк]</ref>. Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «[[Калосьсе (1935)|Калосьсі]]». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў [[Вілейка|Вілейцы]], паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref name=vialejka>{{Спасылка | аўтар = Сяргей Макарэвіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://vialejka.org/2007/06/01/vlejjskaja_prada_maksma_tanka.html| загаловак = Вілейская праўда Максіма Танка| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вілейка.org| дата = 16 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
У 1937 годзе [[Максім Танк]] пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»<ref>[http://belsoch.org/?pg=biograph&bio=36&pstr=3 Максім Танк]</ref>. Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «[[Калосьсе (1935)|Калосьсі]]». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў [[Вялейка|Вялейцы]], паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref name=vialejka>{{Спасылка|аўтар = Сяргей Макарэвіч|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://vialejka.org/2007/06/01/vlejjskaja_prada_maksma_tanka.html|загаловак = Вілейская праўда Максіма Танка|фармат = |назва праекту = |выдавец = Вілейка.org|дата = 16 чэрвеня 2011 |мова = |камэнтар =}}</ref>.

Мастак [[Віталь Цьвірка]] прысьвяціў нарачанскім падзеям сваю карціну «Паўстаньне рыбакоў на возеры Нарач» (1957 г.). Мастак [[Кастусь Харашэвіч]] на тэму выступленьняў стварыў палатно «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»<ref>Сяргей Харэўскі. [http://nn.by/?c=ar&i=93597 100 твораў мастацтва ХХ ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы] // [[Наша Ніва]], №17, 1997 г.</ref>.

Вэрсія ад 01:18, 3 верасьня 2014

Нарачанскае выступленьне рыбакоў — выступленьне нарачанскіх сялянаў-рыбакоў, якое пачалося ўлетку 1935 году. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленьні ўдзельнічала каля 5 тысячаў сялянаў. Кіравала выступленьнямі КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 году.[1]

Прычыны выступленьняў

У 1932 годзе польскі ўрад прыняў закон, паводле якога нацыяналізаваліся рэкі і азёры. У прыватнасьці, возера Нарач перайшло да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. Жыхарам прылеглых да возера вёсак было аб’яўлена, што Нарач здаецца ў арэнду памешчыку Яблонскаму, а таму свабодная лоўля рыбы на возеры забаранялася. Рыбакам было прапанавана ісьці наймацца працаваць да арандатара возера, які, у сваю чаргу, будзе плаціць ім за работу. Такая прапанова мясцовых жыхароў не задавальняла.

Выступленьні

У чэрвені 1935 году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць за рыбакамі.

Як вынік выступленьня, супраць рыбакоў пачаліся рэпрэсіі: адныя адразу былі асуджаныя на нязначныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, на іншых рыхтаваліся матэрыялы да суда. Для ўрэгуляваньня канфлікту на перамовы на возера Нарач прыбыў павятовы стараста з Паставаў, а таксама ваявода зь Вільні. На прапанову пайсьці на работу да арандатара, які будзе іх забясьпечваць усімі прыладамі для лоўлі рыбы, рыбакі пачалі ў адказ патрабаваць узамен возера надзелаў прыдатнай зямлі.

Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК КПЗБ, які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць штрэйкбрэхераў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у страйку.

Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі Мікольцы і Пасынкі. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў Вільні на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.

У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.

Агулам у выступленьні нарачанскіх рыбакоў былі ўцягнутыя больш за 5 тысячаў сялянаў. Па прыкладзе нарачанскіх рыбакоў праводзілі страйк рыбакі ўсіх бліжэйшых азёраў, а таксама групы Браслаўскіх азёр.

У выніку выступленьняў сялянаў арандатар возера Нарач быў вымушаны пайсьці на саступкі, якія, аднак, не задавальнялі мясцовых рыбакоў, і ў наступныя гады яны працягвалі арганізавана выступаць за свабодную лоўлю рыбы без арэнднай платы. Супрацьстаяньне рыбакоў працягвалася да 1939 году.

У культуры

У 1937 годзе Максім Танк пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»[2]. Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калосьсі». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў Вялейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы[3].

Мастак Віталь Цьвірка прысьвяціў нарачанскім падзеям сваю карціну «Паўстаньне рыбакоў на возеры Нарач» (1957 г.). Мастак Кастусь Харашэвіч на тэму выступленьняў стварыў палатно «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»[4].

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.