Сампдорыя Генуя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 19: Радок 19:
'''Сампдорыя''' ({{мова-it|Sampdoria}}) — італьянскі футбольны клюб з гораду [[Генуя]]. Клюб быў створаны ў [[1946]] годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да [[1890-я|1890-х]] гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў [[Сэрыя A|Сэрыі А]].
'''Сампдорыя''' ({{мова-it|Sampdoria}}) — італьянскі футбольны клюб з гораду [[Генуя]]. Клюб быў створаны ў [[1946]] годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да [[1890-я|1890-х]] гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў [[Сэрыя A|Сэрыі А]].


І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «[[Люіджы Фэрарыс (стадыён)|Люіджы Фэрарыс]]», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу<ref>[http://www.genoacfc.it/stadio.asp "www.genoacfc.it".]</ref>. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «[[Джэноа Генуя|Джэноа]]». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як [[Дэрбі дэльля Лянтэрна]].
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «[[Люіджы Фэрарыс (стадыён)|Люіджы Фэрарыс]]», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу<ref>[http://www.genoacfc.it/stadio.asp "www.genoacfc.it".]</ref>. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «[[Джэноа Генуя|Джэноа]]». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як [[Дэрбі дэльля Лянтэрна]].


«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у [[Чэмпіянат Італіі па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]]. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]] (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу [[Супэркубак Італіі па футболе|Супэркубка Італіі]]. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў [[Кубак уладальнікаў Кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]] у [[1990]] годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу [[Кубак чэмпіёнаў|Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў]] ў [[1992]] годзе, дзе саступілі гішпанскай «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёне]]» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.
«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у [[Чэмпіянат Італіі па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]]. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]] (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу [[Супэркубак Італіі па футболе|Супэркубка Італіі]]. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў [[Кубак уладальнікаў Кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]] у [[1990]] годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу [[Кубак чэмпіёнаў|Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў]] ў [[1992]] годзе, дзе саступілі гішпанскай «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёне]]» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Вэрсія ад 07:37, 31 жніўня 2014

Сьцяг Італіі Сампдорыя
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнэр Сініша Міхайлавіч
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2013—2014 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Сампдорыя (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Гісторыя

Раньнія гады

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульне да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4-1 і 1-1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад

Па стане на 1 лютага 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Жуніёр Коста 1983
3 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Коста 1986
4 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Салямон (ар. «Мілян») 1991
5 Сьцяг Бразыліі ПА Рэнан Гарсія 1986
6 Сьцяг Аргентыны Аб Матыяс Радрыгес 1986
7 Сьцяг Аргентыны Нап Максі Лёпэс (ар. «Катанія») 1984
8 Сьцяг Нямеччыны Аб Шкодран Мустафі 1992
9 Сьцяг Італіі Нап Стэфана Акака 1989
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ненад Крсьцічыч 1990
11 Сьцяг Італіі Нап Манолё Габыядыні 1991
12 Сьцяг Італіі Нап Джанлюка Санзонэ 1987
13 Сьцяг Швайцарыі Аб Гаэтана Бэрардзі 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Абіянг 1992
15 Сьцяг Польшчы ПА Павал Вшолэк 1992
17 Сьцяг Італіі ПА Анджэлё Палёмба (капітан) 1981
19 Сьцяг Італіі Аб Васка Рэджыні 1990
21 Сьцяг Італіі ПА Рабэрта Сарыяна 1991
22 Сьцяг Ісьляндыі ПА Біркір Б’ярнасан 1988
23 Сьцяг Бразыліі Нап Эдэр 1986
28 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Гастальдэльлё 1983
29 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры (ар. «Фіярэнтына») 1988
30 Сьцяг Італіі Бр Вінчэнца Фіёрыльлё 1990
44 Сьцяг Італіі Аб Мікеле Фарнасьер 1993
77 Сьцяг Італіі ПА Алесіё Сэсту (ар. «К’ева») 1983

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі