Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q675223 (translate me)
Радок 7: Радок 7:
== Ксёндз ==
== Ксёндз ==

Стаў сьвятаром [[23 сьнежня]] [[1950]] у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік [[1951]]-сьнежань [[1953]]), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань [[1953]]-жнівень [[1955]]). Ад [[1955]] прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў [[Вітэрба|Вітэрбе]], выкладаў філязофію ([[1955]]—[[1959]]) і дагматыку ([[1959]]—[[1962]]).
Стаў сьвятаром [[23 сьнежня]] [[1950]] у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік [[1951]]-сьнежань [[1953]]), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань [[1953]]-жнівень [[1955]]). Ад [[1955]] прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў [[Вітэрба|Вітэрбе]], выкладаў філязофію ([[1955]]—[[1959]]) і дагматыку ([[1959]]—[[1962]]).

У [[1947]]—[[1962]] быў адным з заснавальнікаў славацкае службы [[Радыё Ватыкану]]. У [[1962]]—[[1966]] кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў [[Парыж]]ы ў якасьці адміністратара славакаў [[Парыская архідыяцэзія|Парыскае архідыяцэзіі]]. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У [[1966]]—[[1992]] супрацоўнічаў з [[Славацкае таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя|Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя]] ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «[[Hlasy z Ríma]]». [[1 сакавіка]] [[1973]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] старшыня таварыства. [[17 чэрвеня]] [[1975]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] апостальскі адміністратар славакаў замежжа. [[8 лістапада]] [[1981]] сустракаў у Таварыстве папежа [[Ян Павал II|Яна Паўла ІІ]], які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — [[патрон]]аў [[Эўропа|Эўропы]]. [[18 сьнежня]] [[1982]] менаваны на біскупа [[Тубія|Тубіі]], высьвечаны на біскупа [[6 студзеня]] [[1983]] у [[Базыліка сьвятога Пятра (Ватыкан)|Базыліцы сьв. Пятра]] ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.

У [[1992]] вярнуўся ў Славаччыну. [[24 верасьня]] [[1992]] прызначаны дапаможным біскупам [[Браціслаўска-Трнаўская архідыяцэзія|Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі]], [[17 сьнежня]] [[1992]] яе генэральным вікарыем. У [[1993]]-[[27 ліпеня]] [[1995]] гэнэральны сакратар [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Славаччыны|Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны]], да [[15 красавіка]] [[1996]] выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У [[1995]]—[[1996]] сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
У [[1992]] вярнуўся ў Славаччыну. [[24 верасьня]] [[1992]] прызначаны дапаможным біскупам [[Браціслаўска-Трнаўская архідыяцэзія|Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі]], [[17 сьнежня]] [[1992]] яе генэральным вікарыем. У [[1993]]-[[27 ліпеня]] [[1995]] генэральны сакратар [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Славаччыны|Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны]], да [[15 красавіка]] [[1996]] выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У [[1995]]—[[1996]] сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.

[[15 красавіка]] [[1996]] прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў [[22 траўня]] [[1996]]. [[28 ліпеня]] [[2001]] пакінуў гэтую пасаду.
[[15 красавіка]] [[1996]] прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў [[22 траўня]] [[1996]]. [[28 ліпеня]] [[2001]] пакінуў гэтую пасаду.
Радок 43: Радок 43:

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе]]

Вэрсія ад 00:43, 30 жніўня 2014

Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.

Дзяцінства й адукацыя

Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 19321937 навучаўся ў пачатковай школе, у 19371938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 19381945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 19461947 вывучаў філязофію, у 19471951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 19541955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.

Ксёндз

Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (19551959) і дагматыку (19591962).

У 19471962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 19621966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 19661992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.

У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 19951996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.

15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.

Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».

Узнагароды

Папярэднік
Ота Вюст
Тытулярныя біскупы Тубіі
1982-сёньня
Наступнік
няма
Папярэднік
Агастына Маркета
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
1996-2001
Наступнік
Іван Юркавіч

Вонкавыя спасылкі