Рада народных міністраў БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д вікіфікацыя using AWB
Радок 5: Радок 5:
[[13 сьнежня]] [[1919]] году адбыўся раскол [[Рада БНР|Рады БНР]] на [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшую Раду БНР]] (пра[[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польская]] зьнешнепалітычная арыентацыя) і [[Народная Рада БНР|Народную Раду БНР]] (пра[[Балтыя|балтыйская]]). Найвышэйшая Рада пацьвердзіла паўнамоцтвы кабінэту Луцкевіча, у складзе якога засталіся таксама Смоліч і Цярэшчанка. Пасьля адстаўкі Луцкевіча ([[28 лютага]] [[1920]]) Найвышэйшая Рада свой кабінэт не фармавала, 6-м урадам БНР лічыцца кабінэт, сфармаваны [[13 сьнежня]] [[1919]] Народнай Радай. У склад гэтай Рады Народных Міністраў уваходзілі прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] і [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]]: [[Вацлаў Ластоўскі]] (старшыня), [[Яфім Бялевіч]] (міністар фінансаў, зь верасьня 1920 [[Аляксандар Вальковіч]]), Тамаш Грыб (міністар унутраных справаў), [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]] (дзяржаўны сакратар), [[Яўген Ладноў]] (міністар замежных справаў, пазьней Цьвікевіч), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр), Цьвікевіч (намесьнік старшыні, міністар юстыцыі)<ref name="энцык"/>.

У выніку ганеньняў з боку [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскіх акупацыйных уладаў]] кабінэт Ластоўскага эміграваў. Да лістапада 1920 ён месьціцца ў [[Рыга|Рызе]], потым у [[Коўна|Коўне]]<ref name="энцык"/>.

На [[Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя|Першай Усебеларускай канфэрэнцыі]] ў [[1921]] у [[Прага|Празе]] Рада Народных Міністраў прызнаная адзіным законным органам выканаўчай улады Беларусі<ref name="энцык"/>.

[[1 кастрычніка]] [[1922]] году створаны 7-ы ўрад БНР — [[Дзяржаўная калегія БНР|Дзяржаўная калегія]] на чале зь [[Пётра Крачэўскі|Пётрам Крачэўскім]].
[[1 кастрычніка]] [[1922]] году створаны 7-ы ўрад БНР — [[Дзяржаўная калегія БНР|Дзяржаўная калегія]] на чале зь [[Пётра Крачэўскі|Пётрам Крачэўскім]].

8-ы ўрад БНР сфарміраваны [[23 жніўня]] [[1923]]. У склад Рады Народных Міністраў увайшлі Цьвікевіч (старшыня, міністар замежных справаў), Варонка (міністар асьветы; неўзабаве выехаў у ЗША), Захарка (в. а. міністра фінансаў), Заяц (дзяржаўны кантралёр), [[Уладзімер Пракулевіч]] (дзяржаўны пісар). Прэзыдыюм Рады БНР прыняў склад гэтага кабінэту «да ведама», але не зацьвердзіў яго пастановай<ref name="энцык"/>.

Вэрсія ад 22:17, 26 жніўня 2014

Ра́да Наро́дных Міні́страў БНР — выканаўчы орган Беларускай Народнай Рэспублікі, сфармаваная Радай БНР замест Народнага сакратарыяту БНР у адпаведнасьці з Часовай канстытуцыяй БНР, прынятай 11 кастрычніка 1918 году[1].

У склад 1-й Рады Народных Міністраў (5-ы ўрад БНР) уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі й Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў: Антон Луцкевіч (старшыня, міністар замежных справаў), Язэп Варонка (міністар унутраных справаў), Васіль Захарка (намесьнік старшыні да верасьня 1919, міністар фінансаў), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр), Яўген Ладноў (міністар вайсковых справаў), Аркадзь Смоліч (міністар асьветы), Аляксандар Цьвікевіч (міністар юстыцыі). Пазьней Варонку на пасадзе міністра зьмяніў Кузьма Цярэшчанка[1].

13 сьнежня 1919 году адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду БНР (прапольская зьнешнепалітычная арыентацыя) і Народную Раду БНР (прабалтыйская). Найвышэйшая Рада пацьвердзіла паўнамоцтвы кабінэту Луцкевіча, у складзе якога засталіся таксама Смоліч і Цярэшчанка. Пасьля адстаўкі Луцкевіча (28 лютага 1920) Найвышэйшая Рада свой кабінэт не фармавала, 6-м урадам БНР лічыцца кабінэт, сфармаваны 13 сьнежня 1919 Народнай Радай. У склад гэтай Рады Народных Міністраў уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў: Вацлаў Ластоўскі (старшыня), Яфім Бялевіч (міністар фінансаў, зь верасьня 1920 Аляксандар Вальковіч), Тамаш Грыб (міністар унутраных справаў), Клаўдзі Дуж-Душэўскі (дзяржаўны сакратар), Яўген Ладноў (міністар замежных справаў, пазьней Цьвікевіч), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр), Цьвікевіч (намесьнік старшыні, міністар юстыцыі)[1].

У выніку ганеньняў з боку польскіх акупацыйных уладаў кабінэт Ластоўскага эміграваў. Да лістапада 1920 ён месьціцца ў Рызе, потым у Коўне[1].

На Першай Усебеларускай канфэрэнцыі ў 1921 у Празе Рада Народных Міністраў прызнаная адзіным законным органам выканаўчай улады Беларусі[1].

1 кастрычніка 1922 году створаны 7-ы ўрад БНР — Дзяржаўная калегія на чале зь Пётрам Крачэўскім.

8-ы ўрад БНР сфарміраваны 23 жніўня 1923. У склад Рады Народных Міністраў увайшлі Цьвікевіч (старшыня, міністар замежных справаў), Варонка (міністар асьветы; неўзабаве выехаў у ЗША), Захарка (в. а. міністра фінансаў), Заяц (дзяржаўны кантралёр), Уладзімер Пракулевіч (дзяржаўны пісар). Прэзыдыюм Рады БНР прыняў склад гэтага кабінэту «да ведама», але не зацьвердзіў яго пастановай[1].

У лістападзе 1923 году Рада Народных Міністраў пераехала з Коўна ў Прагу. Перад Другой Усебеларускай канфэрэнцыяй (1925, Бэрлін) Рада Народных Міністраў абвясьціла ўрад БНР «зьліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасьць», аднак старшыня Рады БНР Крачэўскі й ягоны намесьнік Захарка не прызналі акты Рады Народных Міністраў правамоцнымі. Пасьля канфэрэнцыі старшынём Рады Народных Міністраў стаў Захарка, які ў 1928-43 спалучаў гэтую пасаду з выкананьнем абавязкаў старшыні Рады БНР[1].

З сакавіка 1943 да сакавіка 1946 старшынём Рады БНР і Рады Народных Міністраў быў Мікола Абрамчык. З чэрвеня 1948 году Рада Народных Міністраў не фарміравалася[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е ё ж Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 С. 204