Калевіпаэг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q217100 (translate me)
д (Script) File renamed: File:Калевіпаэг USSR stamp 1990.JpegFile:1990 CPA 6206.jpg File renaming criterion #6: Harmonize file names of a set of images (so that only one part of all nam...
Радок 2: Радок 2:
|Назва = Калевіпаэг
|Назва = Калевіпаэг
|Назва-арыгінал = Kalevipoeg
|Назва-арыгінал = Kalevipoeg
|Выява = Калевіпаэг USSR stamp 1990.Jpeg
|Выява = 1990 CPA 6206.jpg
|Памер =
|Памер =
|Подпіс выявы = [[Паштовая марка]] [[СССР]] (1990)
|Подпіс выявы = [[Паштовая марка]] [[СССР]] (1990)

Вэрсія ад 23:04, 15 жніўня 2014

Калевіпаэг
Kalevipoeg
Жанр: эпас
Аўтар: Фрыдрых Кройцвальд
Мова арыгіналу: эстонская
Год напісаньня: 18571861
Публікацыя: 1857
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Ка́левіпаэг» (па-эстонску: Kalevipoeg — сын Калева) — эстонскі гераічны эпас (1857—1861), складзены эстонскім пісьменьнікам і лекарам Фрыдрыхах Кройцвальдам на аснове народных паданьняў і песьняў. Аўтарам ідэі эпасу быў Фрыдрых Робэрт Фэльман, правобразам паслужыў персанаж эстонскай міталёгіі Калевіпаэг, сын асілка Калева. У эпасе, як і ў цэлым у эстонскай літаратуры, прасочваецца значны ўплыў фінскага гераічнага эпасу «Калевала».

Мінуўшчына

У 1839 року Фрыдрых Робэрт Фэльман прачытаў у газэце Навуковага эстонскага таварыства артыкул пра легенды пра Калевіпаэга і накідаў сюжэт рамантычнай эпічнай паэмы. Па сьмерці Фэльмана ў 1850 року Фрыдрых Кройцвальд пачаў яе стварэньне, зьбіраючы вусныя паданьні і кампануючы іх у адзінае цэлае.

«Калевіпаэг» складаецца з 20 песьняў. Арыгінальны верш «Калевіпаэга» — так званы рунічны верш, які характэрны для старадаўніх эстонскіх народных песьняў; мова эпасу старасьвецкая.

На падставе эпасу створана мноства мастацкіх і музычных твораў.

Паходжаньне

У вусных паданьнях эстонцаў Калевіпаэг здаўна вядомы зь легендаў пра стварэньне сьвету як малодшы сын зласьлівага асілка Калева (таксама Калевінэ, Калевіпаіс) і Лінды, народжаны па сьмерці свайго бацькі.

Празь ягоныя дзеяньні звычайна тлумачацца асаблівасьці геаграфічнага рэльефу: скопішчы валуноў, накіданых Калевіпаэгам; роўні — мясьціны, дзе Калевіпаэг скасіў лес, грады халмоў — сьляды ягонага ворыва, азёры — ягоныя студні, старажытныя гарадзішчы — ложы Калевіпаэга і да т. п. Калевіпаэг выкарыстоўвае валуны, каб кідацца імі ў ворагаў; скарыстаўшыся парадай вожыка, ужывае ў якасьці зброі вострыя краі дошак. У выніку ён памірае, адрубіўшы сабе ногі ўласным мечам, спрабуючы карыстацца ўласнымі інструкцыямі.

Вонкавыя спасылкі

Калевіпаэгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў