Prāta Vētra: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 4: Радок 4:
| Подпіс = Brainstorm у 2008 годзе
| Подпіс = Brainstorm у 2008 годзе
| Гады = [[1989]] — цяпер
| Гады = [[1989]] — цяпер
| Адкуль = [[Латвія]]
| Адкуль = {{Сьцягафікацыя|Латвія}} [[Елгава]]
| Мова = [[Латыская мова|Латыская]], [[Расейская мова|расейская]], [[Ангельская мова|ангельская]]
| Мова =
| Жанр = [[поп]], [[рок-музыка|рок]], [[альтэрнатыўны рок]]
| Жанр = [[поп]], [[рок-музыка|рок]], [[альтэрнатыўны рок]]
| Выдавец = Microphone Records<br />Brainstorm Records
| Выдавец = Mikrofona ieraksti<br />Brainstorm Records
| Зьвязаныя праекты = [[Бі-2]]
| Зьвязаныя праекты = [[Бі-2]]
| Афіцыйная старонка = [http://www.brainstorm.lv www.brainstorm.lv]
| Афіцыйная старонка = [http://www.brainstorm.lv www.brainstorm.lv]
| Удзельнікі = [[Рэнарс Каўпэрс]], [[Гундарс Маўшэвічс]], [[Каспарс Рога]], [[Яніс Юбалц]], [[Марыс Міхельсанс]]
| Удзельнікі = {{Просты сьпіс|
* [[Рэнарс Каўпэрс]]
* [[Каспарс Рога]]
* [[Яніс Юбалц]]
* [[Марыс Міхельсанс]]
* [[Інгарс Вілюмс]]
| Былыя ўдзельнікі =
}}
}}
| Былыя ўдзельнікі = [[Гундарс Маўшэвічс]]†
'''Prāta Vētra''' ('''Brainstorm''') — [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт.
}}
'''«Prāta Vētra»''' ('''Brainstorm''') — [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт зь [[Елгава|Елгавы]], заснаваны ў 1989 року. Удзельнікі [[Конкурс песьні Эўрабачаньне-2000|Эўрабачаньня-2000]], дзе занялі 3-е месца.


== Гісторыя ўтварэньня ==
== Гісторыя ўтварэньня ==
Гурт стварылі ў [[1989]] годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс ({{мова-lv|Renārs Kaupers}}), Гундарс Маўшэвічс (''Gundars Mauševics''), Каспарс Рога (''Kaspars Roga'') й Яніс Юбалц (''Jānis Jubalts''). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгоду да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (''Māris Mihelsons''), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «''Сінія чарніла''» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс<ref>http://new.kionn.ru/id/brainstorm</ref>). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сёньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]—[[1993]] гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm’ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).
Гурт стварылі ў [[1989]] годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс ({{мова-lv|Renārs Kaupers}}), Гундарс Маўшэвічс (''Gundars Mauševics''), Каспарс Рога (''Kaspars Roga'') й Яніс Юбалц (''Jānis Jubalts''). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў, і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгоду да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (''Māris Mihelsons''), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «''Сінія чарнілы''» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс<ref>http://new.kionn.ru/id/brainstorm</ref>). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сёньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]—[[1993]] гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm’ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).


== Склад гурта ==
== Склад гурта ==
* [[Рэнарс Каўпэрс]] ([[мянушка]] сярод сяброў — kaupix; сцэнічны [[псэўданім]] — Reynard Cowper): [[вакал]]
* [[Рэнарс Каўпэрс]] ([[мянушка]] сярод сяброў — kaupix; сцэнічны [[псэўданім]] — Reynard Cowper): [[вакал]]
* [[Гундарс Маўшэвічс]] (Mumiņš; Peter Scott Jr): [[бас-гітара]]
* [[Каспарс Рога]] (Roga; Nick W. Simon): [[бубны]]
* [[Каспарс Рога]] (Roga; Nick W. Simon): [[бубны]]
* [[Яніс Юбалц]] (Magic; Johny U. White): [[гітара]]
* [[Яніс Юбалц]] (Magic; Johny U. White): [[гітара]]
* [[Марыс Міхельсанс]] (Miky-Spiky; Mike Minolta): [[клявішныя інструмэнты|клявішныя]], [[пэркусіённыя інструмэнты|пэркусія]], [[акардэон]]
* [[Марыс Міхельсанс]] (Miky-Spiky; Mike Minolta): [[клявішныя інструмэнты|клявішныя]], [[пэркусіённыя інструмэнты|пэркусія]], [[акардэон]]
* [[Інгарс Вілюмс]] (сэсыйны музыка)


[[23 траўня]] [[2004]] году Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбому «[[Četri krasti]]», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае [[Інґарс Вілюмс]], аднак да афіцыйнага складу гурта ён не далучаны.
[[23 траўня]] [[2004]] году адзін з заснавальнікаў гурту Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбому «[[Četri krasti]]», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае [[Інгарс Вілюмс]], аднак да афіцыйнага складу гурта ён не далучаны.


== Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні ==
== Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні ==

Вэрсія ад 20:12, 10 жніўня 2014

Prāta Vētra (Brainstorm)

Brainstorm у 2008 годзе
Інфармацыя
Гады1989 — цяпер
АдкульЛатвія Латвія Елгава
МоваЛатыская, расейская, ангельская
Жанр(ы)поп, рок, альтэрнатыўны рок
ВыдавецMikrofona ieraksti
Brainstorm Records
Зьвязаныя праектыБі-2
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікіГундарс Маўшэвічс
www.brainstorm.lv

«Prāta Vētra» (Brainstorm) — латыскі поп-рок гурт зь Елгавы, заснаваны ў 1989 року. Удзельнікі Эўрабачаньня-2000, дзе занялі 3-е месца.

Гісторыя ўтварэньня

Гурт стварылі ў 1989 годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгава: Рэнарс Каўпэрс (па-латыску: Renārs Kaupers), Гундарс Маўшэвічс (Gundars Mauševics), Каспарс Рога (Kaspars Roga) й Яніс Юбалц (Jānis Jubalts). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў, і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгоду да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (Māris Mihelsons), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «Сінія чарнілы» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс[1]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сёньня, зьвіўся прыкладна ў 19921993 гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm’ам» (цётка жыла ў ЗША і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на ангельскай мове).

Склад гурта

23 траўня 2004 году адзін з заснавальнікаў гурту Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбому «Četri krasti», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае Інгарс Вілюмс, аднак да афіцыйнага складу гурта ён не далучаны.

Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні

Першыя спробы музыкаў былі ў стылі гранж, але досыць хутка яны схіліліся да брыт-попу. Бадай, зьмена стылёвай арыентаціі была правільным рашэньнем, бо цяжкія і гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы самотнік гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на сьвет зьявіўся і першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песьню «Ziema» з гэтага самага альбома.

Першым гітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях ў 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна ня надта падабалася, але выпусьціць песьню ў этэр ім парэкамэндаваў дырэктар рыскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песьняй году на гэтай радыёстанцыі і нават была прызнаная першай па продажы ў Латвіі.

Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у Нямеччыне ў 1998 годзе дзякуючы намаганьням Фолькера Гінкеля, прадусара Fool's Garden. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē» — самага значнага гіта Латвіі сэзону-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на расейскую, мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.

Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у Швэцыі на конкурсе Эўрабачаньне-2000. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My Star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак Беларусі.

Да гонару PV варта адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 году ў Межапарку на іхным выступе прысутнічала блізу 40 000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD — зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копіяў.

Апошнія тры альбомы гурта (разам зь іх перакладнымі адпаведнікамі) былі выпушчаны музыкамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Да таго ж фатографам альбомаў «Dienās, kad lidlauks pārāk tāls» (2003) і «Četri krasti» (2005) выступіў легендарны Антон Карбэйн.

Першы канцэрт PV у Менску (у канцэртнай залі «Мінск») адбыўся 3 траўня 2006 году, другі — 27 лютага 2010 году.

Альбомы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі