Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
→‎Глядзіце таксама: абнаўленьне зьвестак
Радок 14: Радок 14:
== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==
* [[Сокэ Кубота Такаюкі]]
* [[Сокэ Кубота Такаюкі]]
* [[Род Куратомі|Сіхан Куратомі]]
* [[Род Куратомі|Кёсі Куратомі]]
* [[Андрэй Вядзернікаў|Сіхан Вядзернікаў]]
* [[Андрэй Вядзернікаў|Сіхан Вядзернікаў]]
* [[Людміла Вядзернікава|Сэнсэй Вядзернікава]]
* [[Людміла Вядзернікава|Сэнсэй Вядзернікава]]

Вэрсія ад 10:20, 6 жніўня 2014

Каратэ (ад па-японску: 空手道, вымаўляецца IPA [ka'ɽate]; каратэдо: «шлях пустой рукі») — японскае баявое мастацтва. Дадзенае напісаньне было прыдумана ў 1929 годзе Фунакосі Гітынам пад уплывам ідэяў дзэн-будызму, дагэтуль яго запісвалі як 唐手, што прыкладна азначае «кітайская рука». Ерогліф 唐 азначаў дынастыю Тан у Кітаі, і стаў сынонімам Кітаю ў тагачаснай Японіі, якая актыўна пераймала розныя адгалінаваньні культуры з Паднябеснай. Менавіта тады кітайскае ўшу і трапіла на Акінаву, атрымаўшы назву «рукі Тан».

У Беларусi

Напад у выкананьні Аляксандра Кажамякіна

Са зьяўленнем каратэ ў СССР у канцы 1970-х гадоў, хваля захапленьня гэтым навамодным у той час відам японскага адзінаборства закранула і БССР. Колькасць спартовых сэкцыяў каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі iнструктарамі ў Беларусі таго часу былі Алег Кірыенка, Леанід Лушчык, Пётар Калінін, Андрэй Вількін, Валеры Буяк, Аляксандар Ляцецкі (усе Менск), Аляксандар Кажамякін (Наваполацак)[1]. У 19781983 гады каратэ на Беларусі актыўна разьвівалася. Аднак, у траўні 1984 году ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для перасьледу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць сьмяротных здарэньняў, сьведкам аднаго зь якіх стаўся беларускі iнструктар Алег Кірыенка. За выкладаньне гэтага баявога мастацтва пагражала зьняволенне тэрмінам да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы ягонаму выкладаньню пад выглядам дзюдо ў вайскова-патрыятычных клюбах «Юны дэсантнік» і «Дзяржынец», а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах — пад прыкрыцьцём боксу і ў дзіцячых спартовых школах — пад прыкрыцьцём іншых відаў спорту[2].

У час Перабудовы была адноўлена фэдэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап разьвіцьця. Зьявілася некалькі фэдэрацыяў па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё разьвіцьцё, праходзілі спаборніцтвы, беларускія спартоўцы ўдзельнічалі і перамагалі ў міжнародных спаборнiцтвах. Вядомыя майстры прыязджаюць у Менск і праводзяць сэмінары па каратэ.

14 лютага 2009 году прайшоў міжнародны турнір па каратэ, прысьвечаны 30-годзьдзю гэтага баявога мастацтва ў Беларусі. У спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя спартоўцы з 8 краінаў, ушаноўваліся вэтэраны каратэ Беларусі і краінаў СНД[3].

Каратэ ў кіно

Жан-Клёд Ван Дам выкарыстоўваў у кіно стыль Shotokan.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каратэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA