Куботан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Канцэпцыя: артаграфія
→‎Глядзіце таксама: абнаўленьне зьвестак
Радок 15: Радок 15:
== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==
* [[Сокэ Кубота Такаюкі]]
* [[Сокэ Кубота Такаюкі]]
* [[Род Куратомі|Сіхан Куратомі]]
* [[Род Куратомі|Кёсі Куратомі]]
* [[Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў|Сіхан Вядзернікаў]]
* [[Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў|Сіхан Вядзернікаў]]
* [[Людміла Вядзернікава|Сэнсэй Вядзернікава]]
* [[Людміла Вядзернікава|Сэнсэй Вядзернікава]]

Вэрсія ад 19:44, 3 жніўня 2014

Куботан

Куботан (анг. The Kubotan keychain) — зьвязак ключоў з ключамі для самаабароны. Створаны і зарэгістраваны грандмайстрам Сокэ Кубота Такаюкі, стваральнікам унікальнага стылю каратэ Gosoku Ryu, заснавальнікам і прэзыдэнтам INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION. Гэты зьвязак ключоў зьдзейсьніў пераварот у канцэпцыі бяззбройнай самаабароны, як паліцэйскіх, гэтак і звычайных грамадзян. Куботан выкарыстоўваецца ў многіх краінах сьвету для аховы закона і самаабароны як ненаступальная, і таму не забароненая зброя, якае дае яе ўладальніку магчымасьці для супраціву супраць нападніка, або для затрыманьня фізычна моцнага падазраванага. Створаны на аснове явары. Уяўляе сабой цыліндрычны стрыжань з плястыка, дрэва, мэталу або гумы даўжынёй да 120—150 мм і дыямэтрам 10—15 мм, выглядае як бяскрыўдны зьвязак ключоў для нявопытнага вока. Уваходзіць у рыштунак паліцыі ЗША і шэрагу іншых краін.

Канцэпцыя

Куботан — акрамя сваіх памераў і формы, уключае асноўныя элемэнты прымяненьня вельмі падобныя на выкарыстаньне явары. Як і ў выпадку зь явара, асноўныя напрамкі супраціўленьня ў мэтах самаабароны ўключаюць ўздзеяньне на найбольш уразлівыя кропкі нападніка. Мэтады яго прымяненьня ў значнай ступені зьвязаныя з тэхнікамі баявых мастацтваў і амаль усё яго выкарыстаньне можа дапаўняць напрамак баявых мастацтваў, у якое ён уключаны. Гэта не наступальная і таму не забароненая зброя, якая можа прыстасоўвацца да баявога мастацтва, а не толькі дыктаваць свой уласны набор рухаў для выкарыстаньня.

Куботан пры выкарыстаньні робіць яго асабліва цікавай зброяй, таму што дае магчымасьць імправізаваць,можа быць лёгка знойдзена мноства вэрсій прымяненьня, якія могуць быць максімальна эфэктыўнымі. Куботан - гэта проста стрыжань з плястыка, мэталу альбо дрэва, таму любыя падобныя прадмэты з вялікай верагоднасьцю,па сутнасьці могуць быць выкарыстаны такім жа чынам.

Гэта ўласьцівасьць робіць яго адным зь нямногіх відаў зброі, які можа быць заменены любым бытавым прадмэтам,захаваўшы ўсе свае баявыя ўласьцівасьці. Тыповымі прадмэтамі для імправізаванай самаабароны могуць быць расчоскі,асадкі, фламастары, ліхтары, галіны і г. д. Амаль усё, з прыкладна такой формай і памерам можа быць прыстасавана для замены.

Фільмы

  • Kubotan: The official Kubotan, Rising Sun Video Productions, ASIN B00011HJAW
  • George Sylvan: The Persuader Kubotan & Yawara, Rising Sun Video Productions, ASIN B00065AXWE

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Takayuki Kubota & John G. Peters, Jr.: "Official Kubotan Techniques", Reliapon Police Products, 1981, ISBN 0923401016
  • Takayuki Kubota: Kubotan Keychain: Instrument of Attitude Adjustment, Dragon Books, 1985, ISBN 0946062099
  • Takayuki Kubota: Kubotan Keychain, ISBN 086568068X
  • Takayuki Kubota: Action Kubotan Keychain: An Aid in Self Defense: Key Chain - An Aid in Self Defense , Unique Publications, 1997, ISBN 0865681015

Вонкавыя спасылкі