Гаага: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён |
д артаграфія |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| Мясцовая назва = |
| Мясцовая назва = |
||
| Адміністрацыйная адзінка = правінцыя |
| Адміністрацыйная адзінка = правінцыя |
||
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = |
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Паўднёвая Галяндыя]] |
||
| Адміністрацыйная адзінка2 = |
| Адміністрацыйная адзінка2 = |
||
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = |
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
| Пасялковы савет = |
| Пасялковы савет = |
||
| Кіраўнік = бургамайстар |
| Кіраўнік = бургамайстар |
||
| Імя кіраўніка = |
| Імя кіраўніка = Ёзіяс ван Аартсэн |
||
| Плошча = 98,20 |
| Плошча = 98,20 |
||
| Вышыня = |
| Вышыня = |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
{{Commons}} |
|||
[[Катэгорыя:Гаага| ]] |
[[Катэгорыя:Гаага| ]] |
Вэрсія ад 12:21, 2 жніўня 2014
Гаага | |||||
Den Haag | |||||
Палац міру | |||||
| |||||
Былыя назвы: | Die Haghe, Den Hag(h)e, 's-Gravenhage | ||||
правінцыя: | Паўднёвая Галяндыя | ||||
бургамайстар: | Ёзіяс ван Аартсэн | ||||
Плошча: | 98,20 км² | ||||
Насельніцтва (2013) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
508.480 6004 | ||||
Паштовы індэкс: | 2491-2599 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′ пн. ш. 4°18′ у. д. / 52.083° пн. ш. 4.3° у. д.Каардынаты: 52°5′ пн. ш. 4°18′ у. д. / 52.083° пн. ш. 4.3° у. д. | ||||
Гаага на мапе Нідэрляндаў Гаага | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons | |||||
www.denhaag.nl |
Гаа́га (па-нідэрляндзку: Den Haag / 's-Gravenhage, [dɛnˈɦaˑχ] / [ˈsχraˑvə(n)ˌɦaˑɣə]) — другое па велічыні места Нідэрляндаў з колькасьцю насельніцтва 494,898 чал. (на 31 сьнежня 2010 году).
Гаага зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Паўднёвая Галяндыя і муніцыпалітэтам. У гэтым месьце разьмяшчаецца ўрад і парламэнт краіны, а таксама рэзыдэнцыя манарха. Хаця Гаага не зьяўляецца сталіцай дзяржавы, статус які належыць Амстэрдаму, места ўсё адно выконвае частку сталічных функцыяў. У прыватнасьці, большая частка амбасадаў і міністэрстваў знаходзяцца ў Гаазе. Таксама места зьяўляецца цэнтрам для шматлікіх міжнародных арганізацыяў і кампаніяў.
Гісторыя назвы
Мяркуецца, што назва месту пайшла ад выразу de Haag van de Graaf, што літаральна перакладаецца як «лес графа». У простай мове стала пашыранай назва Die Haghe ці Den Hag(h)e, аднак у афіцыйных дакумантах з XVII ст. выкарыстоўвалася імя 's-Gravenhage, якое лічылася больш мілагучным.
з 1990 году кіраўніцтва муніцыпалітэту стала пасьлядоўна выкарыстоўваць назву Den Haag замест 's-Gravenhage. Прычынамі сталі інтэнсыўная інтэрнацыяналізацыя места, а таксама жаданьне прывесьці імя з іншамоўнымі назвамі (The Hague па-ангельску, La Haye па-француску, Den Haag па-нямецку, Haag па-нарвэску, па-швэдзку і па-дацку, L’Aia па-італійску й Гаага па-расейску, па-беларуску й па-ўкраінску).
Аднак ёсьць тэндэнцыя выкарыстаньня назвы 's-Gravenhage у афіцыйным справаводзтве менавіта муніцыпалітэту, а ня месту. Так, у пашпартах і ідэнтыфікацыйных картках жыхароў муніцыпалітэту пазначаецца такая назва.
Гісторыя
Гаага была заснаваня ў 1230 годзе, калі граф Галяндыі Флёрыс IV пабудаваў малы замак на месцы, дзе цяпер знаходзіцца места. Сёньня на гэтым месцы можна ўбачыць палацавы комплекс Бінэнхоф (па-нідэрляндзку: Binnenhof). У 1248 годзе граф Вільгельм II, які й стаў Рымскім каралём, пачаў будаваць больш новы замак на беразе возера сярод выдмаў, цяпер гэта «Прыдворная сажалка» (па-нідэрляндзку: Hofvijver). Пасьля сьмерці Вільгельму, ягоны сын Флёрыс V скончыў пабудову замку, ў 19-м ст. названнага Рыцарскае залай (па-нідэрляндзку: Ridderzaal), якая была аздобленая пазалочаным дахам і дзьвюма вежамі.
Геаграфія
У Гаазе налічваецца 8 раёнаў (stadsdelen), якія ў сваю чаргу падзеленыя на яшчэ меншыя «мікрараёны» (wijken).[1] У адрозьненьні ад Амстэрдаму і Ратэрдаму гарадзкія раёны ня маюць аніякіх палітычных функцыяў і ў іх рамках не праводзяцца выбары.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Гаага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў