ЦСКА Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
д →Склад: абнаўленьне зьвестак |
д абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
|Трэнэр = [[Леанід Слуцкі]] |
|Трэнэр = [[Леанід Слуцкі]] |
||
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]] |
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]] |
||
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе |
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2013—2014 гадоў|2013—2014]] |
||
|Месца = 1 месца |
|Месца = 1 месца |
||
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/ |
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/ |
||
|Прыналежнасьць = Расейскія |
|Прыналежнасьць = Расейскія |
||
}} |
}} |
||
'''ЦСКА''' ({{мова-ru|Центральный спортивный клуб армии}}) — расейскі футбольны клюб з гораду [[Масква]]. |
'''ЦСКА''' ({{мова-ru|Центральный спортивный клуб армии}}) — расейскі футбольны клюб з гораду [[Масква]]. Пяціразовы [[Чэмпіянат Расеі па футболе|чэмпіён Расеі]], сяміразовы ўладальнік [[Кубак Расеі па футболе|Кубка Расеі]]. Сяміразовы [[Чэмпіянат СССР па футболе|чэмпіён СССР]], пяціразовы ўладальнік [[Кубак СССР па футболе|Кубка СССР]]. Уладальнік [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]] (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі<ref>[http://www.sport-express.ru/newspaper/2009-06-01/1_1/ ЦСКА: 13-й Титул!]. Sport-express.ru.</ref>, які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў [[1911]] годзе. |
||
У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца [[Леанід Слуцкі]] з кастрычніка [[2009]] году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад [[Гішпанія|гішпанскага]] спэцыяліста [[Хуандэ Рамас]]а<ref>[http://fr.uefa.com/competitions/ucl/news/kind=1/newsid=910901.html «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos»]. uefa.com</ref>. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў [[Вагнэр Лаў]] далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у [[2004]] годзе, [[Томаш Нецыд]] апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў. |
У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца [[Леанід Слуцкі]] з кастрычніка [[2009]] году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад [[Гішпанія|гішпанскага]] спэцыяліста [[Хуандэ Рамас]]а<ref>[http://fr.uefa.com/competitions/ucl/news/kind=1/newsid=910901.html «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos»]. uefa.com</ref>. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў [[Вагнэр Лаў]] далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у [[2004]] годзе, [[Томаш Нецыд]] апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў. |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons |
{{Commons}} |
||
* [http://www.pfc-cska.com/ Афіцыйны сайт] |
* [http://www.pfc-cska.com/ Афіцыйны сайт] |
||
* [http://cskamoskva.ru/ Не афіцыйны сайт ФК ЦСКА] |
* [http://cskamoskva.ru/ Не афіцыйны сайт ФК ЦСКА] |
Вэрсія ад 17:58, 1 жніўня 2014
ЦСКА | |
Файл:CSKA.png | |
Поўная назва | Профессиональный футбольный клуб ЦСКА Москва |
---|---|
Заснаваны | 1911 |
Горад | Масква, Расея |
Стадыён |
Лужнікі Умяшчальнасьць: 89 000 |
Кіраўнік | Яўген Гінер[d] |
Галоўны трэнэр | Леанід Слуцкі |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2013—2014 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Пяціразовы чэмпіён Расеі, сяміразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[1], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.
У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца Леанід Слуцкі з кастрычніка 2009 году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад гішпанскага спэцыяліста Хуандэ Рамаса[2]. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў Вагнэр Лаў далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у 2004 годзе, Томаш Нецыд апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў.
У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле выніках сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».
ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[3].
Гісторыя
1911—1935
Гісторыя футбольнага клюбу ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[4]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве каманд, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.
Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[5]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.
У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя грамадзтвы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[6]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў наваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Ўсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі[7].
Склад
Па стане на 15 красавіка 2014 году
|
|
Крыніцы
- ^ ЦСКА: 13-й Титул!. Sport-express.ru.
- ^ «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos». uefa.com
- ^ Classement des clubs les plus populaires en Russie. Soccers.fr
- ^ Футболисты, стр. 2. Pfc-cska.com.
- ^ Среди сильнейших, стр. 4. Pfc-cska.com.
- ^ Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7
- ^ «Под флагом Всевобуча», стр. 4. Pfc-cska.com.
Вонкавыя спасылкі
ЦСКА Масква (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў