Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 88: Радок 88:
|}
|}


== gallery ==
== Галерэя ==
<gallery>
<gallery>
Buk-m2 ky.jpg|Buk-m2
Buk-m2 ky.jpg|Buk-m2

Вэрсія ад 13:18, 18 ліпеня 2014

Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам

Самалёт Boeing 777, якія быў зьбіты каля Тарэзу (нум. рэйсу 9M-MRD).
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 17 ліпеня 2014 году
Прычына зьбіты ракетаю «зямля-паветра»
Месца катастрофы вёска Грабава(uk), Шахтарскі раён, Данецкая вобласьць, Украіна
48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д. / 48.135; 38.50306Каардынаты: 48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д. / 48.135; 38.50306
Пункт вылету Амстэрдам
Пункт прызначэньня Куала-Лумпур
Паветранае судна
Мадэль самалёта Boeing 777
Дата выпуску 1997
Авіякампанія Malaysia Airlines
Бартавы нумар 200ER
Рэгістрацыйны нумар 9M-MRD
Пасажыры 283
Экіпаж 15
Загінулі 298
Выжылі 0

Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны недалёка ад граніцы з Расеяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў падаць за 50 км да ўваходжаньня ў паветраную прастору Расеі, пазьней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Ўкраіны. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу[1].

Гэта другая катастрофа з авіялайнэрам авіякампаніі «Малазійскія авіялініі» за пяць месяцаў (пасьля знікненьня 8 сакавіка 2014 году Boeing 777 падчас пералёту з Куала-Лумпура ў Пэкін) і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны за месяц (пасьля зьбітага супернікамі цэнтральнай ўкраінскай улады самалёту Іл-76). Украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны адмаўляюць сваё дачыненьне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў тым, што адбылося.

Па колькасьці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасьня 2001 году і ўвайшла ў дзесятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагодьдзя на постсавецкай прасторы.

Авіякампаніі Аэрафлёт, Трансаэра, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер зьдзяйсняць рэйсы ў аблёт Украіны. Эўракантроль закрыў паветраную прастору Ўсходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі.

Самалёт

Boeing 777-200ER, зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эвэрэце (штат Вашынгтон) у 1997 годзе, і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 году[2].

Крушэньне

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Сувязь з самалётам зьнікла а 16:20 UTC+3[3]. Расейскую граніцу ляйнэр мусіў перасячы прыкладна а 16:25 UTC+3[1].

А 16:20 ля гораду Сьняжное (Данецкая вобл.) расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка Галоўнай разьведвальнай управы Расеі(en) Ігара Безьлера зьбілі самалёт з зэнітна-ракетнага комплексу, разьмешчанага на блёк-пасту ў гарадзкім пасёлку Чарнухіна(uk) (Перавальскі раён, Луганская вобласьць). Самалёт упаў ля вёскі Грабава(uk) (Шахтарскі раён, Данецкая вобл.). А 16:40 Безьлер паведаміў аб зьбіцьці самалёту свайму начальніку ў Маскве палкоўніку ГРУ Расеі Васілю Гераніну[4]. Як паведамлялася раней, сэпаратысты атрымалі доступ да тэхнічных сродкаў, якімі быў зьбіты самалёт[5], пры гэтым, паводле шэрагу паведамленьняў, на цяперашні час адбываецца выдаленьне інфармацыі падобнага тыпу з расейскіх інфармцыйных агенцтваў.

Сьпіс загінулых

На борце самалёта знаходзіліся 15 чальцоў экіпажу і 283 пасажыры.

Ахвяры аварыі па краінах
Краіна Колькасьць
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 154
Сьцяг Малайзіі Малайзія 43
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія 27
Сьцяг ЗША ЗША 23
Сьцяг Інданэзіі Інданэзія 12
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 9
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 4
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 4
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны 3
Сьцяг Канады Канада 1
не ўстаноўленыя 18
Усяго 298

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б Крыніца паведаміла пра падзеньне малазійскага Boeing на мяжы Расеі і Ўкраіны, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014)
  2. ^ airframes.org (2005-08-11) Aircraft Database – 9MMRD. Airframes.Org. Праверана 2014-07-17 г.
  3. ^ В ДОНЕЦЬКІЙ ОБЛАСТІ ЗБИЛИ ПАСАЖИРСЬКИЙ ЛІТАК, Українська правда (17 ліпеня 2014)
  4. ^ Служба бясьпекі Ўкраіны. Датычна зьбітага самалёту // YouTube, 17 ліпеня 2014 г. Праверана 18 ліпеня 2014 г.
  5. ^ Магай М. Украинские ополченцы захватили полк ПВО в Донбассе // РБК. — 2014.