Прыбытак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
Радок 1: Радок 1:
'''Прыбытак''' — перавышэньне [[Выручка|выручкі]] ад [[продаж]]у [[тавар]]аў і [[паслуга]]ў над [[Выдаткі|выдаткамі]] на іх [[вытворчасьць]] і [[збыт]]. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца [[адыманьне]]м ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці ''сумы'' выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у [[Грошы|грашовым]] выяўленьні (выручка - выдаткі = прыбытак).
'''Прыбытак''' — перавышэньне [[Выручка|выручкі]] ад [[продаж]]у [[тавар]]аў і [[паслуга]]ў над [[Выдаткі|выдаткамі]] на іх [[вытворчасьць]] і [[збыт]]. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца [[адыманьне]]м ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці ''сумы'' выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у [[Грошы|грашовым]] выяўленьні (выручка выдаткі = прыбытак).


== Віды ==
== Віды ==

Вэрсія ад 07:43, 18 ліпеня 2014

Прыбытак — перавышэньне выручкі ад продажу тавараў і паслугаў над выдаткамі на іх вытворчасьць і збыт. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца адыманьнем ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці сумы выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у грашовым выяўленьні (выручка — выдаткі = прыбытак).

Віды

  • Поўны (агульны, валавы, балянсавы).
  • Чысты. Пасьля выплаты падаткаў і адлічэньняў. Паступае ў распараджэньне прадпрыемства з утварэньнем запасу грошай для накапленьня і спажываньня, выплаты дывідэндаў і перадачы ва ўласнасьць супрацоўнікаў.
  • Бухгальтарскі. Без уліку незадакумэнтаваных выдаткаў, у тым ліку ўпушчанай выгады.
  • Эканамічны. Улічвае часовыя і альтэрнатыўныя выдаткі. Меншы за бухгальтарскі на велічыню некампэнсаваных і не ўлічаных у сабекошт выдаткаў, якія ўлучаюць упушчаныя магчымасьці[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Прыбытак // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 56. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4

Вонкавыя спасылкі