Паўстаньне 1830—1831 гадоў на Маладэчаншчыне: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Узброены канфлікт |
{{Узброены канфлікт |
||
|Назва = Паўстаньне |
|Назва = Паўстаньне 1830-1831 року на Маладэчаншчыне |
||
|Частка = [[Паўстаньне |
|Частка = [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў]] |
||
|Выява = Lithuanian_partisans_unite_with_General_Henryk_Dembiński.PNG |
|Выява = Lithuanian_partisans_unite_with_General_Henryk_Dembiński.PNG |
||
|Подпіс да выявы = Бой літоўскіх партызанаў на чале [[Генрык Дэмбінскі|Генрыкам Дэмбінскім]] з расейскімі войскамі, ''аўтар невядомы'' |
|Подпіс да выявы = Бой літоўскіх партызанаў на чале [[Генрык Дэмбінскі|Генрыкам Дэмбінскім]] з расейскімі войскамі, ''аўтар невядомы'' |
Вэрсія ад 21:35, 15 чэрвеня 2014
Паўстаньне 1830-1831 року на Маладэчаншчыне
| |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бой літоўскіх партызанаў на чале Генрыкам Дэмбінскім з расейскімі войскамі, аўтар невядомы | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польскія і беларускія паўстанцы | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхал Ходзька І. Гіцэвіч А. Валадковіч | Мікалай I Іван Дзібіч-Забалканскі Іван Паскевіч | ||||||||
|
Паўстаньне 1830—1831 гадоў на Маладэчаншчыне — вайсковыя дзеяньні ў часе Лістападаўскага паўстаньня на тэрыторыі тагачаснага Вялейскага павета Менскай губэрні.
Мэты паўстаньня
Мэтаю паўстаньня, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году, было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Польская і беларуская шляхта былі незадаволены расейскай уладай.
Паўстаньне ў Маладэчне і прымежных з Маладэчнам раёнах
Пачатак паўстаньня
Ад самага пачатку паўстаньня жыхары Маладэчна, а таксама памежных раёнаў, падтрымалі паўстаньне. Моцны ўздым паўстаньне атрымала ў памежнай Ашмяншчыне. Так 4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў ахапіла магазынам зброі ў Ашмянах і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў-інвалідаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 салдатаў з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканцаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: Караль Пшэздзецкі і Юзэф Зянковіч арганізавалі атрады кавалерыі, Швэйкоўскі атрад пяхоты. Атрад Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы.[1].
Посьпехі паўстаньня
Адным з самых моцных і добра ўзброеных паўстанцкіх атрадаў гэтага рэгіёна быў атрад Міхала Ходзькі, вядомага паэта, перакладчыка і грамадзкага дзяяча. Міхал Ходзька быў мясцовым ураджэнцам (нарадзіўся ў Крывічах, цяпер Мядзельскі раён, на поўнач ад Маладэчна), добра ведаў мясцовасьць, і што самае важнае карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва, у тым ліку і ў маладэчанцаў. Сваю дзейнасьць атрад Ходзькі ў асноўным распаўсюджыў на рэгіён гарадоў Мядзел-Глыбокае-Ашмяны-Смаргонь-Маладэчна-Вялейка.
14 красавіка 1831 паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку Вільні, вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады. Местачкоўцы падтрымалі паўстанцаў, шматлікія, у тым ліку навучэнцы павятовай вучыльні, далучыліся да яго шэрагаў. Навучэнцамі былі арганізаваны паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам І. Гіцэвіча і А. Валадковіча. Грашовую дапамогу паўстанцам аказваў плябан маладэчанскай вучэльні Дульскі.
Хутка разьвіваліся падзеі на поўначы ад Маладэчна, у павятовым горадзе Вялейке, дзе Валадкевіч папытаў у Караля Пшэзьдзецкага дапамогі, які ў хуткім часе выслаў невялікі атрад да Вялейкі. 14 красавіка маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Калі аднак да гораду прыбыў атрад Міхала Ходзькі, расейцы здаліся ў палон[2].
16 красавіка на захадзе ад Маладэчна ашмянскія паўстанцы пад камандаваньнем Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова сутыкаліся з атрадам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). 20 красавіка атрад Пшэзьдзецкага недалёка ад Маладэчна, пад Вішневам, быў разьбіты расейскім атрадам пад камандаваньнем генэрала Астражэнкі (2 эскадроны ўзараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)[3].
Падаўленьне паўстаньня
Паразы расейскіх войскаў выклікалі хуткую рэакцыю з боку расейскіх улад: на падаўленьне паўстаньня былі кінуты вялізныя сілы. Ужо 22 красавіка 1831 расейскія карнікі занялі Маладэчна, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. Маладэчанскую вучэльню зачынілі, настаўнікі былі арыштаваны й адпраўлены ў Менскую турму. Не пашкадавалі і жыхароў, якія падтрымлівалі паўстанцаў, а такіх было шмат. Жорсткія захады ў дачыненьні да падаўленьня паўстаньня і вялізныя вайсковыя сілы выклікалі хуткія посьпехі расейскіх карнікаў.
24 красавіка расейцы занялі павятовы горад Вялейку, які быў адным з цэнтраў паўстаньня ў гэтым рэгіёне. Горад абаранялі атрады: палкоўніка Радзішэўскага, Валадкевіча, Заборскага[4].
4 траўня атрады Радзішэўскага й Валадкевіча паспрабавалі зноў ўзяць Вялейку. Але атак ня быў пасьпяховы з той прычыны, што касінеры баяліся гуку расейскіх гарматаў, а высланая з дапамогай ім кавалерыя вельмі няўдала адступала, перашкаджаючы пяхоце. Ад поўнай правалы выратавалі паўстанцаў стральцы Ігнацага Тукалы, якія прыбылі ў канцы бітвы. Дзякуючы ім, Радзішэўскі мог адступаць у большым ці меншым парадку[5].
Увогуле да канца красавіка расейскія карнікі ўзялі Маладэчна, Вялейку і Ашмяны. Толькі жорсткімі захадамі расейскіх карнікаў паўстаньне было задушана: значная частка насельніцтва гэтых гарадоў была перабіта. У траўні паўстаньне было канчаткова задушана.
Крыніцы і заўвагі
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 59. (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 85. (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 88. (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 105—106. (пол.)