Паўстаньне 1830—1831 гадоў на Маладэчаншчыне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Узброены канфлікт |Назва = Паўстаньне 1863 року на Маладэчаншчыне |...'
 
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 26: Радок 26:
Мэтаю паўстаньня, якое распачалося [[29 лістапада]] [[1830]] году, а скончылася [[21 кастрычніка]] [[1831]] году, было аднаўленьне дзяржаўнасьці [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Польская і беларуская шляхта былі незадаволены [[Расейская імпэрыя|расейскай уладай]].

== Паўстаньне ў Маладэчне і прымежных з Маладэчнам раёнаў ==
== Паўстаньне ў Маладэчне і прымежных з Маладэчнам раёнах ==
=== Пачатак паўстаньня ===
=== Пачатак паўстаньня ===
Ад самага пачатку паўстаньня жыхары Маладэчна, а таксама памежных раёнаў, падтрымалі паўстаньне. Моцны ўздым паўстаньне атрымала ў памежнай Ашмяншчыне. Так [[4 красавіка]] [[1831]] году невялікая групка мясцовых паўстанцаў ахапіла магазынам зброі ў [[Ашмяны|Ашмянах]] і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў-інвалідаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 салдатаў з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканцаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: [[Караль Пшэздзецкі]] і [[Юзэф Зянковіч]] арганізавалі атрады кавалерыі, Швэйкоўскі атрад пяхоты. Атрад Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы.<ref>Edmund Callier, [http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www.wbc.poznan.pl:6083&from=http://fbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831], Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 59. {{ref-pl}}</ref>.

Вэрсія ад 21:34, 15 чэрвеня 2014

Паўстаньне 1863 року на Маладэчаншчыне
Бой літоўскіх партызанаў на чале Генрыкам Дэмбінскім з расейскімі войскамі, аўтар невядомы
Дата: сакавік — травень 1831
Месца: Вялейскі павет, Расейская імпэрыя
Вынік: перамога расейцаў
Супернікі
Польскія і беларускія паўстанцыСьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Вялікага Княства Літоўскага Міхал Ходзька
Сьцяг Вялікага Княства Літоўскага І. Гіцэвіч
Сьцяг Вялікага Княства Літоўскага А. Валадковіч
Мікалай I
Іван Дзібіч-Забалканскі
Іван Паскевіч

Паўстаньне 1830—1831 гадоў на Маладэчаншчыне — вайсковыя дзеяньні ў часе Лістападаўскага паўстаньня на тэрыторыі тагачаснага Вялейскага павета Менскай губэрні.

Мэты паўстаньня

Мэтаю паўстаньня, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году, было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Польская і беларуская шляхта былі незадаволены расейскай уладай.

Паўстаньне ў Маладэчне і прымежных з Маладэчнам раёнах

Пачатак паўстаньня

Ад самага пачатку паўстаньня жыхары Маладэчна, а таксама памежных раёнаў, падтрымалі паўстаньне. Моцны ўздым паўстаньне атрымала ў памежнай Ашмяншчыне. Так 4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў ахапіла магазынам зброі ў Ашмянах і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў-інвалідаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 салдатаў з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканцаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: Караль Пшэздзецкі і Юзэф Зянковіч арганізавалі атрады кавалерыі, Швэйкоўскі атрад пяхоты. Атрад Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы.[1].

Посьпехі паўстаньня

Адным з самых моцных і добра ўзброеных паўстанцкіх атрадаў гэтага рэгіёна быў атрад Міхала Ходзькі, вядомага паэта, перакладчыка і грамадзкага дзяяча. Міхал Ходзька быў мясцовым ураджэнцам (нарадзіўся ў Крывічах, цяпер Мядзельскі раён, на поўнач ад Маладэчна), добра ведаў мясцовасьць, і што самае важнае карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва, у тым ліку і ў маладэчанцаў. Сваю дзейнасьць атрад Ходзькі ў асноўным распаўсюджыў на рэгіён гарадоў Мядзел-Глыбокае-Ашмяны-Смаргонь-Маладэчна-Вялейка.

14 красавіка 1831 паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку Вільні, вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады. Местачкоўцы падтрымалі паўстанцаў, шматлікія, у тым ліку навучэнцы павятовай вучыльні, далучыліся да яго шэрагаў. Навучэнцамі былі арганізаваны паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам І. Гіцэвіча і А. Валадковіча. Грашовую дапамогу паўстанцам аказваў плябан маладэчанскай вучэльні Дульскі.

Хутка разьвіваліся падзеі на поўначы ад Маладэчна, у павятовым горадзе Вялейке, дзе Валадкевіч папытаў у Караля Пшэзьдзецкага дапамогі, які ў хуткім часе выслаў невялікі атрад да Вялейкі. 14 красавіка маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Калі аднак да гораду прыбыў атрад Міхала Ходзькі, расейцы здаліся ў палон[2].

16 красавіка на захадзе ад Маладэчна ашмянскія паўстанцы пад камандаваньнем Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова сутыкаліся з атрадам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). 20 красавіка атрад Пшэзьдзецкага недалёка ад Маладэчна, пад Вішневам, быў разьбіты расейскім атрадам пад камандаваньнем генэрала Астражэнкі (2 эскадроны ўзараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)[3].

Падаўленьне паўстаньня

Паразы расейскіх войскаў выклікалі хуткую рэакцыю з боку расейскіх улад: на падаўленьне паўстаньня былі кінуты вялізныя сілы. Ужо 22 красавіка 1831 расейскія карнікі занялі Маладэчна, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. Маладэчанскую вучэльню зачынілі, настаўнікі былі арыштаваны й адпраўлены ў Менскую турму. Не пашкадавалі і жыхароў, якія падтрымлівалі паўстанцаў, а такіх было шмат. Жорсткія захады ў дачыненьні да падаўленьня паўстаньня і вялізныя вайсковыя сілы выклікалі хуткія посьпехі расейскіх карнікаў.

24 красавіка расейцы занялі павятовы горад Вялейку, які быў адным з цэнтраў паўстаньня ў гэтым рэгіёне. Горад абаранялі атрады: палкоўніка Радзішэўскага, Валадкевіча, Заборскага[4].

4 траўня атрады Радзішэўскага й Валадкевіча паспрабавалі зноў ўзяць Вялейку. Але атак ня быў пасьпяховы з той прычыны, што касінеры баяліся гуку расейскіх гарматаў, а высланая з дапамогай ім кавалерыя вельмі няўдала адступала, перашкаджаючы пяхоце. Ад поўнай правалы выратавалі паўстанцаў стральцы Ігнацага Тукалы, якія прыбылі ў канцы бітвы. Дзякуючы ім, Радзішэўскі мог адступаць у большым ці меншым парадку[5].

Увогуле да канца красавіка расейскія карнікі ўзялі Маладэчна, Вялейку і Ашмяны. Толькі жорсткімі захадамі расейскіх карнікаў паўстаньне было задушана: значная частка насельніцтва гэтых гарадоў была перабіта. У траўні паўстаньне было канчаткова задушана.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 59.  (пол.)
  2. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74.  (пол.)
  3. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 85.  (пол.)
  4. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 88.  (пол.)
  5. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 105—106.  (пол.)