Лепель: розьніца паміж вэрсіямі
д кірылічная «і» |
→Вуліцы і пляцы: дапаўненьне |
||
Радок 159: | Радок 159: | ||
| Савецкая вуліца || '''Чашніцкая''' вуліца || Нова-Чашніцкая вуліца |
| Савецкая вуліца || '''Чашніцкая''' вуліца || Нова-Чашніцкая вуліца |
||
|-style="background:#EEEEEE;" align="left" |
|-style="background:#EEEEEE;" align="left" |
||
| Свабоды плошча || '''Рынак''' пляц || |
| Свабоды плошча || '''Рынак''' пляц || Саборная плошча |
||
|-style="background:#FAFAFA;" align="left" |
|-style="background:#FAFAFA;" align="left" |
||
| Чуйкова вуліца || '''Чыгуначная''' вуліца || |
| Чуйкова вуліца || '''Чыгуначная''' вуліца || |
Вэрсія ад 12:07, 7 чэрвеня 2014
Лепель | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1439 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Лепельскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 17 400 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2132 | ||||
Паштовы індэкс: | 211180 | ||||
СААТА: | 2227501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д.Каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. | ||||
± Лепель | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://lepel.vitebsk-region.gov.by/ |
Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 17,4 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.
Лепель — даўняе места гістарычнай Полаччыны.
Назва
Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)[1]. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)[2]. Супрацоўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «жоўтыя гарлачыкі». Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як «альховы»[3].
Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьціны: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель[1].
Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Лепеля
Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 з згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак[4].
У 1563 побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. У тым жа годзе Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад несупынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала мясьціну ў валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 Жыгімонт Аўгуст аддаў маёнтак у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
На 1580 у месьце Лепель было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель)[6]. 19 траўня 1586 маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
У 1772—1776 у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель стаў сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкай, з 1802 — Віцебскай губэрні. У 1797—1805 вялося будаваньне Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
У 1821 у Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 — 4-клясная вучэльня. У 1833 места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня»[7]. На 1864 у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897, 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
У 1893 у Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 — настаўніцкая бібліятэка. У пач. ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; рэгулярна праводзіліся 4 кірмашы. У Першую сусьветную вайну 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 Лепель займалі нямецкія войскі.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 мясьціна знаходзілася пад польскай уладай.
У 1924 Лепель вярнуўся ў БССР, дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 — цэнтар акругі). У 1925 тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
11 верасьня 2010 у цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)[8].
-
Азёрная вуліца
-
Ксяндзоў мост
-
Капаніцкая вуліца, касьцёл Сьвятога Казімера
-
Рог Поўсьвіскай і Капаніцкай
-
Царква, зьнішчаная бальшавікамі
-
Пляц Рынак, пошта
-
Чашніцкая вуліца, земская ўправа
-
Шляхецкая вуліца
Насельніцтва
- ХIХ стагодзьдзе: 1 студзеня 1880 — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў[9]; 1897 — 6284 чал.
- ХХ стагодзьдзе: 1939 — 13,8 тыс. чал.; 1959 — 9,7 тыс. чал.; 1970 — 13,1 тыс. чал.[10]; 1972 — 13,6 тыс. чал.[11]; 1991 — 19,6 тыс. чал.[12]; 1997 — 19,4 тыс. чал.; 1998 — 19,4 тыс. чал.
- ХХI стагодзьдзе: 2006 — 18,8 тыс. чал.; 2007 — 18,7 тыс. чал.; 2009 — 17 280 чал.[13] (перапіс); 2010 — 17,4 тыс. чал.
Адукацыя
У Лепелі працуюць агратэхнічны каледж (у мінулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.
Культура
Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 — «Ленінскі сцяг»).
Забудова
У сучасным Лепеле захавалася рэгулярнае плянаваньне ХIХ ст. У 1964 і 1976 складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2-5-павярховыя будынкі. Паводле плянаваньня 1980 перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Данукалава вуліца Карла Маркса вуліца |
Шляхецкая вуліца | Пралетарская вуліца |
Дзяржынскага вуліца | Капаніцкая вуліца | |
Лабанка вуліца | Вакзальная вуліца | |
Ленінская вуліца Максіма Горкага вуліца |
Поўсьвіская вуліца | Пушкінская вуліца |
Савецкая вуліца | Чашніцкая вуліца | Нова-Чашніцкая вуліца |
Свабоды плошча | Рынак пляц | Саборная плошча |
Чуйкова вуліца | Чыгуначная вуліца | |
? | Азёрная вуліца |
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 аднавілася праца Лепельскай ГЭС.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Лепеля |
---|
|
Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.
Транспарт
Аўтамабільны транспарт
Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).
Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу (Верхнядзьвінск), Докшыцы.
Чыгуначны транспарт
У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на дзень у будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.
Мескі транспарт
Мескі грамадзкі транспарт улучае аўтобусныя маршруты.
Турыстычная інфармацыя
Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»[14]. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стст., фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам вуліца Дзяржынскага, 21. Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».
Помнікі: Льву Сапегу.
Выдатныя мясьціны
- Гарадзішча (III—IV стст.)
- Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Капліца Сьвятога Георгія (1900)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (1857—1876)
- Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.)
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)
Страчаная спадчына
Галерэя
-
Касьцёл, галоўны фасад
-
Капліца Сьвятога Георгія
-
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
-
«Першы ўспамін пра Лепель»
-
На цэнтральным пляцы
-
Старая камяніца
Вядомыя асобы
- Яўген Жарнасек (нар. 1987) — беларускі штангіст
- Уладзімер Матыль (нар. 1927) — расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст
- Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч
- Карл Саленік (1811—1851) — украінскі актор, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатру
Цікавыя факты
У Лепельскім краязнаўчым музэі захоўваецца найстарэйшая беларуская дуда, вырабленая ў 1877 року.
Крыніцы
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999.
- ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 350.
- ^ Цікавасці: назва горада на Сайт пра Лепель і Лепельскае возера
- ^ Януш І. Лепель // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 206.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 71.
- ^ а б Януш І. Лепель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
- ^ Лепель // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара // «Радыё Свабода», 13 верасьня 2010.
- ^ Lepel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 150.
- ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 351.
- ^ Лепель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Лепель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Лепель // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999. — 639, [1] с. ISBN 985-01-0291-8.
- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Lepel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 149—151.
Вонкавыя спасылкі
- Лепель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Лепель , Radzima.org
- Лепель на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- Лепель і Лепельскае возера
- Лепельскі дэканат на Catholic.by
|