Ліпкі (этнаграфічная група): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д {{Насельніцтва Беларусі}}
Радок 20: Радок 20:
* Borawski P. Polożenie prawne tatarów w WKL. // Lituano-slavica posnaniensia, II. Poznań, 1987.
* Borawski P. Polożenie prawne tatarów w WKL. // Lituano-slavica posnaniensia, II. Poznań, 1987.
{{Commonscat|Tatar people in Belarus}}
{{Commonscat|Tatar people in Belarus}}

{{Насельніцтва Беларусі}}


[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]

Вэрсія ад 13:56, 4 чэрвеня 2014

Лі́пкі, тата́ры-«лі́пка» ці літоўскія (беларускія) татары — этнаграфічная група татараў на ўкраінскіх землях ВКЛ (Валынь і Падольле) і ў Малдове.

Пасьля разгрому Тахтамыша Тымурам у 13911399 гадах значная частка татараў знайшла прытулак у суседніх краінах — у Mалдове, Валахіі, Літве й Маскоўскай дзяржаве. Тыя татары, што жылі ў Малдове і ў Вялікім княстве, па сутнасьці, уяўлялі сабою адзіную этнічную групу, і часта этнонім «ліпкі» ўжываўся ў дачыненьні да ўсіх літоўскіх (беларускіх) татараў (магчыма, паходзіў ад турэцкага «лубка татар» — літоўскія татары).

У 1672 годзе пад узьдзеяньнем асманскай прапаганды татары, якія жылі на Падольлі й Валыні, узьнялі паўстаньне супраць польскіх уладаў. Але ўласна літоўскія татары засталіся верныя Рэчы Паспалітай, у тым ліку ўдзельнічалі на яе баку ў Хоцінскай бітве. Пасьля заняцьця Бара (1674) Ян III Сабескі абвесьціў амністыю, і шмат уцекачоў вярнуліся ў Польшчу й Літву — у асноўным яны былі расьселеныя ў Кобрыне й Берасьцейскай эканоміі. Аднак асобныя іх залогі засталіся ў Камянцы-Падольскім, Бары й Хоціме да 1699 году, калі яны перасяліліся, у асноўным, у Дабруджу. Пазьней было яшчэ некалькі хваляў татарскай эміграцыі з ВКЛ у Асманскую імпэрыю, і ўсе эмігранты фігуравалі пад імем «ліпкі». Так, у 1715 годзе «літоўскія татары, не выносячы ўціску саксонскіх войскаў, сабраўшыся з усей маёмасьцю, пайшлі да Волахаў, дзе аселі». На працягу ўсяго XVIII стагодзьдзя літоўскія татары часта выязджалі праз Малдову ў Турэччыну, часам атрымліваючы высокія пасады ў асманскім войску. Так, Якуб Бучацкі з Падляшша, які служыў у артылерыі Патоцкага, паехаў з Рэчы Паспалітай, калі апошні далучыўся да таргавічанаў. Гэтая эміграцыя працягвалася й пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Іншым разам эмігранты мелі за плячыма больш як 20-гадовы досьвед службы ў літоўскім войску, як, напрыклад харунжы Мустафа Рамановіч, які перасяліўся ў Турэччыну на пачатку XIX стагодзьдзя. Часьцей за ўсе прычынай эміграцыі называўся ўціск з боку царскіх уладаў, як у 1803 годзе, калі перасяленцы, якія прыбылі ў Хоцім, скардзіліся на спробы гвалтоўна павярнуць іх у праваслаўе. Тагачасны польскі падарожнік у Турэччыну В. Хжаноўскі пісаў: «калі нехта крочыць праз мяжу, звычайна бярэ з сабой аднаго ці двух хоцімскіх янычараў, якія ёсьць татары-ліпка. Традыцыя кажа, што імя тое дадзена ім замест "Літва", дзе яны раней былі аселі. Большая частка іх вельмі добра ўмеюць па-польску».

Да падзелаў РП «ліпкі» даволі свабодна перамяшчаліся паміж Малдовай і Літвой, аб чым, напрыклад, занатаваў у сваім дзёньніку ў 1722 годзе Філіп Орлік: «наведаў мяне пан Корсак, ротмістр ліпканскі, і распавёў, што з Горадні прыехаў сюды ліпка й данёс, нібы Цар (Пётар I) меўся ўзяць у сваю пратэкцыю караля Станіслава й хоча яго пасадзіць на троне й нібы ў Літве меў выдаць унівэрсалы на правіянт для войска». У «Апісаньні Малдавіі» малдаўскі гісторык і дзяржаўны дзеяч Дзьмітры Кантэмір адзначаў: «чатыры ці больш швадроны ліпканскіх татараў — гэта залежыць ад жаданьня гаспадара. Гэтым імем называюцца тыя скіфы, якія жывуць у Літве й вызнаюць магамэтанскую веру». У «Гісторыі Асманскай імпэрыі» Кантэмір пісаў: «вядома, што літоўскія татары — ані крымскія, ані агускія, але чараміскія; таму мае землякі й сёньня называюць іх Чырымуш, хаця ў туркаў яны вядомыя як татары-"ліпка", якое слова ёсьць скажонае "Літва"».

Глядзі таксама


Літаратура

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Panaitescu P.P. Calatori poloni in tarile Romane. Bucuresti, 1930.
  • Kryczyński S. Tatarzy litewscy. Warszawa, 1938.
  • Димитрий Кантемир. Описание Молдавии. К., 1973.
  • Borawski P. Polożenie prawne tatarów w WKL. // Lituano-slavica posnaniensia, II. Poznań, 1987.

Ліпкі (этнаграфічная група)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў