Віталь Вольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 27: Радок 27:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Віталь Вольскі''', сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі ([[5 верасьня]] [[1901]], [[Санкт-Пецярбург]] — [[22 жніўня]] [[1988]]) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч. Кандыдат філялягічных навук.
'''Віталь Вольскі''', сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі ([[5 верасьня]] [[1901]], [[Санкт-Пецярбург]] — [[22 жніўня]] [[1988]]) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч. Кандыдат філялягічных навук. Бацька літаратара [[Артур Вольскі|Артура Вольскага]], дзед музыкі [[Лявон Вольскі|Лявона Вольскага]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 22:36, 2 чэрвеня 2014

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вольскі.
Віталь Вольскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі
Нарадзіўся 5 верасьня 1901
Санкт-Пецярбург
Памёр 22 жніўня 1988
Дзеці Артур Вольскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, літаратуразнаўца, перакладнік, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, кінасцэнарыст, літаратар, краязнавец
Гады творчасьці 1926—1988
Жанр апавяданьне і п’еса
Мова расейская мова[1] і беларуская мова[1]
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Віталь Вольскі, сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі (5 верасьня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч. Кандыдат філялягічных навук. Бацька літаратара Артура Вольскага, дзед музыкі Лявона Вольскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1918 году працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадзкой гаспадаркі Петраграду. З 1919 — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. Служыў ў 16-м Койданаўскім памежным атрадзе. У 1923—1924 гг. узначальваў аб’яднаную з памежнікамі Койданаўскую валасную камсамольскую арганізацыю. З 1926 — старшы інспэктар Галоўрэпэрткаму БССР, у 1927 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. З 1928 — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікуму, з 1930 — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 19321936 працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», зь лістапада 1943 — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 19481954 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Сябар СП СССР (з 1934).

Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1926 годзе. Дасьледаваў народную творчасьць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 клясаў (19481954).

Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм паводле сцэнарыя аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) — усе яны ўключаныя ў зборнік «П’есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).

Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданьняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І. В. Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В. Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М. Кульбака «Зельманцы» (1960).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры БССР (1971).

Літаратура

  • Вольскі Віталь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Гардзіцкі А. К. Вольскі Віталь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Вольский Виталий Фридрихович. // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 101.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б Vol‘skì, Vìtal‘ Frydrychavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі