Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61: Радок 61:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 12:20, 17 красавіка 2014

Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492
Памёр 13 жніўня 1571
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Тышка Каленіковіч
Жонка Аляксандра з Чартарыйскіх
Анастасія з Сапоцькаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах
ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар

Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15461558), ваявода падляскі (15581569) і смаленскі1569).

Быў старостам краснасельскім, царкаскім, канеўскім (1536), менскім (1544), ваўкавыскім (1546), пінскім (1569), бабруйскім і гайнаўскім. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5.11.1569).

Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітаў, Хрыса, Спораў у Слонімскім павеце.

Біяграфія

Партрэты В. Тышкевіча
Невядомы мастак, 1760-я
Невядомы мастак, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленіковіча. Меў братоў Івана, Гаўрылу, Міхала і Лявона.

Быў у магнацкай апазыцыі да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].

Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — дачку Аляксандру і сына Яўстаха Серафіна.

У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].

На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:

« Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. »

У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча захоўваецца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы

  1. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  2. ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Васіль Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў