Уладзіслаў Малахоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3134923 (translate me)
Радок 2: Радок 2:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкую гімназію]], у 1859 годзе — Пецярбурскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працаваць у Вільні на будаўніцтве [[Пецярбурска-Варшаўская чыгунка|Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі]].
Скончыў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкую гімназію]], у 1859 годзе — Пецярбурскі інстытут інжынэраў шляхоў зносінаў. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працаваць у Вільні на будаўніцтве [[Пецярбурска-Варшаўская чыгунка|Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі]].


=== Кіраўніцтва паўстаньнем ===
=== Кіраўніцтва паўстаньнем ===
Радок 10: Радок 10:
У 1866 годзе, атрымаўшы фальшывы ангельскі пашпарт на прозьвішча Варнэрке, зьбег у [[Вялікабрытанія|Вялікую Брытанію]]. Прыкладна з 1870 году разам з жонкай і дачкой пасяліўся ў [[Лёндан]]е і пад зьмененым імем і прозьвішчам Леон Варнэрке распачаў энэргічную навуковую працу і канструктарскія дасьледаваньні ў галіне [[фатаграфія|фатаграфііі]]. Упершыню ў сьвеце прапанаваў для вырабу фатаздымкаў выкарыстоўваць спэцыяльную стужку, загадзя апрацаваную неабходнымі хімічнымі рэактывамі — мэтад, які пазьней выцясьніў мэтад атрыманьня фотаадбітку на фотапласьцінцы<ref>[http://dzedzich.org/wp/2011/02/03/belaruskiya-karani-kodaka/ Беларускія карані «Кодака»]</ref>.
У 1866 годзе, атрымаўшы фальшывы ангельскі пашпарт на прозьвішча Варнэрке, зьбег у [[Вялікабрытанія|Вялікую Брытанію]]. Прыкладна з 1870 году разам з жонкай і дачкой пасяліўся ў [[Лёндан]]е і пад зьмененым імем і прозьвішчам Леон Варнэрке распачаў энэргічную навуковую працу і канструктарскія дасьледаваньні ў галіне [[фатаграфія|фатаграфііі]]. Упершыню ў сьвеце прапанаваў для вырабу фатаздымкаў выкарыстоўваць спэцыяльную стужку, загадзя апрацаваную неабходнымі хімічнымі рэактывамі — мэтад, які пазьней выцясьніў мэтад атрыманьня фотаадбітку на фотапласьцінцы<ref>[http://dzedzich.org/wp/2011/02/03/belaruskiya-karani-kodaka/ Беларускія карані «Кодака»]</ref>.


У 1875 годзе Уладыслаў Малахоўскі сканструяваў фотаапарат са скручанай касэтай, які спэцыялісты лічаць прататыпам «[[Kodak|Кодаку]]». Гэта была адна зь першых у сьвеце фатакамэр, якая дазваляла рабіць да 100 здымкаў з адной загружанай стужкі. Канструкцыя Малахоўскага на 13 год апярэдзіла вынаходзтва Джорджа Істмэна — стваральніка «Кодаку».
У 1875 годзе Ўладыслаў Малахоўскі сканструяваў фотаапарат са скручанай касэтай, які спэцыялісты лічаць прататыпам «[[Kodak|Кодаку]]». Гэта была адна зь першых у сьвеце фатакамэр, якая дазваляла рабіць да 100 здымкаў з адной загружанай стужкі. Канструкцыя Малахоўскага на 13 год апярэдзіла вынаходзтва Джорджа Істмэна — стваральніка «Кодаку».


Сярод дасягненьняў Малахоўскага — распрацаваны ў 1880 годзе [[сэнсытомэтар]] для колькаснага вымярэньня сьвятлоадчувальнасьці<ref>[http://creazon.ru/photography/pervyj-plenochnyj-fotoapparat-i-pervaja-fotoplenka-izobretenie.html Первый пленочный фотоаппарат и первая фотопленкa — изобретение]</ref>.
Сярод дасягненьняў Малахоўскага — распрацаваны ў 1880 годзе [[сэнсытомэтар]] для колькаснага вымярэньня сьвятлоадчувальнасьці<ref>[http://creazon.ru/photography/pervyj-plenochnyj-fotoapparat-i-pervaja-fotoplenka-izobretenie.html Первый пленочный фотоаппарат и первая фотопленкa — изобретение]</ref>.
Радок 29: Радок 29:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Малахоўскі, Уладыслаў}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Малахоўскі, Уладыслаў}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 26 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 26 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1837 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1837 годзе]]

Вэрсія ад 23:18, 14 красавіка 2014

Уладыслаў Малахоўскі, псэўданім у эміграцыі: Леон Варнэрке (26 траўня 1837, маёнтак Мацы, Кобрынскі павет — 7 кастрычніка 1900, Жэнэва, Швэйцарыя) — фатограф, вынаходнік фотастужкі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Скончыў Сьвіслацкую гімназію, у 1859 годзе — Пецярбурскі інстытут інжынэраў шляхоў зносінаў. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працаваць у Вільні на будаўніцтве Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

Кіраўніцтва паўстаньнем

Адзін з кіраўнікоў палітычнага лягеру «чырвоных», найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага. З чэрвеня 1863 году ўваходзіў у склад Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзелу Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 году — паўстанцкі начальнік Вільні. За галаву Малахоўскага Мураўёў-Вешальнік прызначыў ўзнагароду ў 10000 рублёў, у выніку чаго ён быў вымушаны бегчы з краіны. Спачатку выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсьберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданьні газэты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў.

Навуковая дзейнасьць за мяжой

У 1866 годзе, атрымаўшы фальшывы ангельскі пашпарт на прозьвішча Варнэрке, зьбег у Вялікую Брытанію. Прыкладна з 1870 году разам з жонкай і дачкой пасяліўся ў Лёндане і пад зьмененым імем і прозьвішчам Леон Варнэрке распачаў энэргічную навуковую працу і канструктарскія дасьледаваньні ў галіне фатаграфііі. Упершыню ў сьвеце прапанаваў для вырабу фатаздымкаў выкарыстоўваць спэцыяльную стужку, загадзя апрацаваную неабходнымі хімічнымі рэактывамі — мэтад, які пазьней выцясьніў мэтад атрыманьня фотаадбітку на фотапласьцінцы[1].

У 1875 годзе Ўладыслаў Малахоўскі сканструяваў фотаапарат са скручанай касэтай, які спэцыялісты лічаць прататыпам «Кодаку». Гэта была адна зь першых у сьвеце фатакамэр, якая дазваляла рабіць да 100 здымкаў з адной загружанай стужкі. Канструкцыя Малахоўскага на 13 год апярэдзіла вынаходзтва Джорджа Істмэна — стваральніка «Кодаку».

Сярод дасягненьняў Малахоўскага — распрацаваны ў 1880 годзе сэнсытомэтар для колькаснага вымярэньня сьвятлоадчувальнасьці[2].

У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расеі, у тым ліку ў Маскве і Пецярбурзе, удзельнічаў у фотавыставах, у заснаваньні сэкцыі фатаграфіі Расейскага імпэратарскага тэхнічнага таварыства.

Абвінавачваньні ў фальшываманэцтве

У 1898 годзе ў дзейнасьці аднаго зь філіялаў лябараторыі Малахоўскага «ўсплылі» фальшывыя расейскія рублі [3]. Хутчэй за ўсё, фальшывыя грошы былі падкінуты канкурэнтамі, якіх у таленавітага камэрсанта—вынаходніка зьявілася вельмі шмат. Малахоўскі вельмі перажываў з-за беспадстаўных абвінавачваньняў. Тое, што яны былі надуманымі, пацьвердзілі судовыя працэсы. Суд так і ня здолеў знайсьці доказаў віны Малахоўскага ў зьяўленьні фальшывых грошай. Не стрываўшы ілжывых абвінавачваньняў, Уладыслаў Малахоўскі скончыў жыцьцё самагубствам, застраліўшыся 7 кастрычніка 1900 году ў Жэнэве пасьля судовага разьбіральніцтва.

Літаратура

  • Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982
  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988
  • Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.
  • Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.

Крыніцы