Спадчына (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Часопіс | назва = Спадчына | выява = Файл:Czasopis Spadczyna vokladka.jp...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:44, 13 красавіка 2014

Спадчына
Тэматыка Культурна-гістарычны часопіс
Пэрыядычнасьць 6 разоў на год
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Заснавальнік Беларускі фонд культуры
Дата заснаваньня 1989
Дата закрыцьця 2011
Мова Беларуская
Аб’ём ад 100 да 200 старонак
Наклад 1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады)
ISSN 0236-1019

Спадчына — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс.

Гісторыя

У 1970 годзе ў Менску на беларускай мове пачаў выдавацца часопіс "Помнікі гісторыі і культуры Беларусі". У 1989 року на яго базе створаны часопіс «Спадчына», прысьвечаны беларускай гісторыі і культуры. Напачатку падтрымліваўся Беларускім фондам культуры, потым, у сувязі з прыходам да ўлады ў краіне сілаў, не зацікаўленых беларускай тэматыкай, страціў дзяржаўную падтрымку. У 1990 г. выходзіў 4 разы на год, у 1991–2003 – 6 разоў на год. Пасьля пачаў выдавацца нерэгулярна. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумары, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Усяго за 1989 — 2011 гады выйшаў 161 нумар.

Зьмест

У часопісе друкаваліся ілюстраваныя навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, гістарычныя крыніцы, публіцыстыка, літаратурныя творы. Прыклады публікацыяў:

  • В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. №2,1990
  • А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. №3-4,1990
  • Пратакол зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску, 25-27.ІІІ.1917. №4,1990
  • Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. №1,1991
  • А.Цьвікевіч. «Западно-руссизм». №2,1991-№3,1992
  • М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. №2,1991
  • П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. №5,1991
  • Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. №6,1991
  • А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). №6,1991-№1,1992
  • Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. №2,1992
  • А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. №3,1992
  • А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. №5,1992


Галоўныя рэдактары

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)