Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 44: Радок 44:
Улетку [[1659]] як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме [[1662]] увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў [[Павал Ян Сапега|Паўла Сапегу]] й [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнта Корвін-Гасеўскага]]. У [[1666]] узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
Улетку [[1659]] як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме [[1662]] увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў [[Павал Ян Сапега|Паўла Сапегу]] й [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнта Корвін-Гасеўскага]]. У [[1666]] узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.


[[12 красавіка]] [[1671]] перанёс [[Абраз Маці Божай Вастрабрамскай]] у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў [[Катэдральны касьцёл сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|касьцёле сьвятога Станіслава]] ў [[Вільня|Вільні]]<ref>{{Шаблён:Літаратура/Дом Сапежынскі|2к}} S. 191.</ref>.
[[12 красавіка]] [[1671]] перанёс [[Абраз Маці Божай Вастрабрамскай]] у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў [[Катэдральны касьцёл сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|касьцёле сьвятога Станіслава]] ў [[Вільня|Вільні]]<ref>{{Літаратура/Дом Сапежынскі|2к}} S. 191.</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
Радок 59: Радок 59:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапега, Аляксандар Казімер}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапега, Аляксандар Казімер}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Сапегі|Аляксандар Казімер]]
[[Катэгорыя:Сапегі|Аляксандар Казімер]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 траўня]]

Вэрсія ад 23:49, 10 красавіка 2014

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Сапега.
Аляксандар Казімер Сапега
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1624
Памёр 22 траўня 1671
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (16571659), біскуп жамойцкі (16591667) і віленскі (ад 1668)[2].

Біяграфія

А. К. Сапега. Кодань, 1709

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштапа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 траўня 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні[3].

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Казімер Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў