Сьцяпан Бандэра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
|месца сьмерці = {{сьцяг Нямеччыны}} [[Мюнхэн]], [[Нямеччына]]
|месца сьмерці = {{сьцяг Нямеччыны}} [[Мюнхэн]], [[Нямеччына]]
}}
}}
'''Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра''' ({{мова-uk|Степа́н Андрі́йович Банде́ра}}; [[1 студзеня]] [[1909]] — [[15 кастрычніка]] [[1959]]) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік [[Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў|Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў]] ([[АУН]]). Герой Ўкраіны ([[2010]]).<ref name="hero_nn">[http://nn.by/index.php?c=ar&i=34205 Юшчанка прысвоіў Бандэру званне Героя Украіны] ''[[Наша Ніва]]''</ref><ref>[http://www.president.gov.ua/documents/10353.html УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 46/2010 Про присвоєння С.Бандері звання Герой України]</ref>
'''Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра''' ({{мова-uk|Степа́н Андрі́йович Банде́ра}}; [[1 студзеня]] [[1909]] — [[15 кастрычніка]] [[1959]]) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік [[Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў|Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў]] (АУН). Герой Ўкраіны ([[2010]]).<ref name="hero_nn">[http://nn.by/index.php?c=ar&i=34205 Юшчанка прысвоіў Бандэру званне Героя Украіны] ''[[Наша Ніва]]''</ref><ref>[http://www.president.gov.ua/documents/10353.html УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 46/2010 Про присвоєння С.Бандері звання Герой України]</ref>


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 16:24, 26 сакавіка 2014

Сьцяпан Андрэевіч Бандэра
Степа́н Андрі́йович Банде́ра
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 1 студзеня 1909
Месца нараджэньня
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Стары Ўгрынаў, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1959
Месца сьмерці Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн, Нямеччына
Прычына сьмерці атручваньне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Бацька Андрэй Бандэра[d]
Маці Міраслава Бандэра[d]
Дзеці Andrii Bandera[d]
Узнагароды
ордэн Дзяржавы
Подпіс Выява аўтографу

Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (па-ўкраінску: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Герой Ўкраіны (2010).[1][2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стары Ўгрынаў Калускага павету на Станіслаўшчыне (цяпер Івана-Франкоўшчына) у сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў сябрам «Пласта». У 1928 стаў сябрам Украінскай Ваеннай Арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле выведкі, пазьней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях анархісцкага толку. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі.

Дзейнасьць ва АУН

У 1929 ён уступіў у АУН, з 1931 зьяўляўся сябрам Краявой Экзэкутывы АУН на Заходне-Ўкраінскіх-Землях (ЗУЗ), а з чэрвеня 1932 — намесьнікам Краявога Правадыра і рэфэрэнт прапаганды.

У чэрвені 1934 году быў арыштаваны польскай паліцыяй і быў пад сьледзтвам у турмах Львова, Кракава і Варшавы да канца 1935 г. У канцы 1935 у пачатку 1936 г. адбыўся працэс перад акруговым судом у Варшаве, у якім Бандэра, разам з 11 іншымі абвінавачванымі, быў судзімы за прыналежнасьць да АУН і за арганізацыю забойства міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага. Асуджаны на сьмяротнае пакараньне, замененае пажыцьцёвым зьняволеньнем. 13 верасьня 1939 году з прычыны крытычнага становішча на ўчастку фронту адміністрацыя і ахова турмы эвакуяваліся, і зьняволеныя, у тым ліку Бандэра, выйшлі на волю. З 1940 займае кіравальныя пасты ва АУН.

Прыхільнікі Бандэры ва АУН вылучаюцца ў асобнае крыло, якое не прызнае паўнамоцтваў А. Млынара, абранага лідэрам АУН пасьля забойства агентам НКУС Судаплатавым ранейшага лідэра, Я. Канавальца.

5 ліпеня 1941 году Бандэра быў арыштаваны нацысцкімі ўладамі за спробы абвяшчэньня яго прыхільнікамі на чале з Я. Стэцко незалежнай Украінскай дзяржавы ва Львове. Разам са сваімі роднымі братамі Аляксандрам і Васілём Бандэрай заключаны ў канцлягер Заксэнхаўзэн. Утрымоўваўся ў камэры 73-га бункера «Цэленбаў». Быў нямецкім вязьнем да 1944 году. Браты С. Бандэры Аляксандар і Васіль Бандэра загінулі ў канцлягеры Асьвенцым.

Сьцяпан Бандэра ў «Пласьце» (1923)

Прыхільнікі Бандэры, якія падтрымлівалі зь ім сувязь падчас яго зьняволеньня, разгарнулі тэрарыстычную дзейнасьць, накіраваную на падначаленьне Бандэры АУН. З гэтай мэтай яны зьдзяйсьнялі забойствы прыхільнікаў А. Мельніка і Бульбы-Бараўца, а таксама стваралі раўналежныя структуры, аднайменныя ўжо існым структурам украінскіх нацыяналістаў (Украінскае паўстанцкае войска, Украінскі цэнтральны камітэт і інш.) Да 1944 ім атрымалася цалкам зьнішчыць ролі Млынара і Бульбы-Бараўца ў нацыяналістычным руху. З гэтага жа часу назоў УПА асацыюецца толькі зь імем Бандэры, а УПА Бульбы-Бараўца забытая.

Забіты ў 1959 годзе ў Мюнхэне (стрэлам цыяніду), як усталяваў нямецкі Фэдэральны Канстытуцыйны Суд у Карлсруэ, па заданьні КДБ Багданам Сташынскім, што пазьней перабег у Заходні Бэрлін. У інтэрвію газэце «Камсамольская праўда», апублікаваным у нумары за 6 сьнежня 2005 году, былы Старшыня КДБ СССР Уладзімер Кручкоў прызнаў, што «забойства Сьцяпана Бандэры было адной з апошніх ліквідацыяў КДБ гвалтоўнымі мэтадамі непажаданых элемэнтаў»[3].

Сьцяпан Бандэра быў пахаваны 20 кастрычніка на цьвінтары Вальдфрыдхаў (па-нямецку: Waldfriedhof) у Мюнхэне. Пасьля яго сьмерці арганізацыю ўзначаліў Сьцяпан Лянкаўскі.

Частка ўкраінскага насельніцтва ставіцца да Бандэры як да героя Ўкраіны і зьвязвае зь яго імем нацыянальна-вызваленчую барацьбу ўкраінскага народа супраць двух імпэрыялізмаў — савецкага і нацысцкага.

Ушанаваньне памяці

У 2004 годзе было пачата будаўніцтва вялізарнага помніка Бандэры ў Львове. Помнік быў адкрыты 13 кастрычніка 2007 году. 22 студзеня 2010 году Сьцяпану Бандэру было прысвоена званьне «Герой Украіны».[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьцяпан Бандэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў