Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13132785 |
д →Сутнасьць зьменаў: кірылічная «о» |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнага правапісу]] ў [[2005]] годзе — гэта: |
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнага правапісу]] ў [[2005]] годзе — гэта: |
||
* пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дз'''я'''вяты, дз'''я'''сяты, с'''я'''мнаццаць, вас'''я'''мнаццаць. |
* пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дз'''я'''вяты, дз'''я'''сяты, с'''я'''мнаццаць, вас'''я'''мнаццаць. |
||
* адмова ад правядзеньне яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: н'''е''' |
* адмова ад правядзеньне яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: н'''е'''высокі, б'''е'''спрытульны. |
||
* увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: м'''а'''н'''а'''лёг, к'''аа'''пэрацыя, ф'''а'''нэтыка. |
* увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: м'''а'''н'''а'''лёг, к'''аа'''пэрацыя, ф'''а'''нэтыка. |
||
Вэрсія ад 19:13, 14 сакавіка 2014
Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны Правапіснай Камісіяй ў 1927—1929 гадох (карэктура праекту была зробленая на мяжы 1929—1930 гадоў, пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі).[1]
Перадумовы
У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі, якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень 1927 году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў Сьцяпана Некрашэвіча (старшыня), Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Яна Луцэвіча (Купала), дацэнта БДУ Анатоля Багдановіча (сакратар), доктара навук Пятра Бузука, навуковых працаўнікоў Інбелкульту Янкі Бялькевіча і Ўладзіслава Чаржынскага.
У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР І. Сталіна і наступным згортваньнем палітыкі беларусізацыі, Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў 1930 годзе.
Сутнасьць зьменаў
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’ежчык; парыскі, чэскі; гарадзкі, людзкі; бяз нас, ня руш і г.д.[2]
Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысунічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца антынацдэмаўская кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц (насенне, сьмецце, суддзя або судздзя). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.[1]
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў 2005 годзе — гэта:
- пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.
- адмова ад правядзеньне яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны.
- увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.
Глядзіце таксама
- Беларускі клясычны правапіс (тарашкевіца)
- Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
- Палітычны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
Крыніцы
- ^ а б Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
- ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.