Альбанія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 16: Радок 16:
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 143-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 143-е
|АдсотакВады = 4,7%
|АдсотакВады = 4,7%
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2012
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2011
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 137
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 140
|Насельніцтва = 2 821 977<ref>[http://www.instat.gov.al/media/177354/main_results__population_and_housing_census_2011.pdf Перапіс насельніцтва 2011]</ref>
|Насельніцтва = 2 831 741
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 98,5
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 98,5
|ГодАцэнкіСУП = 2011
|ГодАцэнкіСУП = 2011
Радок 155: Радок 155:
== Выбітныя асобы ==
== Выбітныя асобы ==
* [[Ісмаіль Кадарэ]] — паэт і пісьменьнік
* [[Ісмаіль Кадарэ]] — паэт і пісьменьнік

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 20:22, 12 сакавіка 2014

Альбанія
Republika e Shqipërisë
Сьцяг Альбаніі Герб Альбаніі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Feja e Shqiptarit është Shqiptaria
Дзяржаўны гімн: «Himni i Flamurit»
Месцазнаходжаньне Альбаніі
Афіцыйная мова Альбанская
Сталіца Тырана
Найбуйнейшы горад Тырана
Форма кіраваньня Рэспубліка
Буяр Нішані
Салі Бэрыша
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
143-е месца ў сьвеце
28 748 км²
4,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
140-е месца ў сьвеце
2 821 977[1]
98,5/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
110 месца ў сьвеце
$24,91 млрд
$7741
Валюта Лек (ALL)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Асманскай імпэрыі

28 лістапада 1912
Дамэн верхняга ўзроўню .al
Тэлефонны код +355
Мапа Альбаніі
Мапа Альбаніі

Альба́нія (па-альбанску: Shqipëria) — краіна ў Паўднёвай Эўропе на Балканах на ўзьбярэжжы Адрыятычнага і Іянічнага мораў. Мяжуе з Грэцыяй (282 км), Македоніяй (151 км), Косавам (114 км) і Чарнагорыяй (173 км). Агульная даўжыня межаў складае 1082 км, зь іх 720 па сушы і 362 па моры. Назва краіны паходзіць ад ілірыйскага «olba» — «паселішча».

Гісторыя

У старажытнасьці тэрыторыя сучаснай Альбаніі ўваходзіла ў склад Ілірыі, заселенай індаэўрапейскімі плямёнамі ілірыйцаў. Пазьней ілірыйцы перамяшаліся са славянамі і тракамі. У 168 годзе Ілітрыя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, а з 395 году ўвайшла ў склад Усходняй Рымскай імпэрыі. У канцы VI — пачатку VII стагодзьдзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З ІХ да ХІ стагодзьдзя тэрыторыя Альбаніі ўваходзіла ў склад Баўгарыі.

Першая альбанская краіна ўзьнікла ў ХІІ стагодзьдзі, а ў XIV яна было заваяванае Сэрбіяй. Каля 1435 году Альбанія была заваяваная Атаманскай імпэрыяй. У гэты час альбанскія фэадалы актыўна пераходзілі ў іслам, каб захаваць свае маёнткі і багацьце. Дзякуючы гэтаму альбанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імпэрыі.

У ХІХ стагодзьдзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе альбанскі Народны Кангрэс абвясьціў незалежнасьць Альбаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Альбанію паміж Грэцыяй і Сэрбіяй. Да Другой сусьветнай вайны Альбанія паступова пераўтваралася ў княства, каралеўства, рэспубліку і зноў каралеўства.

16 красавіка 1939 году Альбанія была заваяваная Італіяй, а італьянскі кароль Віктар Эмануэль ІІІ быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля 1941 году да альбанскага пратэктарату было далучана Косава. У красавіку 1943 году краіна была занятая нямецкімі войскамі. У 19431944 гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны камуністычны рух.

Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, акія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка Ёсіфа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка Энвэра Ходжа. Ёсіф Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.

З 1960-х гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролю СССР. У 1968 годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў у Чэхаславакію і выйшла з Варшаўскай Дамовы. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку Камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкі Кітай. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябе атэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зьменена на Народная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія.

У канцы 1970–х гадоў, пасьля сьмерці Мао Цзэ Дуна ў Кітаі, у Альбаніі пачалася міжклянавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасьля сьмерці прэм’ер-міністра Мэхмэта Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Сьмерць Ходжа ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны.

У 1991 годзе, у выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы. У выніку эканамічнага крызысу 1997 году, які выклікаў антыўрадавыя паўстаньні, да ўлады прыйшла апазыцыя. Праз восем гадоў, Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парлямэнцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Альбанія далучылася да НАТО. У нашыя дні Альбанія зьяўляецца кандыдатам да далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

Палітыка

Альбанія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (140 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. З 1990 году дзейнічае шматпартыйная палітычная сыстэма. Асноўнымі партыямі Альбаніі зьяўляюцца: Сацыялістычая партыя Альбаніі і Дэмакратычная партыя.

Геаграфія

Асноўныя гарады: Дурэс (86 тыс. чалавек), Влора (74 тыс. чалавек), Шкодра (82 тыс. чалавек), Элбасані (84 тыс. чалавек).

Самы высокі пункт: Малі э Карабіт (2751 м).

75% тэрыторыі займаюць горы. Невялікія нізінныя абшары разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора і ў далінах рэк Дрын, Семан, Вьёса. На мяжы знаходзяцца тры вялікія возеры: Ахрыдзкае, Шкодэрскае і Прэспа.

Эканоміка

Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала плянавая эканоміка, пачынаючы з 1988 году пачаўся паступовы пераход да рынкавай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасьць замежных інвэстыцыяў складае каля 50% СУП2004 годзе замежныя інвэстыцыі склалі 5,7 млрд эўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам з Малдовай і Сэрбіяй застаецца адной з самых бедных у Эўропе. Існуюць меркаваньні, што рост эканомікі Альбаніі, які можа вывесьці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцьця Альбаніі ў Эўрапейскі Зьвяз можа заняць да дваццаці гадоў.

Значныя мінэральныя багацьці краіны робяць прывабным разьвіцьцё здабываючай галіны прамысловасьці. У наш час вядзецца здабыча хрому, медзі, жалеза, нікелю, нафты, прыроднага газу, вугалю і баксытаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту.

Большую частку электрычнасьці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.

У Альбаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, мэталапераапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. Альбанія зьяўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Альбаніі

Альбанія падзелена на 12 прэфэктураў (корча), якія, ў сваю чаргу, дзеляцца на 36 акругаў (рэці):

Прэфэктура Насельніцтва Плошча, км² Сталіца
Берат 193 855 1802 Берат
Влёра 193 361 2706 Влёра
Гіракастра 114 293 2883 Гіракастра
Дзібра 191 035 2507 Пешкопія
Дурэс 247 345 827 Дурэс
Корча 266 322 3711 Корча
Кукес 112 050 2373 Кукес
Лежа 159 792 1581 Лежа
Тырана 601 565 1586 Тырана
Фіеры 384 386 1887 Фіеры
Шкодер 257 018 3562 Шкодер
Эльбасан 366 137 3278 Эльбасан

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва Альбаніі пачала зьмяньшацца з 1998 году, у выніку эміграцыі ў Італію і Грэцыю. Этнаграфічны склад насельніцтва складаецца з альбанцаў (95%), грэкаў (3%) і македонцаў. Каля 70% насельніцтва — мусульмане, 20 % — праваслаўныя хрысьціяне, 10% — каталікі.

Выбітныя асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Альбаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA